Ул. інф. 7 чэрвеня Сяргей Дубавец, аўтар перадачы "Вострая Брама", шматгадовы рэдактар газэты "Наша Ніва", адказаў на пытаньні наведнікаў сайту svaboda.org. Прапануем вашай увазе поўны тэкст онлайнавай канфэрэнцыі.
[ 02/06/2005 18:19 ]
Прывітаньне. Ці ёсьць у Беларусі нармальная літаратура? Хто на вашу думку самы пэрспэктыўны малады пісьменьнік?
“Нармальная” ёсьць. І “ненармальная” таксама. Чытайце філяматаў, нашаніўцаў, узвышэнцаў, эмігрантаў, філёлягаў, тутэйшых, – пытаньне выбару эпохі, стылю, настрою... Што да маладых, дык называць кагосьці сёньня рана. Наша літаратура жыве пакаленьнямі і цяпер акурат выходзіць зь пярэрвы. Заўважных дэбютаў шмат, а каму дадзеная харызма пражыць жыцьцё літаратара – пабачым.
[ 02/06/2005 19:11 ] Pavajany Syargey, adkajyte kali laska :kab tol''ki ad vas zalejyla, hto b staw Prezidentam Belarusi ? I yak vy stavitesya da vykazvannyaw sp.Jdanko,yaki zawsyody prynijae ne tol''ki samoga Zianona Pazniaka, a i V.Bykava i saprawdnyh belarusaw ? Tol''ki adkajyte SUMLENNA. Vyaliki vam dzyakuy za vachu PRATZU ! Viktar Touraviets z Frantsyi. 02.06.2005 18:09
Каб толькі ад мяне залежала... На жаль, для гэтага мне трэба ўявіць сябе не калектыўным розумам беларускага народу, а ўсяго толькі старшынём Цэнтарвыбаркаму, які мне глыбока несымпатычны. Што да Валянціна Жданко, дык ягоная роля – заахвочваць слухача думаць і крышталізаваць сваю пазыцыю, а нават і проста паглядзець на сябе і іншых з розных бакоў. Ён, калі хочаце, паказвае нам люстэрка.
[ 02/06/2005 19:33 ] Некарэктнае пытаньне, але адкажыце калі ласка: НН пасьля Вас стала лепшай альбо горшай? У. Васькоў
Іншай. Ад пачатку гэта быў хутчэй аўтарскі альманах, не заўсёды цікавы для “шырокіх мас”. (У нас нават дэвіз быў такі: Ніводнай паблажкі чытачу!) А цяпер гэта – газэта – зародак мэдыйнае індустрыі. Яе робіць наступнае пакаленьне. Той пачатковы варыянт у сёньняшніх умовах папросту б ня выжыў зь дзьвюх прычынаў: па-першае, “элітарызм” парадаксальным чынам заўсёды просталінейны, па-другое, мы б не знайшлі на яго грошай. У мяне ёсьць заўвагі да сёньняшняй “НН”, але ўсе яны ня тычацца асноўнага: газэта выходзіць на тых прынцыпах, на якіх стваралася: клясычная мова і незалежніцкая пазыцыя. Усё астатняе – адлюстраваньні гэтага часу, які ён ёсьць.
[ 02/06/2005 20:20 ] Dziakuj Vam, Siargej, Za "NN", paslia Vas iana stala vinegretam. Vashaia pazicyia byіa pravilnaj—gazeta kulturnickaia.! Dziakuj za Vostruiu Bramu. Ale. Ci nie zdaecca Vam, zhto vy perabolshvaecce u snabizmu i zdeklivasci ruskaga chalavieka-Bartosika nad belarusami? Chamu Vy nie aguchyli maiu ( daslanuiu Vam ) Nacyianalnuiu ideiu dla suchasnyh belarusau: Maia Ziamlia, Dobraia ezha (dabrabyt), Dobry naczalnik, Spakoj ( aby ciha). Dr.Valery Hrycuk
Дзякуючы “снабізму рускага чалавека” шмат хто зь беларусаў упершыню зірнуў на сябе, як на беларуса. І гэта ўжо трэцяе пытаньне, якое патрабуе канцэптуальнага адказу: мы ваюем зь люстэркамі. Калі вас крыўдзіць, што з вамі зноў і зноў гавораць моваю пачатковай асьветы альбо інтэлектуальных правакацыяў, значыць, вам патрэбныя іншыя выданьні. Вось толькі выбар, на жаль, небагаты. Што да нацыянальнае ідэі, дык гэта, на маю думку, пытаньне веры, а ня складнікаў. Ідучы ад складнікаў, мы бясконца будзем пачынаць спачатку.
[ 02/06/2005 21:09 ] Райвыканкам г. Крычава выдаў загад, згодна з якім усе работнікі адукацыі павінны падпісацца на другое паўгоддзе на "Савецкую Беларусь". Цікава, гэта мясцовая ініцыятыва альбо такое адбываецца па ўсей краіне? Нашы чыноўнікі, відаць, кожны дзень падціраюцца Канстытуцыяй, а мы, на іх думку, абавязаны падцірацца толькі "СБ" і тады ўсе будзе яшчэ лепш і яшчэ лепш.
