Якая роля беларускіх уладаў у нядаўнім польска-беларускім канфлікце?

RFE/RL У чым крыніцы ўзьнікненьня і пашырэньня беларуска-польскага канфлікту? Ці было гэта сплянаванай акцыяй беларускіх уладаў альбо сытуацыя разьвівалася дастаткова спантанна? Ці гатовы Эўразьвяз зьвярнуць сур’ёзную ўвагу на праблему польскай меншасьці ў Беларусі? Ці ўдасца ўладам разыграць антыпольскую карту, раздзьмуць антыпольскія настроі ў грамадзтве?
Адказы на гэтыя пытаньні ў новай перадачы "Праскі акцэнт" шукаюць былы старшыня Саюзу палякаў Тадэвуш Гавін, кіраўнік цэнтру Эўрапейскай інтэграцыі Юры Шаўцоў і экспэрт Варшаўскага цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Агата Вяржбоўска-Мязга. [Чытаць поўны тэкст перадачы]