Валянцін Бойка, Мазыр Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Люблю беларускую талерантнасьць. Бязьмежную і ўсёабдымную. Бога хвалі і чорта не гняві – прынцып, які ўзьнік задоўга да таго, як нам зазьзяла жыцьцядайнае сьвятло праваслаўнага атэізму. Толькі беларусы маглі быць і каталікамі, і праваслаўнымі, і ўніятамі, пры гэтым недзе глыбока ў душы хаваючы сваю паганскую істу. І ўсё было б добра, калі б падступны чарцяка не прыдумаў гнаць гарэлку, каб уводзіць у аблуду пабожных людзей. А вынаходка была надзвычай удалая. Менавіта ад піцьця гарэлкі паходзіць выраз кланяцца шкляному богу.
Канфэсійная прыналежнасьць тут ня мела аніякага значэньня. Калі старажытныя рымляне мелі ў сваім пантэоне адмысловага бога – Бахуса, то апякун тутэйшых апівудаў звычайна заставаўся ананімным. Падчас хмяльное “імшы” можна было назіраць, як разам з ступеньню ап’яненьня мянялася стаўленьне бяседнікаў да прадукту спажываньня. Калі спачатку гарэлка – аржануха, сьвятлуха, весялуха, крыху пазьней – забяруха, то зранку не інакш як чарнуха ды акаяньніца.
Выпіваць па-беларуску – гэта вам ня мух ад катлетаў аддзяляць. Кланяцца шкляному богу – гэта так запусьціць у шулумейку, каб адразу з капыльля далоў. Закладывать за воротник – можна сказаць па-расейску. Для ўкраінца ж добра выпіць значыць баньки залити. А ў ангельскай мове існуе выраз to be blind drunk (літаральна: быць п’яным да сьлепаты). Ня менш калярытнае й беларускае выслоўе як зюзя назюзіцца. Тым, хто кланяецца шкляному богу, ня лішне будзе прыгадаць засьцярогу: “Пі, ды розуму не прапі. Бо ад гарэлкі розум мелкі, а п’янаму й козы ў золаце”.
Праз прызму бутэлькавага шкла ўсе бядоты драбнеюць і мізарнеюць у параўнаньні з унутраным валавым прадуктам, лічбы росту якога даюць яшчэ адну нагоду выпіць. Прыгадваецца стары савецкі анэкдот, калі з глухога калгасу ляціць тэлеграма ў райкам партыі: “Дашлеце цыстэрну гарэлкі – народ прачнуўся, пытае, куды цара-бацюхну падзелі”. Цяпер у дні “гасударсьцьвяных празьнікаў” пакланеньне шкляному богу даходзіць да сапраўднага рэлігійнага экстазу. Пайсьці ў гэты час на масавыя гуляньні і застацца цьвярозым у тых варунках – такі стыль паводзінаў выглядае сапраўды ерэтычным.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал)