Севярын Квяткоўскі, Менск Дагэтуль Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, для якой не вырабляюцца мабільныя тэлефоны з мэню на нацыянальнай мове. Тым ня менш, попыт на падобную прадукцыю існуе. Пра гэта сьведчаць шматлікія аб’явы ў інтэрнэце і газэтах, дзе саматужнікі прапануюць беларусіфікацыю мабільнікаў.
“Samsung” стаўся першай карпарацыяй, якая вырашыла пастаўляць на беларускі рынак тэлефонныя апараты мабільнай сувязі з магчымасьцю выбару беларускай мовы мэню. Тлумачыць Алена Ранцэвіч, мэнэджар па маркетынгу “Samsung” у Беларусі:
(Ранцэвіч: ) “Мы плянуем зрабіць беларусіфікацыю мэню тэлефонаў. Я думаю, што гэта адбудзецца нават у бліжэйшы квартал. Гэта такі аптымістычны прагноз. Бо спачатку трэба перакласьці, потым узгадніць пераклад, потым даслаць гэтую вэрсію на вытворчасьць. Я спадзяюся, што за тры месяцы мы здолеем”.
Варта нагадаць, што “Samsung” цягам трох апошніх гадоў рэклямуе сваю прадукцыю па-беларуску. Алена Ранцэвіч наступным чынам тлумачыць пазыцыю кампаніі:
(Ранцэвіч: ) “Беларуская мова вельмі элітарная. ёю валодаюць ня ўсе, і тыя, хто валодаюць, лічаць гэта за вялікі гонар — размаўляць на роднай матчынай мове. Другая прычына: мы хацелі вылучыцца на рынку вонкавай рэклямы, хацелі, каб нас адразу заўважылі. Каб павысіўся прэстыж гандлёвай маркі”.
Што да беларусіфікацыі мэню мабільных тэлефонаў, Алена Ранцэвіч паведаміла, што пераклад мэню ўзгадняцца з адмыслоўцамі, у тым ліку сябрамі Таварыства беларускай мовы.