Ганна Сурмач, Прага (05.24.2005) Новая перадача сэрыі “Беларусы за мяжой”. Удзельнікі: Сьцяпан Лялькоў, Натальля Кандраценя, Уладзімер Валах (ЗША).
Філядэльфія – адзін з найбуйнейшых гарадоў Амэрыкі, адміністрацыйны цэнтар штату Пэнсільванія, апошнім часам стаў прывабным для новых эмігрантаў зь Беларусі. Пераважна гэта маладыя людзі, якім лягчэй знайсьці працу ў горадзе на атлянтычным узьбярэжжы, дзе патрабуюцца працаўнікі ў сфэры абслугоўваньня.
Прываблівае маладых і адметная гісторыя Філядэльфіі, якая непасрэдна зьвязаная з падзеямі барацьбы амэрыканцаў за незалежнасьць. Менавіта там ў верасьні 1774 году адбыўся Першы еантынэнтальны Кангрэс, а потым былі падпісаныя Дэклярацыя аб незалежнасьці і Канстытуцыя ЗША.
Нядаўна ў размове з новым беларускім эмігрантам ў ЗША я пачула ад яго нязвыклае словазлучэньне – “беларуская Філядэльфія”. Раней у гэтым горадзе беларуская прысутнасьць амаль ніяк не выяўлялася. Мой суразмоўца паведаміў, што цяпер можна зайсьці вечарам у піўны бар і сустрэць там беларускіх хлопцаў, да таго ж існуе там і беларуская футбольная каманда. Паведамленьне пра футбольныя турніры ў Філядэльфіі можна пабачыць ў апошнім нумары газэты “Беларус”.
Я запрасіла да ўдзелу ў сёньняшняй перадачы некаторых з гэтых маладых людзей, хто закладае беларускае жыцьцё ў Філядэльфіі.
Паслухаем Сьцяпана Лянькова, які жыве ў ЗША два з паловаю гады. Ён працуе, зарабляе грошы на вучобу, каб працягнуць адукацыю. У Беларусі ён вучыўся ў пэдагагічным унівэрсытэце.
(Лянькоў: ) "Калі я прыехаў два з паловаю гады таму, я напачатку нікога ня ведаў нікога зь беларусаў, а потым знайшлі аднаго хлопца і ён нас пазнаёміў з астатнімі. У Філядэльфіі шмат беларусаў, я ведаю каля сотні чалавек зь Беларусі".
Якога ўзросту? Ці гэта пераважна моладзь?
(Лянькоў: ) "Так, недзе ад 20 да 30 гадоў. Мы ўвесь вольны час праводзім разам, сапраўдная беларуская суполка, пачуваем сябе, як дома, як ў Беларусі. Тут яшчэ ёсьць невялікі горад Трэнтан, ён належыць да штату Нью-Джэрсі, але ад Філядэльфіі 30-40 хвілін язды. Там увогуле цэлы раён ёсьць, дзе жывуць адныя беларусы і палякі. Там шмат беларусаў".
Ці аддзел БАЗА (Беларуска-Амэрыканскае ЗАдзіночаньне) ў сябе не залажылі?
(Лянькоў: ) "Пакуль што не, але аб гэтым вяліся размовы на сходах у Нью-Ёрку. Шмат хто з хлопцаў езьдзіць на сходы БАЗА, як і я. Я ўваходжу ў Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне, ежджу ў Нью-Ёрк на сходы раз у месяц ці два".
Цяпер ужо вам, пэўна, трэба падтрымліваць беларускае беларускае жыцьцё ў Амэрыцы...
(Лянькоў: ) "Мы падтрымліваем".
Ці езьдзілі на канцэрты Лявона Вольскага?
(Лянькоў: ) "Так, я быў на канцэрце пад час сьвяткаваньня Дня Волі ў Нью-Джэрсі а потым езьдзіў на канцэрт у Нью-Ёрк".
Сьцяпан, а зараз хочацца распытаць пра футбольныя турніры. Сапраўды ў іх бяруць удзел беларускія каманды?
(Лянькоў: ) "Так, тут праводзяцца турніры, гэта міні-футбол. Гэта турнір з удзелам камандаў эмігрантаў з розных краінаў. Удзельнічаюць і дзьве беларускія каманды – Беларусь (Філядэльфія), Беларусь (Нью-Джэрсі). Я ўдзельнічаў у гэтым турніры. Зімою іграем ў залі, а ўлетку на адкрытай пляцоўцы.
Ёсьць спонсары турніру. Гэты арганізатар, яго завуць Слава, ён шукае спонсараў. Каманды таксама ўносяць свае фінансавыя складкі”.
Ці беларуская каманда выігрывала?
(Лянькоў: ) "Беларуская каманда зь Філядэльфіі заўсёды выігрывала, апошні раз таксама выйграла, а беларусы зь Нью-Джэрсі занялі трэцяе мейсца. Беларусы – лідэры турніру".
Арганізатарам турніраў, як сказаў Сьцяпан, зьяўляецца беларускі хлопец Слава Белашапка, родам з Жодзіна. Спадар Белашапка ўжо пяты год аб’ядноўвае гэтых маладых людзей, якія захапляюцца футболам. Апошні турнір прайшоў ў Філядэльфіі 26 сьнежня 2004 году. У ім бралі ўдзел 14 камандаў, сярод іх – польскія, літоўскія, украінская, армянскія, грузінскія, мараканская і дзьве беларускія.
Працягнем размову са Сьцяпанам Ляньковым.
Сьцяпан, адчуваецца, што Вы ўжо дастаткова добра асвоіліся на чужыне. А калі б не было ў Філядэльфіі беларускай моладзі, як Вам пачувалася б?
