Анжаліка Борыс зьвярнулася да ваеннага пракурора

Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс накіравала заяву беларускаму ваеннаму пракурору Вячаславу Любавіцкаму. Яна просіць яго прыцягнуць яго вінаватых у “распальваньні міжнацыянальнай варожасьці” да крымінальнай адказнасьці.
Кіраўнічка СПБ спасылаецца на публікацыю “Гульня краплёнымі картамі” ў афіцыйным друкаваным органе міністэрства абароны Беларусі “Во славу родины”, у якой “тэндэнцыйна і аднабакова прадстаўлена сытуацыя, што склалася вакол СПБ”, а радкі надрукаванага там жа верша “прынізілі і абразілі нацыянальную годнасьць” беларускіх палякаў.

Анжаліка Борыс лічыць, што аўтары публікацыі “зьдзейсьнілі злачынства паводле артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу РБ “Распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці”.