Мне, паміж іншым, цікава назіраць за фэнамэнальным “тандэмам” трохтысячнай “НН” і трохсоттысячнай “СБ”, якія іншы раз быццам адлюстроўваюць адна адну, асабліва што да другой. Што б гэта значыла? Для мяне – загадка.
[ 02/06/2005 21:35 ] Shanouny panie Siarheju! Peralichycie, kali laska, shto najbolsh znachnaha znishchyli litouskija ulady kab s`cierci pamiac` pra nezhamojskas`c` Vil`ni. Ci zhodny Vy z merkavan`niem, shto Belarusi treba pryniac` nazvu Vialikalitva? z pavahaj Dz`mitry Vincheuski
У Вільні паходжаньне неадназначнае, у тым ліку, і жамойцкае таксама, пра што сьведчыць спрадвечная гарадзкая тапаніміка. Але ў розныя эпохі ў Вільні дамінавалі розныя этнічныя групы. Мы – памятаем беларускае сярэднявечча, яны – фармуюць літоўскую сучаснасьць. На маю думку, самае значнае або знакавае, што яны зьнішчылі з нашага, – магілу Каліноўскага на гары Гедыміна. Таго самага Каліноўскага, ордэн якога адмяніў нядаўна і цяперашні правіцель Беларусі. У мяне няма сумневу, што з ініцыятывы беларускай дзяржавы тут быў бы адноўлены і помнік, і Беларускі музэй, і чаго б там яшчэ зажадалася РБ. Але замест такіх ініцыятываў мы назіраем адваротнае. А высілкі прыватных асобаў і суполак, мала таго, што кволыя, дык яшчэ і йдуць супраць генэральнага “беларускага” курсу. Што да зьмены назвы нашай краіны, дык гэта справа вольнаабранага беларускага парлямэнту. Ці гэта будзе Вялікалітва, ці Крывія (мне больш падабаецца, хоць сам паляшук), ці – гэта ўжо мае душэўныя фантазіі – Рэспубліка Радзіма.
[ 02/06/2005 22:44 ] Прыватнае пытаньне: Неяк, калi я толькi пачынаў рабiць сайт пра Быкава (тады – www.bykau.by.ru, а зараз – www.bykau.com), зьвярнуўся я чамусьцi да спадара Глёбуса па матэрыялы, на што ён адказаў, што лепей пытацца ў Вас. Цi ёсьць у Вас матэрыялы, якiя датычацца Быкава, i якiя можна апублiкаваць на сайце? Дзякую за ўвагу.
Напішыце мне на імэйл.
[ 03/06/2005 01:05 ] Шчырае Прывітаньне! Сяржук! У мяне да цябе вось такое пытаньне? Як? ты лічышь? Усувязі з апошнімі дзеяньнямі Рыгорыча, па прыхватызацыі,"беларускага" й "нацыянальнага". Майжліва?Паспеў час, звярнуцца да каранёў нашых й аднавіць, й Вялікшае Літву, й "ліцьвіннасьць", й "ліцьвіноў",Ўвогуле?! Тым Болей?Што Рыгорычсам "зачыняе" сваім імпэтам,тое?Што? Калісьці,было "навязана",слушна, Расеяй! Га?
Рыгоравіч не гаворыць па-беларуску. Апазыцыя – у масе сваёй і з большасьцю сваіх газэт, нават у рэгіёнах – таксама. Чаму б не прыхватызаваць тое, што на палітычнай сцэне не запатрабавана? У каго будзе мова, намінальна родная для большасьці беларусаў, ці хоць бы толькі назва гэтай мовы, у таго будзе і ўлада ў гэтай краіне.
[ 03/06/2005 10:35 ] U itervju z Adamovicham vy kazhace,shto jon pryjazhdzhau u Belarus.U takim raze jago moguc viarnuc na radzimu? Jak geta stasuecca z nashaj palitychnaj situacyjaj ?Ales Kratovich,Finliandyja.
У Адамовіча – свой адмысловы шлях, які, па-мойму, ні з чым не стасуецца, апроч яго самога.
[ 03/06/2005 12:24 ] Якой бы Вы хацелі бачыць "Нашу Ніву" ў бліжэйшай будучыні?
Хацеў бы яе бачыць, каб не прапала.
[ 03/06/2005 12:26 ] Куды зьнік Дубавец-крытык? Няма чаго крытыкаваць? Ці часу бракуе?
На развалах старых кантэкстаў шукае новага.
[ 03/06/2005 13:52 ] Чаму пасьля двух здаецца нумароў сканаў ваш апошні праект газэта "Свабода"? Было цікава пачытаць
Гэтыя два нумары былі патрэбныя, каб пераканацца, што новы газэтны праект магчымы толькі ў выглядзе нелегальнага выданьня, і што ў такім выглядзе ён можа быць пасьпяховым. Карысны досьвед для ўсіх, хто хацеў бы выдаваць сваю газэту.
[ 03/06/2005 15:32 ] Шаноўны сп. Сяргей Дубавец! На Вашую думку, ці магчымае зьяўленьне й існаваньне незалежнага беларускамоўнага пэрыёдыка пра музыку? Да таго, каб ён або цалкам, або, прынамсі, ладная частка яго аддавалася пад праблемы акадэмічнае, "клясычнае", музыкі. З павагай, Віталь Стахіевіч, Амстэрдам
Ня толькі магчымае, але неабходнае. У нашым музычным жыцьці “па кватэрах” робіцца столькі ўсяго, пра што ня ведае ніхто!..
[ 03/06/2005 15:38 ] Camu nia pisacie, sp. Siarhiej? "Nasa niva" bias vasych dumak vyhladaje zusim niejak pa-dzicacamu. Alaksiej
Пішу, хіба што ня так часта, як раней.
[ 03/06/2005 16:27 ] Ці магчыма Вас чым-небудзь збянтэжыць? Ці даводзілася Вам прызнаваць-выпраўляць свае памылкі, прасіць прабачэнні, каяцца ў грахах ? Алесь Белы, Менск
Бадай.
[ 03/06/2005 17:11 ] Вы калісь высунулі такі дэвіз: «Тры складнікі беларушчыны: Мова, Вёска, Вільня». Дзе цяпер Мова, дзе цяпер Вёска, дзе Вільня? Ці ня быў дэвіз памылковым і што дакладна ён азначае? Нехта тады запытаўся яшчэ больш востра: "Пры ўсёй належнай павазе, на вуліцы ўжо не 1909 год, і нават не 1989. Дык вось жа пытаньне: Вільні няма (Вільнюс), вёскі няма (дзирэўня ёсьць), мову (г.зн. рэшты яе) таксама неўзабаве можам страціць. Дык што, гэта капут беларушчыны?" Вы таксама калісьці напісалі: "Беларусь і Літва мусяць разам ануляваць дзеяньне сакрэтнага пратаколу пакту Молатава-Рыбэнтропа і адпаведнае рашэньне Сталіна, а тады ўжо вырашаць, як ім жыць далей." Што гэта азначае? Вы хочаце, каб Вільню аддалі "панскай" Польшчы? Аш.
Дэвіз – асабісты, як сымбаль беларускае веры, як трыадзінства, у якім на першым месцы Мова, і дзьве беларускія традыцыі: гарадзкая (да 13-гадовае вайны) – Вільня і вясковая. На сьпіралях гісторыі яны нікуды не дзяюцца, не прападаюць, чакаюць на сябе запатрабаваньня. Але такіх формулаў можа быць шмат. Напрыклад, ляндшафтны трохкутнік беларускіх гарадоў – Вільня, Мазыр, Мсьціслаў. Або “схема сталіц” – Полацак, Наваградак, Вільня, Менск. І г.д. Папросту кажучы, гэта схемы пазнаньня свайго краю. Што да Молатава.., дык у бліжэйшай пэрспэктыве гэта пытаньне інтэграцыі Беларусі ў Эўразьвяз. Інтэграваная дэмакратычная Беларусь будзе вымушаная “прычэсвацца” на эўрапейскі кшталт, г.зн. стаць нармальнай нацыянальнай дзяржавай. А гэта прывядзе да масы пытаньняў да ўсіх нашых суседзяў. Ёсьць шанец, што аднолькава “прычасаныя” лепей паразумеюцца і біцца ня стануць. Астатняе – дэталі.
[ 03/06/2005 17:12 ] І яшчэ адно старое пытаньне, якое калісь завісла ў паветры. Беларускае "адраджэньне" канца 20-га, пачатку 21-га стгд. характарызуецца аскетычным падыходам ягоных лідэраў да справы далучэньня максымальнай колькасьці "біялягічных" беларусаў і жыхароў Беларусі да беларушчыны. "Ты ДАГЭТУЛЬ не зацікавіўся Беларусьсю?! Не гаворыш па-беларуску?! Ну дык пайшоў ПРЭЧ!!!" Найбольш яскравы прыклад гэткага лідэра-аскета, канечне, Пазьняк. Спадар Дубавец, вы таксама ўяўляецеся мне адраджэнскім лідэрам са сьціснутымі зубамі і пранізьлівым позіркам, што натуральна ня ёсьць вельмі патрэбным атрыбутам у 21-м стагодзьдзе. Што скажаце на гэта? Ці ёсьць у вас новыя тэхналёгіі PR''у? Аш.
