Валер Каліноўскі, Менск Першы сакратар амбасады Нямеччыны ў Беларусі Тыльман Шміт-Норбург сёньня публічна ацаніў пэрспэктывы эўраінтэграцыі пасьля адмоўных вынікаў па Канстытуцыі Эўразьвязу на рэфэрэндумах у Францыі і Нідэрляндах. Спадар Шміт-Норбург выказаў стрыманы аптымізм.
Першы сакратар нямецкай амбасады ў Менску Тыльман Шміт-Норбург, выступаючы з публічнай лекцыяй ў Міжнародным адукацыйным цэнтры, выказаў перакананасьць, што нэгатыўныя вынікі рэфэрэндумаў у Францыі і Нідэрляндах не паўплываюць на працэс прыняцьця ў Эўразьвяз новых сябраў: Румыніі і Баўгарыі, а таксама разгляду заяўкі Турэччыны.
Акрамя таго ён пакрэсьліў, што многія ў Эўропе ўжо станоўча адносяцца і да таго, каб сябрам эўрапейскай сям’і стала і Ўкраіна. Мінулагодняе буйное пашырэньне Эўразьвязу спадар Шміт-Ноербург ня лічыць прычынай эўраскептыцызму ў Францыі і Нідэрляндах, паколькі гэта даўно чакалася і, як паказаў год пасьля пашырэньня, не прывяло да нейкіх стратаў. Хаця, канечне, старым сябрам Эўразьвязу трэба яшчэ адаптавацца да новых умоваў, зазначыў Шміт-Норбург.
Пакуль няма канкрэтных рашэньняў, што рабіць у сувязі з адмовай грамадзянаў Францыі і Нідэрляндаў ухваліць эўрапейскую Канстытуцыю, зазначыў дыплямат, такія рашэньні будуць прымацца ў сярэдзіне чэрвеня на чарговым саміце кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў Эўразьвязу. Рэфэрэндумы ў Францыі і Нідэрляндах вылучаюць новыя выклікі перад Эўропай, прызнаў прадстаўнік нямецкай амбасады.
(Шміт-Норбург: ) “Аднак гэтыя два нэгатыўныя вынікі ня сьведчаць, што працэс эўрапейскай інтэграцыі будзе спынены. У любым выпадку ратыфікацыя Канстытуцыі для Эўропы будзе працягвацца, і калі ў канчатковым выніку з 25 краінаў 21 ратыфікуе Канстытуцыю, тады сытуацыя будзе выглядаць зусім іначай.”
На гэты момант эўрапейскую канстытуцыю ратыфікавала 10 дзяржаваў. На думку спадара Шміт-Норбурга, зусім нельга выключаць, што праз пэўны час пройдуць паўторныя рэфэрэндумы ў Францыі і Нідэрляндах. У гісторыі эўрапейскай інтэграцыі былі аналягічныя выпадкі – Данія праводзіла два рэфэрэндумы для ратыфікацыі дамовы, падпісанай і Ніцы ў 2000 годзе.
Спадар Шміт-Норбург заўважыў, што ў афіцыйных беларускіх СМІ працэс эўрапейскай інтэграцыі падаецца выключна ў нэгатыўным сьвятле, і гэта супярэчаць грамадзкім настроям у Беларусі, бо болей за 50% беларусаў хацелі б далучэньня сваёй краіны да Эўразьвязу – пра гэта сьведчаць вынікі сацыялягічных апытаньняў. Нямецкі дыплямат перакананы, што эўрапейская інтэграцыя карысная і для краінаў-суседзяў Эўрапейскага зьвязу.