Ўладзімер Глод, Менск Ад сёньняшняга дня рэгіянальныя Управы юстыцыі пачнуць здымаць з уліку арганізацыйныя структуры палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў, не пераведзеныя ў нежылы фонд. Сваё патрабаваньне Міністэрства юстыцыі абгрунтоўвае нормамі Жыльлёвага кодэксу. Якія наступствы гэтае рашэньне можа мець для партыяў і няўрадавых арганізацыяў?
Міністэрства юстыцыі мінулай восеньню разаслала партыям і грамадзкім арганізацыям ліст, у якім запатрабавала, каб іх офісы былі разьмешчаныя паводле юрыдычных адрасоў, гэта значыць, выключна ў адміністрацыйных будынках. Інакш яны будуць закрытыя без рашэньня суду і нават без пісьмовага папярэджаньня. Але атрымаць месца ў нежылым фондзе суполкам апазыцыйных партыяў ды NGO, дзейнасьць якіх не падабаецца ўладам, надзвычай цяжка, асабліва па-за межамі буйных гарадоў. Частка арганізацыяў знайшла для сваіх структураў магчымасьць перарэгістрацыі ў адміністрацыйных будынках. Аднак бальшыня -- выканаць гэтае патрабаваньне ня здолела. У лютым, калі стала відавочна, што мала хто змог выправіць становішча, Міністэрства юстыцыі адклала выкананьне свайго патрабаваньня да 1 чэрвеня. Пры гэтым, выбарачна зрабіла папярэджаньні. Партыі абскарджвалі іх у судах, але безвынікова.
У міністра юстыцыі Віктара Галаванава, які днямі выступаў у Палаце прадстаўнікоў, паціківаліся: ці нельга адкласьці гэтае рашэньне яшчэ на нейкі час? Спадар Галаванаў адказаў адмоўна:
(Галаванаў:) "Мы ўжо дзесяць разоў давалі ўсялякія адтэрмінаваньні, яшчэ зь мінулага году".
Як адаб’ецца гэта на структурах партыйных і грамадзкіх арганізацыяў? Дзе яны цяпер будуць так бы мовіць прапісаныя? Здымаць офіс, асабліва ў рэгіёнах, немагчыма з-за супрацьдзеяньняў уладаў. А другая прычына -- існуюць нешматлікія суполкі, літаральна па некалькі чалавек, якім проста няма чым плаціць за карыстаньне нежылым фондам. Раней было прасьцей -- рэгістравалася структура звычайна ў кватэры сябра арганізацыі. І вось гэтае рашэньне Мінюста партыйцы называюць "чысткай" і даюць несуцяшальныя прагнозы. Вось што гавораць першы сакратар Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін і намесьнік старшыні Аб''яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Альфэр
(Калякін:) "Афіцыйна ня будзе арганізацыяў. Мы губляем дзесьці 20 райкамаў".
(Альфэр:) "Там, дзе мы не змаглі перавесьці структуры (дзесьці каля 25, гэта раённыя, і з большага, першасныя), мы іх ліквідавалі. Астатнія мы перавялі па офісным памяшканьням, так бы мовіць пацясьніліся".
Цяпер узгаданыя структуры ды іншыя, якія не знайшлі сабе юрыдычнага адрасу, ня будуць мець права падчас выбараў вылучаць сваіх назіральнікаў.
Гэтае рашэньне Міністэрства юстыцыі ўжо называюць “партыйнай чысткай”, але яно можа не закрануць няўрадавых арганізацыяў, не апазыцыйных уладам. У часе выступу міністра Галаванава дэпутат Васіль Хрол папрасіў яго дазволіць па-ранейшаму рэгістравацца на кватэрах некаторым грамадзкім арганізацыям, прыкладам, рыбакам-аматарам. І міністар сказаў, што некаторыя выключэньні магчымыя: (Галаванаў:) "Жыльлёвы кодэкс, артыкул 8, ніякіх адрозьненьняў паміж грамадзкімі арганізацыямі ня робіць, каму дазволіць, а каму -- не. Але Васіль Хрол правільна абазначыў праблему. Але зьмяніць дзейны жыльлёвы кодэкс мы ня можам. Таму цяпер мы зьвярнуліся ва ўрад з просьбай, каб некаторым грамадзкім арганізацыям, прыкладам, хворых дзяцей, інвалідаў, дабрачынных, культурна-асьветніцкіх і г. д., дазволілі мець свае офісы ў месцы пражываньня аднаго з сябраў гэтых арганізацыяў. У якой ступені ўрад, а затым прэзыдэнт падтрымае нас, пакуль цяжка сказаць".
Многія назіральнікі выказваюць меркаваньне, што міністэрства юстыцыі, якое абавязана сачыць за выкананьнем законаў, само становіцца на шлях парушэньня законнасьці. Вось меркаваньне юрыста выканаўчага бюро Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Беларусі Юрася Чавусава.
(Чавусаў: ) “Зараз мы сутыкнуліся з тым, што Міністэрства юстыцыі ўжо ў адкрытую падзяліла арганізацыі на карысныя і шкодныя. Ёсьць даволі жорсткія заявы Галаванава пра тое, што партыйныя структуры і грамадзкія арганізацыі будуць здымацца з уліку не ў судовым парадку, а наўпрост, а пры гэтым жа адзначаецца, што пойдуць насустрач некаторым дабрачынным, вэтэранскім арганізацыям – ім дазволена разьмяшчацца ў прыватных кватэрах грамадзянаў. Такім чынам, трэці сэктар падзелены на дзьве паловы”.