У нашых адраджэнцаў заўсёды былі праблемы з тактыкай. Вось яны й фарсіравалі свае бастыёны, думаючы, што зубамі і позіркам напалохаюць праблему, і тая ўцячэ. А трэба было сесьці, раздумацца і, самае галоўнае, разабрацца ў сябрах, тых, хто з табой застаецца. Для мяне асабіста “аскетызм”, калі такі й заўважаецца, – гэта гульня. Бо я ня лідэр, а літаратар. Паказваць сутнасьць зьяваў і весьці за сабой народ, – дзьве розныя справы, якія ў нас часьцяком блытаюць. Ня ведаю, адкуль гэта, ці ня з тых часоў, калі газэты былі “рыштаваньнямі партыі” ці “рашалі вапросы” быту насельніцтва. Журналісты зь пісьменьнікамі, натуральна, могуць пакідаць свае дыктафоны з кампутарамі і пайсьці на барыкады, але нашто тады ў нас палітыкі? І хто тады нам будзе паказваць люстэрка?
[ 03/06/2005 18:18 ] спадар сяргей! Некалькі месяцаў назад я шукала ваш хатні адрас для вашага сябра з берліну норберта рандава. адраса вашага мне тады так ніхто даць і ня змог. зараз пабачыла, што вы будзеце тут на форуме, і вырашыла вам сказаць, што норберт вас шукаў, калі знайшоў – добра, калі не, так можа вы самі з ім звяжыцеся. з павагаю, вальжына мартынава
Напішыце мне на электронную пошту.
[ 03/06/2005 19:15 ] Спадар Дубавец! Як Вы патлумачыце відавочны заняпад інтэлектуальнага ўзроўню газэты "Наша Ніва", якую Вы доўгі час рэдагавалі. Чаму ў некаторых Вашых публікацыях Вы робіце рэвэрансы Лукашэнку, гаворачы, што ягоныя нібыта дзяржаўніцткія крокі вартыя падтрымкі. Няўжо Вы і газэта ня бачаце, што Лукашэнка нішчыць беларускую дзяржаўнасьць і не ўспрымае ўсё беларускае?
Пра немагчымасьць сёньня “элітарнай” “НН” я сказаў вышэй. Што да падтрымкі... Там было слова – спаборніцтва, а не падтрымка. Выйсьці на поле і змагацца за мяч, а не сядзець на трыбуне. Гэта прынцыпова розныя рэчы.
[ 04/06/2005 00:02 ] Да якога калена Вы ведаеце свой радавод па мячу і па кудзелі? Хто былі Вашыя продкі (за выняткам бацькоў).
Натуральна, да пятага калена ведаю. Усе былі сяляне. Шматдзетныя, а значыць, бедныя. Праўда, акурат на пятым калене колькасьць дзяцей рэзка зьмяншаецца. Што пакідае мне надзею адшукаць калі-небудзь у глыбінях і праўдзівага арыстакрата.
[ 04/06/2005 00:03 ] Якія гарады Вам бліжэй да сэрца: Лёндан ці Прага?
Ня ведаю, што сказаць. Прага зьнешне больш турыстычная, а Лёндан – больш бытавы. Мабыць, усё ж такі Лёндан. Калі ненадоўга, вядома.
[ 04/06/2005 06:49 ] Уважаемый Сергей!Я Вам очень благодарен за неутомимую работу по моему просвещению, слушая Вас, на частотах радио "Свабода".Я очень обянан Вам.У меня есть вопросы только к себе.Вам пожелать всего самого доброго!Яуген
Дзякуй!
[ 04/06/2005 07:44 ] Цi ёсць рознiца памiж журналiтам i прастытуткай?
Каб не адступаць ад вобразаў сёньняшняй канфэрэнцыі, адкажу так: як паміж люстэркамі.
[ 04/06/2005 11:14 ] Былі 2 нумары новай "Свабоды", і неяк далей – маўчаньне!Шкада. Атрымалась добрая газэта. Падобная на былую "НН". Ці ёсць нейкія пляны адносна яе? З павагай, Натальля.
Адносна “Свабоды” плянаў няма. Гэта была разьведка сытуацыі – ці можна зладзіць удалы маркетынг для нелегальнай газэты за беларускія грошы (бяз грантаў)? Аказалася, можна. Ахвочых магу пракансультаваць.
[ 04/06/2005 21:09 ] Сергей, добрый день. При всем уважении к тому делу, которое Вы делаете, с сожалением констатирую ивесьма небольшое количество граждан, которые "охвачены" вещанием РС. И одна из причин – принципиальное одноязычие передач. При переходе на двуязычее аудитория увеличится как минимум в 3 раза. Утверждаю это как человек, занимающийся последние годы в основном только политическим PR-м на просторах СНГ. Я думаю, что в условиях, когда режим укркпиляется и может перейти необратимые рубежи, можно оставитьь на врямя жесткие принципы для остановки этого процесса. С глубоким уважением. Юрий Воронежцев.
На маю думку, менавіта беларушчына, а ня што іншае, пераможа ў Беларусі ўсе кепскія рэжымы. Рана ці позна. Як гэта было ва Ўкраіне. Мова – гэта мысьленьне, а дзьвюхмоўе – расколатая сьведамасьць, шызафрэнія. Па-расейску мы зьвяртаемся да насельніцтва, якому ніколі нічога “ня нада”, па-дзьвюхмоўнаму – сеем у галовах людзей хаос, па-беларуску – яднаем народ на шляху волевыяўленьня.
