Сяргей Дубавец, Вільня (Этэр 29 траўня 2005 году). Новая перадача сэрыі "Вострая Брама".
“Перад вылетам у Нарвэгію Славамір Адамовіч каля мікрафону ў віленскай студыі меў прыўзьняты настрой, пачуваўся шчасьлівым і нагадваў птаха-крыжадзюба, які за доўгую зіму набраўся натхненьня для таго, каб вясною адправіцца зь Беларусі ў свой паўночны вырай.
Супала так, што пасьля нашай мінулай перадачы ў рэдакцыю Радыё Свабода затэлефанаваў слухач і выказаў пажаданьне”.
(Званок: ) “Надоечы пачуў перадачу “Вострая Брама” Сяргея Дубаўца, у якой ён з дапамогай спадара Бартосіка дасьледаваў лёс паэтаў Беларусі праз размову са Славамірам Адамовічам на ягонай малой радзіме. Вельмі прашу запрасіць Славаміра на “Свабоду” і распавесьці хоць бы крыху пра яго жыцьцё і творчасьць зараз. Вядома, што лёс паэта – змагара за Беларусь, які сьвядома абраў Славамір Адамовіч, цяжкі, пакутны і нават небясьпечны. Таму я прашу Славаміра Адамовіча – жывіце доўга, дажывіце да глыбокай старасьці, бо менавіта ваша жыцьцё будзе мець больш плёну і для Беларусі, і для творчасьці, і для аматараў паэзіі. Хай сабе пакуль што і ў Нарвэгіі. З павагай, Жураўлёў Пятро Міхайлавіч зь Менску”.
(Дубавец: ) “Сёньня мы будзем гаварыць менавіта пра жыцьцё. Тым больш, што згода нарвэскіх уладаў на тое, каб Славамір вярнуўся да іх у краіну пасьля свайго спантанічнага прыезду ў Беларусь, літаральна напоўніла аблічча паэта жыцьцёвым сьвячэньнем. Разам з тым, жыцьцё – гэта вялікі быт. І першае маё пытаньне да Адамовіча – ці ты зьяжджаеш назаўжды?”
(Адамовіч: ) «Не, я зьяжджаю не назаўжды. Але як надоўга – невядома».
(Дубавец: ) “Кім ты сябе мысьліш там?»
(Адамовіч: ) «Кім ёсьць тут, тым буду і там. Аўтарам вершаў і проста чалавекам, грамадзянінам Беларусі».
(Дубавец: ) “Прачытай на разьвітаньне свой апошні верш».
(Адамовіч: ) «Верш, які я прысьвячаю нашаму беларускаму мастаку Алесю Пушкіну.
Ты кажаш: пакайся, вярніся ў Будслаўе да маці, Ты радзіш мне кветкі разводзіць і нават пра вершы забыць. Мой дружа далёкі, для гэтых дзіцячых нарацый Я надта здаровы, мне здорава хочацца жыць.
Я доўга цягнуўся да сонца зялёнаю шылкай З айчыннае крушні, з балотаў, з калгасных канаў Я цела сваё напінаў да апошняе жылкі І тлеў на разрыве, каб дух мой свабодна лунаў.
Мой дружа высокі, я розныя практыкі зьведаў, Эксьпірыенс мой перапоўнены розным дабром, Але не сабраны яшчэ мой букецік для атамнай Леды, І ў пошуках кветак я зноў пакідаю свой дом».
(Дубавец: ) “Шматгадовае блуканьне Славаміра Адамовіча робіцца зразумелым, калі ўявіць сабе, што на Бацькаўшчыне сёньня яму месца няма. Я быў бы галаслоўным, калі б ён гэтага месца не шукаў. Сапраўды, як жыць і дзе працаваць, каб не паступацца тым, што табе дорага. Выглядае, што для беларускага паэта і патрыёта самым няўтульным месцам на сьвеце стала ягоная ўласная Радзіма.
