Ганна Соусь, Менск Судзьдзя Ленінскага суду Менску Любоў Валевіч прызначыла сёньня галоўнаму рэдактару газэты "Народная воля" выплаціць дэпутату палаты прадстаўнікоў Сяргею Гайдукевічу 100 мільёнаў рублёў кампэнсацыі.
Суд прызнаў зьневажальнымі і несапраўднымі зьвесткі надрукаваныя ў нумары "Народнай волі" ад 1 сакавіка 2005 году ў артыкуле "Ліст Гайдукевіча. І факс Гайдукевічу", у якім гаварылася аб запазычанасьці лідэра Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі ў памеры амаль мільён даляраў міністэрству нафты часоў Садама Хусэйна.
Галоўны рэдактар "Народнай волі" Іосіф Сярэдзіч будзе абскарджваць рашэньне суду.
Сяргей Гайдукевіч ад камэнтару Радыё Свабода адмовіўся.
[Падрабязьней]
Галоўны рэдактар "Народнай волі" Іосіф Сярэдзіч будзе абскарджваць рашэньне суду.
Сяргей Гайдукевіч ад камэнтару Радыё Свабода адмовіўся.
[Падрабязьней]