[ 04/06/2005 21:59 ] Шаноўны сп. Сяргей Дубавец! Мне вельмі цікава было б даведацца ад Вас, што Вы асабіста, як ураджэнец мазырскага Палесься, думаеце пра нядаўна прэзентаваны "класічны" беларускі правапіс. Ці прызнаюць яго за свой, родны, на Вашым гомельскім Палесьсі? Ці ня скажуць: "Ня ведаем, чыя гэта мова?" Можа быць больш правільна было настойваць на зьменах у правапісе, якія ў свой час прапаноўвала Тэрміналагічная камісія ТБМ імя Ф.Скарыны? Дзякуй! Ігар
Тут пытаньне не Мазыра і ня роднага ці няроднага правапісу, і не таго нават, што ў кніжцы пастаўлена кропка. За адраджэньнем тарашкевіцы ад пачатку стаялі дзьве ідэі: ідэя нацыянальнага пакаяньня за злачынствы камунізму і ідэя кансалідацыі ўсіх сілаў беларушчыны на дэмакратычных падставах. З гледзішча таго, ці дасягнутыя гэтыя мэты, я б увесь працэс і ацэньваў. Рэч зусім не ў канфлікце філялёгіі з філалогіяй.
[ 04/06/2005 22:08 ] Андрэй, студэнт 1. Спадар Дубавец, які магчымы новы незалежны сродак масавай інфармацыі будзе, на ваш погляд, найбольш пэрспэктыўным (спадарожнікавы тэлеканал, FM-радыёстанцыя, радыё на сярэдніх хвалях, інтэрнэт-сайт)? 2. Зараз у Беларусі ідзе наступ на незалежнае грамадзтва. Звычайна падобнае назіраецца дзесьці за два месяцы да чарговай “элегантнай” кампаніі, а тут ажно за год да прэзыдэнцкіх выбараў. Што так напалохала Лукашэнку?
Пры тым, што ўсе названыя сродкі маюць свае абмежаваньні, яны – не канкурэнты, а дапаўненьні адно да аднаго. Што да Лукашэнкі, дык гэта ягоная самая вялікая тайна – тое, што яго напалохала – праблема зыходу: як, калі, куды... Згадзіцеся, у такім няведаньні сапраўды страшна жыць.
[ 04/06/2005 22:44 ] Не кажется ли вам, что трансляция радиопередач на средних волнах (веду речь о вещании на Беларусь с территорий сопредельных гочударств) не будет иметь достаточно большого количества слушателей, кроме тех, кого вопросы политической ситуации в Беларуси волновали и раньше? Подавляющее число радиослушателей отдают предпочтение передачам на FM – волнах. на селе же у небогатых людей обычные радиоточки лишь с одной, официалной программой. Спасибо! Игорь Симаков, (Борисов)
Думаю, праблема нават ня ў сродках, а ў кансалідацыйным (ох, і слова ўжыву зараз!) мэйнстрыме. Калі мэдыі напоўненыя энэргетыкай гэтага самага аб’яднаўчага ўздыму, праблема паслухаць іх робіцца праблемай саміх людзей, а не трансьлятараў.
[ 05/06/2005 08:04 ] Шаноуны Сяргей, Як Вы адчуваеце сябе у сенняшней Лiтве? Як Вы атрымалi лiтоускi медаль? Цi чулi Вы беларускi Палянэз, напiсаны на музыку Мiхала Агiнскага? Цi падабаецца ен Вам?
Жыву, так бы мовіць, на колах, на дзьве краіны, вельмі розныя сёньня. І гэта ўвесь час дае матэрыял для параўнаньня. Мэдаль атрымаў за падзеі 1991-га году, калі баранілі літоўскі парлямэнт. Палянэз чуў са словамі Сокалава-Воюша, падабаецца.
[ 05/06/2005 08:47 ] Даруйце, што пачынаю гэта пытанне з выказвання свайго меркавання, але мае пытанне з яго вынiкае. Я лiчу, што большасць матэрыялау на Свабодзе (я чытаю Internet) бяззубыя, накшталт "Лукашэнка паехау", "Лукашэнка сказау..."
Гэта інфармацыя. Што рабіць, калі ў краіне толькі адзін фігурант. Радыё адлюстроўвае.
[ 05/06/2005 08:47 ] Разумею, што рэдакцыя iмкнецца быць аб''ектыунай, але ж у многiх выпадках дадатковая iнфармацыя з таго ж беларускага заканадауства, дэталi, параунаннi з мiнулым могуць выкрыць парушэннi i супярэчнасцi. Хацелася б, каб на Свабодзе iснавау сталы дэпазiторый (даступны online) фактау i дакументау па найбольш важных падзеях,
...