Чым прыцягальная для цябе асабіста Нарвэгія? Гэта канчатковы канкрэтны адрас маршруту ці толькі пачатак новае адысэі?”
(Адамовіч: ) “Гэта канкрэтны адрас, дзе я, па магчымасьці, буду пускаць карэньні. У мяне ў прынцыпе ніколі не было вялікага жаданьня падарожнічаць. Але жыцьцё само дапамагае аднойчы ўзяць білет і некуды паехаць. Два з паловай гады таму, калі мы з таварышам вырашылі паехаць у сьвет, мы ехалі ў пошуку заробку, нейкага матэрыяльнага апірышча, таму што дома заставацца ўжо не выпадала, не было як... Была і прычына палітычная... І я ўсё ж не забываў пра тое, якую краіну выбраць, ня проста паехаць у белы сьвет, як у капейку, а па магчымасьці трапіць у краіну, у якой бы было ня так цяжка. Бо зразумела, што пакідаць радзіму і быць за яе межамі – гэта ў любым выпадку складана. Таму я сказаў сабе, што калі трэба выехаць і выехаць у Эўропу, то гэтая краіна будзе Нарвэгія. І я не памыліўся. Мне да душы там. І ў сэнсе маральным, і ў сэнсе эканамічным. Краіна гарманічная настолькі, наколькі можна ўявіць сабе гармонію паміж чалавекам і прыродай. У такім грамадзтве і ў такой краіне жыць проста хочацца”.
(Дубавец: ) “У самім панятку эміграцыі вычуваецца таксама і нэгатыўнае адценьне. Зразумела, адкуль яно. Калі чалавек добраахвотна пакідае радзіму, ён пэўным чынам здраджвае ёй. Прынамсі, так часьцяком глядзяць на яго тыя, хто застаецца. Ці свой ад’езд ты ўспрымаеш як эміграцыю?”
(Адамовіч: ) “Успрымаю не зусім як эміграцыю. Я застаюся тым, кім я й быў, у тым ліку, дастаткова нахабным чалавекам, і гэтае маё нахабства дазваляе мне сказаць, што я бяру на сябе сьмеласьць жыць і заяўляць пра сябе і вычуваць сябе ня столькі як эмігрант у Нарвэгіі, колькі як паэт, аўтар, літаратар, чалавек, які зрабіў нейкае імя на радзіме. І вось з гэтым сваім імем, з гэтым нахабствам літаратурным, паэтычным я хачу заваяваць гэтую краіну. Як паэт, як літаратар”.
(Дубавец: ) “На тое ёсьць падставы?”
(Адамовіч: ) “Прынамсі, маё ўжо знаходжаньне там два з паловай гады, яно ў гісторыі застанецца ня толькі Беларусі, але й Нарвэгіі. Мне пашчасьціла і я маю зараз перакладчыка нарвэскага, маладога чалавека, які пераклаў сумнавядомы і сумназнакаміты мой верш “Убей”...
(Дубавец: ) “За напісаны па-расейску верш “Убей презідзента” Адамовіч амаль год правёў у турме ў Віцебску. Перад тым у ізалятары КГБ у Менску трымаў сухую галадоўку. Доўгае сьледзтва і доўгі судовы працэс зь літаратурнымі экспэртызамі і спацелым ад напругі перакладчыкам завяршыўся сюррэалістычным прысудам. Было бачна, што аўтарытарны правіцель Беларусі, які ўважліва сачыў за падзеямі, настолькі занепакоены ўласнай бясьпекай, што баіцца нават такога вось паэтычнага “забойства”, у рэальнасьці раўназначнага воклічу ў дзіцячай гульні – “падай, ты забіты”...
Што ты сёньня думаеш пра той верш? Як ацэньваеш?”
