На саміце Эўразьвязу ня будзе абмяркоўвацца ўступленьне Турэччыны

Люксэмбург На саміце Эўрапейскага Зьвязу, якія пачынаецца ў чацьвер, упершыню за апошнія гады ня будзе абмяркоўвацца пытаньне ўступленьня Турэччыны ў Эўразьвяз. Як паведамляюць дыпляматы, гэта зьвязана з нэгатыўнымі вынікамі на рэфэрэндумах ў Францыі і Нідэрляндах па Канстытуцыі Эўразьвязу. Сёньня міністры замежных справаў Зьвязу прынялі пратакол аб уключэньні Турэччыны ў мытны саюз з 10 новымі удзельнікамі Эўразьвязу, у тым ліку і Кіпра. Як толькі Анкара падпіша гэтую дамову, будуць выкананыя ўсе ўмовы для пачатку 3 кастрычніка перамоваў аб уступленьні Турэччыны ў Эўразьвяз.