[ 05/06/2005 08:47 ] такiх як справа Марынiча, парушэннi заканадауства рэжымам (Юта Цапф прызнала на старонках Свабоды нелегiтымнасць Лукашэнкi – хацелася б заужды мець магчымасць пабачыць гiстарычныя i юрыдычныя дэталi), запiс знакамiтага выступу па радые пра ролю прэзiдэниа Гiтлера... Як Вы ставiцеся да такiх прапаноу?
Гэта прапановы не да мяне.
[ 05/06/2005 12:38 ] Dobry dzen Skazhyce, jak vy stavitesa da Zianona Pazniaka i jak mianausa vash poglad na jago rolu u razvicci nacyji? Jak vy usprymaiece jago aposhnia zajavy? Jakim vy bachyce blizheishuju buduchynu Belarusi? Chym josc dlia vas belaruski nacyjanalism? Vialiki dziakuj i pospechau vam!
Пазьняк – сапраўдны празорца, але як палітык празорца бывае запатрабаваны вельмі рэдка, на самым народным уздыме. Што да цяперашняга бясчасься, дык правакацыйныя заявы празорцы, на жаль, не правакуюць тых, пра каго ён піша, на адэкватную рэакцыю. У выніку правакацыі для многіх чытачоў гучаць як праўда. Але ж гэта не праблема Пазьняка. Як “калега па правакацыях”, я вельмі добра адчуваю гэтую неадэкватнасьць (зноў тэма крыўды на люстэркі). Будучыню бачу рукатворнай і таму вельмі няпростай. Нацыяналізм сёньняшні мне даводзілася ўжо акрэсьліваць як арыстакратызм духу.
[ 05/06/2005 14:08 ] Nieblagi aratar(dziennikarz) joњж za spadara Siargeja Dubauca. Alaksander.
...
[ 05/06/2005 15:56 ] Сяргей, пры ўсёй маёй крытычнасьці да тваёй дзейнасьці пасьля Майстроўні, я шчыра і па-братэрску зычу табе ТОЛЬКІ САПРАЎДНАГА АСАБІТАГА ШЧАСЬЦЯ І ТВОРЧЫХ ПОСЬПЕХАЎ НА КАРЫСЬЦЬ ЛЮБАЙ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ. А.Шпакоўскі.
Дзякуй, Алесь.
[ 06/06/2005 12:26 ] Шаноўны спадар Дубавец! Зь цікавасьцю чытаў Вашыя эсэ ў "Свабодзе" й "Нашай Ніве", слухаю "Вострую Браму", калі добры прыём. Хацеў бы задаць такое пытаньне: "Якія ў Вас творчыя пляны на будучыню? Што цікавага чакаць слухачам й чытачам у бліжэйшы час? Дзякуй. З павагай Алесь Загорыцкі
Ёсьць вялікі праект у інтэрнэце – martyraloh.org. Ідэя – сабраць у адным месцы лёсы беларусаў, што пацярпелі ад бальшавіцкіх рэпрэсій. Дэвіз старонкі: “Знайдзі сваіх”. Цяпер там хіба каля 10 тысяч лёсаў. А ў мяне на руках яшчэ 60 тысяч, якія трэба падрыхтаваць. Я разьлічваю на моцны эфэкт. Бо гэта ўсё – найлепшыя людзі нацыі, яе розум і воля. Уявіце, што чалавек піша ў шукалцы сваё ўласнае прозьвішча, а яму выходзяць трагічныя лёсы ягоных дзядоў, і кожны з гэтых лёсаў – як аповесьць пра ўласны род, уласную кроў. Такое можа перавярнуць сьвядомасьць чалавека... Ну, і да гэтага – заплянаваныя кнігі і – цяпер асабліва шмат – паездкі ды вандроўкі ў Беларусі.
[ 06/06/2005 15:43 ] Спадар Сяргей, у адным са сваіх артыкулаў вы сьцьвярджаеце, што каб рухацца да свабоды беларусам трэба пакаяцца ў грахах камунізму. Цалкам згодны. Але далей на пытаньне перад кім пакаяцца вы адказваеце, што ні перад кім. Ці не здаецца вам што такая тэза пустая, у ёй няма сэнсу? Калі каяцца, то трэба каяцца перад Госпадам, таму што не мы трымаем праўду, а Праўда трымае нас. Дзякую. Віктар (Менск)
Згодны.
[ 06/06/2005 16:42 ] Нядаўна на сайце Свабоды была інфармацыя, што выйшла кніга ўспамінаў Фядуты, праўда на рускай мове. Як Вы яе ацэньваеце? Успаміны якіх яшчэ палітыкаў часоў нядаўняй гісторыі, на Ваш погляд, было б цікава пачытаць, і хто б мог іх напісаць?
Я кнігі Фядуты яшчэ ня бачыў, а іншых палітыкаў... Хацеў бы пачытаць Навумчыка.