(Адамовіч: ) Як і ацэньваў. На жаль, з гадамі ён робіцца ўсё больш актуальным. І як і 10 гадоў назад тыя радкі, тыя словы гучаць прозай, але, на жаль, гучаць з вуснаў беларускіх патрыётаў і проста грамадзян. І палітыка галоўнага героя, яна, на жаль, пацьвярджае правільнасьць той ідэі, якая выкладзена ў гэтым вершы. На жаль, гэта так. Адзінае, што, можа, я б сябе ямчэй адчуваў, калі б гэта быў верш па-беларуску. Хаця напачатку я якраз зыходзіў з таго, што такія забойчыя вершы варта пісаць на замежнай мове”.
(Дубавец: ) “У сярэдзіне 90-х гадоў Славамір Адамовіч стварыў баявую арганізацыю “Правы Рэванш”, сам факт зьяўленьня якой напалохаў тагачасны КГБ. “Мы не паддаемся на правакацыі, мы іх ствараем самі”, – казаў Адамовіч, і чарговы зборнік вершаў назваў “Зваротныя правакацыі”. З вышыні часу ўся тая дзейнасьць выглядае пэрформансам з маскарадамі, ваенізаванымі фотасэсіямі і ляканічным чырвона-чорным сьцягам.
А дзе цяпер знаходзіцца сьцяг “Правага Рэваншу”?”
(Адамовіч: ) “Фармальна праварадыкальная ідэя жыве і жыве ў такіх арганізацыях як “Правы Альянс”. Іншая рэч, што калі я абвяшчаў свой “Правы Рэванш, я ўсё ж думаў, што век гэтай арганізацыі будзе кароткім, што той жа Беларускі Народны Фронт будзе заставацца, пашырацца і ўрэшце зьменіць палітычную сытуацыю ў краіне, а мы, як я лічыў, будзем інструмэнтарыем, будзем выконваць, калі хочаце, чорную нейкую работу ў палітыцы. На жаль, гэта таксама ня спраўдзілася...
(Дубавец: ) “А табе ўжо няма ахвоты працягваць. Пасталеў, пастарэў, пасівеў, і зусім ня цягне партызаніць...”
(Адамовіч: ) “Партызаніць якраз, калі час пакліча, мы будзем партызаніць. Але менавіта партызаніць ці, шырэй кажучы, змагацца, ваяваць у наўпроставым значэньні гэтых словаў, а не партызаніць ці ваяваць у чарзе па нейкія гранты”.
(Дубавец: ) “Што для цябе Радзіма?”
(Адамовіч: ) “Сёньня я адкажу так: Радзіма – гэта... Вільня. Абсалютна. Хоць гэта сталіца сучаснай Летувы, і тым ня менш. Радзіма – гэта Беларусь, у якой я пакінуў практычна ўсё, што складае мой духоўны сьвет. Гэта мае любімыя жанчыны, мае бацька, маці, мае хутары, на якіх я правёў дзяцінства. Гэта мой аднаклясьнік Ромка, які ўжо перажыў інсульт і ня можа круціць баранку, ня можа працаваць шафёрам, працуе проста сьлесарам. Радзіма сёньня – гэта і той запалярны куток у далёкай Нарвэгіі, у якой я столькі выхадзіў і выезьдзіў і пакінуў сябе таксама. Вось лета надыходзіць і мне хочацца да тых гор, да тых ф’ёрдаў, пабачыць чорныя сьпіны кітоў, якія заплываюць і так па-свойску шумяць, пускаючы фантанчыкі вады, падплываючы да самага берагу, перашкаджаючы, праўда, лавіць рыбу рыбакам... Гэта таксама радзіма”.
(Дубавец: ) “За сваю паэтычную кар’еру Славамір выдаў шэсьць зборнікаў вершаў, якія ўвянчала кніга “Плавільшчыкі расы”, што ў 1999 годзе выйшла ў віленскай сэрыі “Вострая Брама”. Пасьля гэтага пачаліся паездкі Адамовіча па сьвеце. То на заробкі ў Амэрыку, то вось цяпер у Нарвэгію. Новага зборніка пакуль няма, але вершы, калі меркаваць з пэрыядычных выданьняў, пішуцца спраўна.
Што для цябе асабіста паэзія?”
