Уладзімер Глод, Менск Сёньня Аляксандар Скрабец быў выкліканы да сьледчага Андрэя Ліванава, які вядзе справу яго брата Сяргея і самога Аляксандра. Аляксанадр Скрабец праходзіў як суўдзельнік у справе старэйшага брата – "прысутнічаў пры размове, якую вёў Сяргей Скрабец з тымі людзьмі, якія пасьля паведамілі, што Сяргей прапаноўваў ім хабар".
Аляксандар Скрабец быў на тры дні арыштаваны, знаходзіўся ў берасьцейскім СІЗА, ён даў паказаньні. Пасьля гэтага быў адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе.
Сёньня, паводле Аляксандра Скрабца, сьледчы паведаміў, што абвінавачаньні супраць яго асабіста зьнятыя і мера стрыманьня - падпіска аб нявыезьдзе - ліквідуецца.
Аляксандар Скрабец сказаў, што прапанаваў сьледчаму замяніць старэйшага брата ў вязьніцы, каб Сяргея адпусьцілі паправіць здароўе. На што сьледчы Ліванаў адказаў, што такое не практыкуецца.