[ 06/06/2005 21:58 ] Kak Vi dumaete, est'' li shans u oppozizctii vivesti ludey na ulizctu pri fal''sifikazctii prezidentskih viborov. To, chto fal''sifikazctiya budet, ya uveren na 150 prozctentov. Ya grajdanin respubliki Belarus'', no postoyanno jivu v USA. Sostou na konsul''skom uchete v Belorusskom konsul''stve. Odnako ni na odni vibori, prohodivshie v Belarusi, ne bil priglashen na izbiratel''niy uchastok v konsul''stvo. Uveren, chto vmesto menya vbrosili "moy golos" za negodyaya. S uvajeniem, Valeriy.
Шанец ёсьць у выпадку, калі апазыцыя аб''яднаецца і знойдзе аб''яднаўчую ідэю для народу.
[ 06/06/2005 22:52 ] Чаму Вас не было на сьвяткаваньні 99-годзьдзя "Нашай Нівы"? Вас вельмі там не ставала!!! Шчасьця і ўдачы Вам! Андрусь
Позна атрымаў запрашэньне.
[ 06/06/2005 23:18 ] Спадар Дубавец, хацелася б даведацца Ваша меркаваньне пра месца Гомеля ў беларускім культурным кантэксьце: 1) Што можна (і варта) супрацьставіць "расейскай міталёгіі" (Румянцавы, Паскевічы і г.д.) Гомеля? 2) Некалі Ігар Бабкоў адцеміў, што Гомель, у адрозьненьні ад Менску, "горад без амбіцыяў". А на Ваш погляд, ці так гэта? Што б магло стацца гомельскай амбіцыяй? Дзякуй за адказы. Зычу Вам плёну. Сяргей Балахонаў
Гомель – фантастычны горад. Сталіца Дзяржавы Радзімічаў. І пра якія яшчэ амбіцыі можна казаць, калі згадаць ідэю археоляга Макушнікава, адшукаць гомельскую Сафію.
[ 07/06/2005 10:07 ] Camu, na vasu dumku, apazycyja nie moza abrac adnaho kandydata. Pracavac ahulnymi vysilkami nad jaho imidzam. Abo vyjscie Bielarusi zusim i nie u adzinym lidary? Eva.
На маю думку, калі ўзяць усіх прэтэндэнтаў у адзіныя кандыдаты, атрымаецца зусім неблагая каманда, у якой уласна адзіны кандыдат будзе выконваць "фасадныя функцыі", як і павінна быць у парлямэнцкай Беларусі. А паміж астатнімі разьмеркаваць функцыі начальніка штаба (прэм''ер-міністра), міністра замежных справаў, і г.д. Адным словам, ісьці на выбары гатовым кабінэтам, а не групай дублёраў. Каб вызначыць, хто будзе гэтым "фасадным" кандыдатам, дастаткова ўявіць сабе другі тур выбараў. Каляровы партрэт Лукашэнкі з подпісам і такі самы партрэт (тут можна перастаўляць). Самае галоўнае, што адзіны кандыдат – не канкурэнт Лукашэнку. Канкурэнтам усёй уладзе Лукашэнкі можа быць толькі ўся альтэрнатыўная ўлада.
[ 07/06/2005 12:29 ] Калі я прачытаў эсэ Акудовіча "Бяз нас", я адразу падумаў, што асноўнымі чытачамі, якія павінны ўчытацца і зразумець тэкст, гэта людзі накшталт Зянона Пазьняка, С.Навумчыка і, натуральна, Вас. Ці чыталі вы гэтае эсэ? Ці вынесьлі зь яго нейкія ўрокі для сябе? З павагай, Zmiy.
Эсэ – вельмі добрае, як і ўсё што выходзіць з-пад пяра шаноўнага Валянціна Акудовіча, галоўная задача якога не даваць урокаў, а заахвочваць да развагаў.
[ 07/06/2005 12:36 ] Сяргей, чаго асабіста Вам не хапае ў жыцці? Вы марыце, ці толькі ставіце сабе мэты? Калі марыце, то аб чым (калі не сакрэт)?
Усе недахваты, мары і мэты гэта і ёсьць прадмет маёй дзейнасьці.
[ 07/06/2005 12:39 ] Скажыце, калі ласка, з кім бы Вы пайшлі ў разьведку?
З Бартосікам.
[ 07/06/2005 12:39 ] Сергей, добрый день! Жаль, что Вы редко печатаетесь теперь в НН – только на сайте Свободы я Вас и читаю. Скажите, не хотели бы Вы написать, скажем, биографию Ластовского или кого-то еще из крупных белорусских деятелей? Не хватает авторов Вашего масштаба, способных рассказать читателям о своих предшественниках. Не хватает серии больших серьезных биографий – вроде "ЖЗЛ", но не таких попсовых. Вы бы могли заняться этим проектом. Не хотите? Александр Федута, Минск
Хачу, але для мяне гэта вялікая раскоша.
[ 07/06/2005 12:49 ] Якія шанцы на зьмену ўлады ў 2006? Як бы вы ацанілі гэтыя шанцы (у працэнтах) і якія бачыце сцэнары?