(Лянькоў: ) "Вядома, калі б тут не было беларусаў, было б цяжэй. Беларусы добра дапамагаюць адзін аднаму. Тут шмат украінцаў. Калі ідзеш за дапамогаю да ўкраінцаў, ці расейцаў, дык яны патрабуюць шмат грошай за паслугі наперад, а потым будуць шукаць дапамогу. Лепш, калі беларусы беларусам дапамагаюць.
Я магу сказаць, што тут дастаткова моцная маладзёвая беларуская грамада".
З вашай грамады шмат людзей вучацца?
(Лянькоў: ) "Так, тыя хто спачатку прыяжджаюць, зарабляюць грошы, а цяпер многія пачынаюць вучыцца".
***
Да гэтых маладых людзей належыць Уладзімер Валах. Зараз ён вучыцца на лекара. Уладзімер выбраў для жыцьця Філядэльфію таксама па той прычыне, што тут было прасьцей знайсьці працу. Жыве там ужо чатыры з паловаю гады. Ён быў адным з першых новых беларускіх эмігрантаў, якія пачалі асталёўвацца ў гэтым горадзе.
(Валах: ) "Гэта буйны горад і працы хапае, асабліва такой працы, на якую моладзь здольная – афіцыянты, будаўнікі, праца ў гатэлях. Вялікі горад, шмат студэнтаў прыяжджаюць і застаюцца ў Філядэльфіі. Месца неблагое".
У Беларусі Ўладзімер скончыў тры курсы Менскага мэдінстытуту, а потым у Амэрыцы скончыў яшчэ каледж па спэцыяльнасьці біёляга. Грошы на працяг адукацыі давялося шукаць ужо іншымі шляхамі.
(Валах: ) "Аплачваю вучобу зь дзяржаўных грантаў, але трэба было браць трохі і крэдытаў. Калі б нават хацеў працаваць, дык не хапае часу, бо практыка патрабуе часам сем дзён на тыдзень працаваць. Зараз ў мяне практыка ў шпіталі. Зьбіраюся быць радыяцыйным анколягам. Займаюся крыху і навуковай працаю. Спадзяюся некалі ўжыць свае веды, можа некалі давядзецца працаваць зь беларускімі анколягамі".
Сярод студэнтаў сустракаеце беларускую моладзь?
(Валах: ) "Сустракаў даволі шмат беларусаў у каледжах. Бяз гэтага тут нельга, усё жыцьцё нельга працаваць афіцыянтам, ці ў гатэлі".
Уладзімер падтрымлівае кантакты з суродзічамі і разам з іншымі езьдзіў на канцэрт Лявона Вольскага ў Рэгобэт-Біч.
***
Яшчэ адна беларуская студэнтка ў Філядэльфіі Натальля Кандраценя трапіла туды напачатку не зусім па ўласным жаданьні.
(Кандраценя: ) "Гэта быў выбар бацькоў. Бацькі прыехалі сюды, ім не спадабалася, і яны вярнуліся назад. Мая маці – лекарка, каб тут працаваць доктарам, трэба шмат вучыцца. Яна не магла б тут мець такую працу, як ў Беларусі”.
Бацькі Натальлі ад’ехалі дадому, а яна засталася ў Амэрыцы і вырашыла атрымаць там адукацыю.
(Кандраценя: ) "Я – студэнтка, вывучаю фінансы, яшчэ засталося два гады".
А пасьля, што будзеце рабіць?
(Кандраценя: ) "Я зараз працую ў фінансавай кампаніі, гэта вельмі добрая кампанія, і мне падабаецца. Я думаю, што пасьля заканчэньня вучобы ў мяне будзе большы выбар, што рабіць".
Бацькі не настойваюць, каб вярнуліся ў Беларусь?
(Кандраценя: ) "Наадварот, мая маці кажа, што для мяне будзе лепш, калі я тут застануся. Тут ты можаш сябе рэалізаваць больш, чым ў Беларусі. Я не кажу, што я буду жыць у гэтай краіне заўсёды, але атрымаць адукацыю і рэалізаваць сябе, для гэтага тут магчымасьцей больш, чым ў Беларусі".
Натальля, Вы кантактуеце там зь іншымі беларусамі?
(Кандраценя: ) "Кантактую, ёсьць знаёмыя зь Беларусі, шмат студэнтаў, зь якімі я вучылася ў Менску. Канечне, мы кантактуем толькі са сваімі, у нас агульныя зацікаўленасьці".
***
Вернемся ізноў да размовы са Сьцяпанам Ляньковым, які належыць да грамадзка актыўнай часткі маладой беларускай эміграцыі ў Філядэльфіі.
Сьцяпан, як трымаеце сувязі з бацькаўшчынаю, цікавіцеся тым, што там адбываецца?
(Лянькоў: ) "Заўсёды чытаем сайты беларускія, сайты БНФ, "Зубра", TUT.by".
Дарэчы, якую беларускую сымболіку ўжываеце, якія сьцягі аздабляюць вашыя сустрэчы, турніры?
(Лянькоў: ) "Якія? Сапраўдныя беларускія – бел-чырвона-белыя. Там, дзе я працую, на нашым працоўным мікрааўтобусе мы павесілі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг".
Цікава, Сьцяпан, ёсьць сярод вас такія, хто не можа звыкнуць да новага жыцьця і хоча вярнуцца дадому?
(Лянькоў: ) "Ведаеце, вярнуцца дамоў хочацца ўсім, Беларусь – гэта радзіма. Бацькі, сябры там. Але ж,якая там зараз сытуацыя. Нашым родным будзе там лепш, калі будзе добра нам тут і мы зможам ім дапамагаць. Усе мараць некалі вярнуцца, але ніхто ня ведае, калі".