Галіна Абакунчык, Менск Дзяржаўныя службы гораду пакуль не зьмянілі юрыдычнай дакумэнтацыі.
Для гэтага неабходна адпаведнае распараджэньне Менгарвыканкаму, якога яны яшчэ не атрымоўвалі. Акрамя таго, менчукі па-ранейшаму карыстаюцца скасаванымі назвамі праспэктаў і вуліцаў сталіцы. У службах хуткай дапамогі, таксі й на пошце яны па-ранейшаму называюць свае адрасы паводле звыклых назваў праспэктаў і вуліцаў – Скарыны, Машэрава й іншыя.
Тым часам у Менску працягваюцца пратэсты зборы подпісаў супраць указу Лукашэкі аб перайменаваньні вуліц і праспэктаў.
Тым часам у Менску працягваюцца пратэсты зборы подпісаў супраць указу Лукашэкі аб перайменаваньні вуліц і праспэктаў.