Валянцін Бойка, Мазыр Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Дзьве рэчы змушаюць людзей рабіць найвялікшыя глупствы – віно і каханьне. Або і тое, і другое разам. Каханьне – гэта калі кожная зорка – Вэнэра, а кірпаценькае дзяўчо з гарэзнымі коскамі – тутэйшая Джульета або прыўкрасна-няшчасная Барбара Радзівіл. Пасьля кветкава-цукеркавай стадыі надыходзіць той момант Х, калі ты беражліва нясеш перад сабою сваю крыштальную судзіну, якую яна, любасна пасьміхнуўшыся, з усімі мажлівымі перасьцярогамі бярэ ў рукі... і шпурляе зь пятага паверху. Каханьне разьлятаецца на тысячы льдзістых аскепкаў. Ня маючы ніякае ахвоты насьледаваць шэксьпіраўскім пэрсанажам, ты пляцесься дахаты, разважаючы аб праблемах гендэрнае роўнасьці і крыху сумуючы па тых часах, калі жанчына даставалася пераможцу як найвялікшы прыз у зацятым змаганьні.
Праўда, нашыя разумныя продкі, каб унікнуць у гэтым пытаньні першабытнага дзікунства, увялі адпаведны артыкул у Статут Вялікага Княства. Калі занадта імпэтны залётнік абіраў штурмавую тактыку, дзяўчына мела поўнае права лямантаваць на ўсю ваколіцу, склікаючы людзей, каб тыя засьведчылі факт абразы дзявочага гонару. Перад дамарослым Казановам паўставаў выбар: або ажаніцца, або разьвітацца з уласнаю галавою. Ды толькі дзяўчына магла й адмовіцца мець за мужа гэткага нахабніка.
Love can not be forced – кажуць у такіх выпадках ангельцы. Па-расейску гэты донжуанскі запавет гучыць як насильно мил не будешь. Ня менш катэгарычна сьцьвярджаюць і ўкраінцы: на милування нема силування. Гаворачы па-беларуску, замест скапіяванага з расейскай гвалтам мілы ня будзеш лепей прыгадаць дасьціпнае выслоўе: даганяючы не пацалуесься. Менавіта яго раіў ужываць слынны беларускі мовазнаўца Ян Станкевіч. Даганяючы не пацалуесься – можна толькі спатыкнуцца і тыцнуцца носам долу. Кахаючы па-беларуску, ня лішне мець крыху гумару. Ніколі ня варта адчайвацца. Бо даганяючы не пацалуесься.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал)