БелаПАН Лідэр страйкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі, які адбывае пакараньне ў выпраўленчай калёніі № 22 (Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласьці), аб''явіў галадоўку супраць парушэньня ягоных правоў і законных інтарэсаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў сын зьняволенага Уладзімер Леванеўскі.
Паводле словаў сына, асноўнае патрабаваньне, якое выстаўляе яго бацька, – адстаўка дзейнага начальніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў (ДВП) пры МУС Уладзімера Коўчура. Зьняволены Леванеўскі лічыць, што менавіта з-за ўказаньняў Коўчура ягоныя скаргі і заявы не разглядаюцца ва ўстаноўленым законам парадку, а многія з іх наагул не бяруцца да ўвагі.
"Падрабязнасьцяў галадоўкі я пакуль ня ведаю. Ведаю толькі, што да асноўнага патрабаваньня прыкладаюцца яшчэ і дадатковыя, але якія, сказаць пакуль не магу. Мы чакаем ліста ад бацькі, у якім ён зьбіраўся больш падрабязна патлумачыць, якім чынам ён будзе галадаць і якія патрабаваньні пры гэтым выстаўляе", – сказаў Уладзімер Леванеўскі БелаПАН.
Нагадаем, што лідэр страйкамy прадпрымальнікаў Леванеўскі і яго намесьнік Аляксандр Васільеў былі асуджаныя за абразу кіраўніка дзяржавы. Васільеў таксама абвінавачаны ў арганізацыі і актыўным удзеле ў несанкцыяваным мітынгу 1 траўня 2004 года ў Горадні.
7 верасьня суд Ленінскага раёна Гродна прысудзіў абодвух прадпрымальнікаў да двух гадоў пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму.
У верасьні 2004 года праваахоўная арганізацыя "Міжнародная амністыя" абвясьціла Леванеўскага і Васільева вязьнямі сумленьня.