(Адамовіч: ) “Гэта занятак, які я раблю лепш за ўсё. У прынцыпе, больш нічога я рабіць ня ўмею, акрамя як пісаць чытэльныя вершы. Чалавек, мужчына, ён мусіць адчуваць сябе ў нечым моцным, прафэсіяналам”.
(Дубавец: ) “Як ты ўспрыняў зьвестку пра сьмерць Сыса?”
(Адамовіч: ) “Калі коратка, было вельмі дрэнна. Я блізка быў таксама да такой разьвязкі, у вельмі дрэнным маральным, псыхалягічным стане быў, і зьвесткі пра сьмерць Анатоля Сыса так проста размазалі, што было вельмі і вельмі цяжка. Гэта прыпала на маё вяртаньне да родных межаў, на часовае вяртаньне, гэта супала з адыходам Анатоля Ціханавіча, і, на жаль, цяпер я мушу ўзгадваць, калі мы апошні раз сустракаліся і гэта было больш за два з паловай гады таму. На жаль, мой паварот, не засьпеў яго жывым”.
(Дубавец: ) “Якія ў вас з Сысом былі дачыненьні? Як ён да цябе ставіўся?”
(Адамовіч: ) “Ён выпрабоўваў мяне на злом – наколькі я змагу моцна трымаць, што называецца, асадку ў руцэ, і часта казаў: ну, Адамовіч, ты ж не паэт, які ты паэт, ну што ты там напісаў?.. І гэта напачатку бянтэжыла, а потым я зразумеў – трэба рабіць такія тэсты, каб аднойчы Анатоль Ціханавіч сказаў: ну, вось гэта паэзія, гэта верш. І іншага для мяне выбару не было”.
(Дубавец: ) “Ужо сёньня біяграфія Адамовіча сама выглядае на востры сюжэт з прыгодамі і пакутамі, зь пераапрананьнямі і ператрусамі, з пагонямі і ўвесьчасным экстрымам. Калі браць паэтаў нашага часу, дык гэты канкрэтны жыцьцяпіс нагадвае ў дэталях хіба што біяграфію расейскага паэта Іосіфа Бродзкага, які таксама ўрэшце апынуўся ў эміграцыі на Захадзе. Абое хадзілі пад шчыльным каўпаком КГБ. Абое сядзелі ў турме – Адамовіч за верш, Бродзкі за дармаедзтва, што ў тым кантэксьце, калі “пісьменьнікі елі хлеб рабочых і сялян” – адно і тое ж. У абодвух былі праблемы зь дзяржаўнай мяжой і халоднай зброяй. Адамовіча ўзялі за нелегальны пераход літоўскай мяжы, а ў ягоным інтэрнацкім пакоі знайшлі нунчакі, што потым акуратна леглі ў чэкісцкі пратакол. Бродзкі прыцягваўся за спробу захапіць самалёт і за камень. Яны з прыяцелем вырашылі даць дзёру ў Аўганістан. Для гэтага купілі ўсе квіткі на маленькі, чатырохмясцовы самалёт. Прыяцель павінен быў сесьці побач зь пілётам, а Бродзкі ззаду. І ў пэўны момант Бродзкі меўся каменем разьбіць пілёту галаву. Але тут дала збой паэтава прырода – не паднялася рука. Камень не спрацаваў, гэтаксама як Адамовічавы нунчакі. А Аўганістан застаўся недасяжным. Гэтаксама як на той момант для Адамовіча Літва. Параўнаньні можна доўжыць, і ў кожным будзе калі не факталягічнае падабенства, дык падабенства паводле экстрэмальнасьці – абавязкова. Пісаць уласнае жыцьцё як вострасюжэтны раман – на такое здольны і пагодзіцца далёка ня кожны. Але часам у канцы шляху адважных чакае ўзнагарода. Вядома, што паэт Іосіф Бродзкі ўрэшце атрымаў Нобэлеўскую прэмію. Міжволі зноў падумалася пра паралелі ў біяграфіях – яго і Адамовіча. А тут яшчэ і абраў Адамовіч для эміграцыі тыя краі, дзе такія прэміі выдаюцца. Жарты жартамі, але ніхто ня ведае, што будзе заўтра...
