Браніслава Станкевіч, Ворша Над гэтым пытаньнем разважаюць жыхары Воршы, якіх апытвала наша карэспандэнтка.
(Карэспандэнтка: ) “Апошнім часам у Беларусі галадоўка сталася ці ня самай распаўсюджанай формай грамадзкага пратэсту: галадоўку абвяшчалі і вядомыя палітыкі, і прадпрымальнікі, і навучэнцы, якіх выключылі з адукацыйных установаў за палітычную актыўнасьць, і рабочыя, якім затрымліваюць заробкі. Як вы лічыце, ці эфэктыўная галадоўка як сродак ціску на ўлады дзеля абароны сваіх правоў?”
(Спадарыня: ) “Галадоўкі неэфэктыўныя! На іх глядзяць, можа, камусьці чым і дапамогуць, але ня ўсім. Я ня раіла б аршанцам галадаваць, лепей на дэманстрацыю выйсьці, яшчэ неяк пратэст выказаць. Але не галадаваць! Гэта марная справа, я лічу”.
(Спадар: ) “Галадоўка будзе мець плён, калі даводзіць яе да лягічнага завяршэньня. А ў нас “галадоўка па-беларуску” — гэта калі галадоўнікі тыдні два галадуюць, а іхная праблема ніяк не вырашаецца. Тады яны робяць якую-небудзь гучную заяву, ды ўсё. Усё гэта нагадвае мазахізм: сваё задавальненьне атрымліваюць і ўлады, і тыя галадоўнікі, якія церпяць”.
(Спадарыня: ) “Я ніколі ня бачыла вынікаў тых галадовак. Галадоўкі былі, а вынікаў няма. Таму яны неэфэктыўныя”.
(Спадар: ) “Я лічу, што эфэктыўнасьць галадоўкі як формы пратэсту ёсьць. Адзінае, што гэтая форма пратэсту, мусіць, неўзабаве вычарпае сябе — менавіта з прычыны абыякавага стаўленьня ўладаў. Але тады зьявяцца і новыя формы пратэсту!”
(Спадарыня: ) “Галадоўка — гэта хіба што добры сродак для аздараўленьня арганізму. Але каб з дапамогай галадовак можна было ўплываць на сьвядомасьць, тым болей на сьвядомасьць людзей, якія маюць уладу, з гэтага наўрад ці ёсьць карысьць”.
(Спадар: ) “Галадоўкі былі б больш эфэктыўныя, калі б у нас было больш незалежных сродкаў масавае інфармацыі. Каб інфармацыя пра галадоўку адразу даходзіла да тых, хто там побач працуе, жыве. А так, калі пра галадоўкі ведаюць толькі ўлады і тыя, хто галадуе, эфэкт ад іх дужа малы”.
(Спадарыня: ) “Яны зусім не эфэктыўныя! Галадоўкі адбіваюцца толькі на здароўі галадоўнікаў. А ўладам на ўсё пляваць, у тым ліку і на чужое здароўе, іх толькі сваё здароўе турбуе. Так што галадоўкі — гэта лухта”.
(Спадарыня: ) “А ў мяне іншае меркаваньне з гэтае нагоды! Кожны мусіць сам вырашаць, што рабіць: варта яму галадаваць ці не. У нас задужа доўга выхоўвалі масавасьць. І цяпер у Беларусі бракуе асабістых меркаваньняў. Калі кожны будзе сам думаць, куды ісьці ды зь якой мэтай, толькі тады мы нечага зможам дамагчыся. Любымі абранымі сродкамі!”