Дэль Понтэ: Караджыч і Младзіч павінны быць схопленыя да 11 ліпеня

САРАЕВА. У Босьніі знаходзіцца галоўны пракурор Гааскага трыбуналу Карла Дэль Понтэ. У Сараеве яна сустрэлася з кіраўніком міжнароднай адміністрацыі Косава Пэдзі Эшдаўнам. Спадарыня Дэль Понтэ заявіла, што былыя лідэры басьнійскіх сэрбаў Радаван Караджыч і Радка Младзіч, якіх абвінавачваюць у ваенных злачынствах, павінны быць схопленыя да 11 ліпеня – 10-й гадавіны масавага забойства мусульманаў ў горадзе Срэбрэніца. Паводле Дэль Понтэ, “гэтага патрабуе памяць пра ахвяры разьні”. Праз некалькі дзён Карла Дэль Понтэ павінна падрыхтаваць справаздачу для Рады Бясьпекі ААН аб тым, як ўлады былых югаслаўскіх рэспублікаў супрацоўнічаюць з Гааскім трыбуналам.