Раскажы пра свае мары”.
(Адамовіч: ) Пра што можа марыць 43-гадовы мужчына безь сям’і? Я мару пра сям’ю. Я стаўлю за мэту перад сабой – стварыць сям’ю.
(Дубавец: ) “Васіль Быкаў выказваў вялікі пэсымізм што да нацыянальнае будучыні Беларусі. Маўляў, насельніцтва блукае ў цемені і ніяк ня вырабіцца ў нацыю, і ці ўвогуле вырабіцца – пытаньне. Зьнешне яно быццам так і ёсьць. І гэты зьнешні бок штодня фармуе кіраўніцтва. Але пэсыміст Быкаў заўсёды падкрэсьліваў, што ён прагне, каб ягоны пэсымізм быў абвергнуты. І вось мы ў “Вострай Браме” ўзяліся калекцыянаваць аргумэнты на карысьць існаваньня нацыі. Які твой аргумэнт?”
(Адамовіч: ) “Ёсьць я, ёсьць мая цудоўная сястрычка, у якой я з кожнай сустрэчай адкрываю такую патрыётку, што іншы раз баюся, каб у параўнаньні зь ёй не аказацца лібэралам нейкім. Гэта мой род, мае вершы, любімыя жанчыны. Гэта наша новае пакаленьне, у тым ліку і тое, якое я крытыкую за слабыя творчыя высілкі. І, тым ня менш, яно беларускае, наша пакаленьне – новае, маладое, зусім маладзенькае”.
(Дубавец: ) “Ці ў цябе ўжо ёсьць асэнсаваныя, вынашаныя параўнаньні лёсаў – беларускага і нарвэскага?”
(Адамовіч: ) “Я аддаю належнае тым даўнім нашым продкам (заўважце – НАШЫМ продкам), якія, вымкнутыя з кантынэнту, у тым ліку з нашых земляў, зь земляў, якія потым далі Вялікае Княства Літоўскае, яны мусілі ісьці на Поўнач, шукаць новыя землі, і ўрэшце прыйшлі ў Швэцыю і далей – у сучасную Нарвэгію. Але колькі ім каштавала заваяваць тыя халодныя і почасту голыя скалы і там умацавацца, пусьціць карані. Гэта ім каштавала вельмі і вельмі дорага. І як яны за сваю скалу, вось так мы за сваё балота, нашы продкі некалі змагаліся. І ў гэтым мы, бадай, абсалютна аднолькавыя ў нашым лёсе. Адно толькі – іхныя горы ім больш дапамаглі, чым нам нашы балоты. На жаль, на раўніне, з гэтых балот нас даставалі, нас выпальвалі, калі браць апошнюю вайну. У гэтым сэнсе нарвэжцам, старадаўнім вікінгам было лягчэй”.
(Дубавец: ) “У чым тваё адрозьненьне ад “звычайных” людзей?”
(Адамовіч: ) “Я думаю, адно зь іх у тым, што я імкнуся рызыкаваць нестандартна. (Бо шмат людзей рызыкуюць, але гэтая рызыка наперад вядомая.) І мой часовы прыезд з Нарвэгіі – таму прыклад. Гэта спроба рызыкнуць нестандартна. Быць паэтам у сучаснай Беларусі – гэта таксама нестандартная рызыка. Прычым, сур’ёзным паэтам, а ня тым, які папіша, а потым пашеньку попашет і гэтак далей...”
(Дубавец: ) “Чаго ты чакаеш ад людзей? І чаго пажадаеш сваім чытачам і – у сёньняшнім выпадку – слухачам?”
(Адамовіч: ) “Я хачу толькі любові. Любові і разуменьня. Гэтак жа я і пажадаць хацеў бы людзям любові і разуменьня”.