З гледзішча сёньняшняга дня такіх шанцаў няма. То паўторыцца сцэнар папярэдніх выбараў (2001), адно каб не было горшага.
[ 07/06/2005 12:49 ] Сяргей, я не зусім у курсе падрабязнасьцей, але мяне цікавіць чаму вы зьехалі з Беларусі? Я заўважыў, што ў беларускім нацыянальным асяродзьдзі пачынае фарміравацца не зусім добрае стаўленьне да тых людзей, якія жывуць па-за межамі нашай краіны і, на думку некаторых, больш эмітуюць актыўную дзейнасьць працы на карысьць Бацькаўшчыны (у якасьці прыкладаў прыводзяць Пазьняка і шмат каго яшчэ). Вас гэта не палохае? Тое, што Вас тут, у Беларусі, перастануць лічыць "сваім"?
Я зьехаў у 1990 годзе, каб аднавіць выхад віленскай газэты "Наша Ніва", і за гэтыя 15 гадоў быць сваім не перастаў, таму што, як я ўжо казаў вышэй, жыву на дзьве краіны, жыву ў гістарычнай сталіцы Беларусі і, наколькі ўдаецца, стараюся забясьпечваць прысутнасьць Вільні ў беларускім культурным кантэксьце.
[ 07/06/2005 13:12 ] Прывiтанне. Цiкава пачуць вашае меркаванне наконт таго, цi усё, што робiць цяперашняя улада (найперш у "культурных" галiнах) з''яуляецца нiкчэмным i амаль бессэнсоуным? Цi iснуюць i дадатныя моманты у працы дзяржаунай машыны у галiнах культуры, адукацыi i iнш. З павагай, Юрась, Менск
Беларуская культура ў Беларусі знаходзіцца сёньня на нелегальным і паўлегальным становішчы.
[ 07/06/2005 13:13 ] Што думаеце пра беларускую лацінку?
Думаю, што яе ўвядзеньне вырашыла б шмат нашых нацыянальных праблем.
[ 07/06/2005 13:13 ] Спадар Сяргей. Мне вельмі падабаюцца Вашыя перадачы. Жадаю Вам здароўя і шчасьця ў асабістым жыцьці.
Дзякуй.
[ 07/06/2005 13:17 ] A z Khareuskim u razviedku nie pajshli by? Jak mnie ujauliajecca, Vy byli blizkija.
З Харэўскім хадзіў шмат разоў.
[ 07/06/2005 13:36 ] Спадар Сяргей. Захад і Амерыка абяцаюць фінансавую дапамогу ў справе адкрыцця тэлевізійнага вяшчання на Беларусь. Ці змаглі б Вы падгатаваць свой план пад гэтую дапамогу? Літва і Польшча хочуць таксама атрымаць гэтыя грошы і дапамагаць сваёй суседцы. Але было б лепш, каб гэтай справай заняліся самі беларусы.
Для мяне гэта філязофскае пытаньне. Чужая дапамога бывае карыснай тады, калі пачаткі справы закладзеныя свае. Гэта пытаньне беларускіх грошай у беларускай палітыцы, у беларускіх мэдыях, у беларускай грамадзянскай супольнасьці. Чужыя грошы, узятыя як пачаткі, разбураюць, дэмаралізуюць і палітыку, і мэдыі, і супольнасьць.
[ 07/06/2005 13:41 ] Беларусь зусім не такая, як мы сабе ўяўлялі гадоў 20-15 таму... Ці мусім мы з гэтым пагадзіцца? Прытарнавацца, прыладзіцца.. То бок, згадзіцца з рэаліямі...
Калі мы ўжо разумеем, што яна не такая, значыць гэта і мы зрабілі яе не такой.
[ 07/06/2005 13:49 ] Dobry dzien, Siarhieju! Ci wam padabajecca zyc i pracawac u Wilni? Jak wam padabajucca zmeny u wyhladzie horadu? Dziakuj i zyczu pospiechau. Edward, Wilnia.
Падабаецца, і падабалася б яшчэ больш, калі б прынамсі гэтак жылося ў РБ.
[ 07/06/2005 13:56 ] Prosta pryvitanne,Siargej ivanavich!Pryvitanne z goradu Buda daliokaj zapaliarnaj Narvegii! Jakraz sionnia Narvegija svitkuje 100 gadou vyhadu z unii sa Shvecyjaj.Tolki shto praguchau salut. Sily i lubovi tvaim sluhacham i tabe! Slavamir Adamovich.
Дзякуй. Трымайся.
[ 07/06/2005 14:01 ] Ці не плянуе аднавіць сваю дзейнасьць суполка "Тутэйшыя"? Калі так – зь якімі новымі ідэямі?
Гэта пытаньне да Алеся Бяляцкага.
[ 07/06/2005 14:01 ] Заканчваем нашу онлайнавую канфэрэнцыю. Вэб-рэдактар
Я ўдзячны ўсім за надзвычай цікавыя і карэктныя пытаньні. Будзьма разам.