Алена Струвэ, Менск У Нідэрляндах праходзіць рэфэрэндум наконт праекту Канстытуцыі Эўразьвязу. Першыя вынікі будуць вядомыя позна ўвечары. Паводле апытаньня грамадзкай думкі, каля 60% галяндцаў плянуюць галасаваць супраць. Якія наступствы можа мець сёньняшняе адмоўнае галасаваньне для Эўразьвязу, а таксама для Беларусі? Нямецкія экспэрты заяўляюць: "Эўразьвяз можа ператварыцца ў свабодныя эканамічныя зоны, аднак пра Беларусь у Эўропе не забудуць".
Паводле назіральнікаў, цяперашняе разьвіцьцё падзеяў нявыгаднае найперш для Нямеччыны. Бо менавіта яна, як краіна з найбольшым насельніцтвам у Эўропе, згодна з Канстытуцыяй, магла атрымаць самую вялікую колькасьць галасоў у эўрапейскай радзе міністраў. Цяпер галасаваньне будзе ажыцьцяўляцца паводле старых працэдураў, ухваленых у 2000 годзе ў Ніццы. І мэханізмы гэтыя нашмат больш спрыяльныя для новых краінаў ЭЗ, а не для Нямеччыны ці Францыі.
Дэпутатка Эўрапарлямэнту Элізабэт Шродтэр, якая ўважліва сочыць за сёньняшнім галасаваньнем у Нідэрляндах, адмаўляецца рабіць нейкія прагнозы.
(Шродтэр: ) “Я ня ведаю, аднак ўсё гэта кепска. Уся праблема ў канстытуцыі. Фактычна яна не была канстытуцыяй, а міждзяржаўнай дамовай, у якой вырашаліся працэдуры супрацоўніцтва. Канстытуцыя патрабуе больш правоў для грамадзянаў на эўрапейскім узроўні. Аднак лічу, што Эўразьвяз у любым выпадку не разваліцца, таксама ня зьменіцца і ягоная міжнародная палітыка, у тым ліку адносна Беларусі. Зьмест эўрапейскай палітыкі ў беларускім пытаньні, у гэтым я перакананая, мяняцца ніяк ня будзе. Не”.
Тым часам многія палітычныя аглядальнікі ўплывовых нямецкіх СМІ мяркуюць, што Эўразьвяз могуць напаткаць пэўныя праблемы. Так лічыць і журналіст Нямецкага радыё Райнгард Лаўтэрбах.
(Лаўтэрбах: ) “Эўразьвяз можа рэгрэсаваць у бок гэтак званых зонаў вольнага гандлю. Што да палітычных амбіцыяў такіх вялікіх эўрапейскіх краінаў, як Нямеччына, Францыя, пары-тройкі некаторых іншых, то на іх бліжэйшым часам можна ставіць крыж. Існуе рызыка расколу на некалькі гэтак званых эўрапейскіх зьвязаў. Магчыма, Нямеччына—Францыя і ангельска-амэрыканскі: Англія, Ірляндыя, Польшча, Чэхія, іншыя новыя краіны ЭЗ. Астатнія ж у кампрамісным парадку далучацца да таго ці іншага блёку. Многае залежыць ад бліжэйшых выбараў у розных краінах. Сёньня існуе шмат адкрытых пытаньняў, на якія пакуль ніхто ня ведае адказу”.
Ці забудуцца ў Эўропе ў гэтым зьвязку пра Беларусь, ці ня стане яна яшчэ больш ізаляванай? На гэтае пытаньне палітычны аглядальнік нямецкага радыё адказвае:
(Лаўтэрбах: ) “Я думаю, што забыцца пра Беларусь ужо немагчыма. Амэрыканцы не дадуць. Бо выступ Буша ў Рызе — гэта фактычна выклік беларускаму кіраўніцтву. Канечне ж, краіны Балтыі як сябры НАТО будуць праводзіць праамэрыканскую лінію праз Эўразьвяз. Што да Нямеччыны, то з гледзішча палітычнай канкурэнцыі ў пытаньні кантролю над палітычнай сытуацыяй ў Беларусі, беларускай геапалітычнай прасторай, яна таксама ня можа дазволіць сабе забыцца пра Беларусь. Я думаю, што беларускага прэзыдэнта ў Эўропе ніхто ня любіць”.