Юры Дракахруст, Прага Заўтра ў Галяндыі адбудзецца рэфэрэндум па эўрапейскай Канстытуцыі. Паводле сацыялягічных апытаньняў, галяндцы праўдападобна адхіляць яе яшчэ больш рашуча, чым у мінулую нядзелю гэта зрабілі французы. Тым ня менш кіраўніцтва Эўракамісіі мяркуе, што працэс ратыфікацыі Эўраканстытуцыі іншымі краінамі – сябрамі Зьвязу мусіць працягвацца.
Паводле апытаньняў 65% галяндцаў маюць намер сказаць “не!” эўрапейскай Канстытуцыі. Як і ў Францыі, прычыны такога стаўленьня – самыя розныя, часам такія, якія маюць мала супольнага з уласна тэкстам дакумэнту. Гаворыць галяндзкі сацыёляг Марыс дэ Понд:
(Понд: ) "Гэта насамрэч рэфэрэндум не пра зьмест канстытуцыі, бо амаль ніхто дакладна яго ня ведае, і ёсьць шмат заблытаных аргумэнтаў на гэты конт. Гэты рэфэрэндум не аб эўрапейскай Канстытуцыі, а хутчэй аб тым, што было прынята пяць гадоў таму без ніякага рэфэрэндуму, аб эўра. Некаторыя людзі раззлаваныя гэтым, і зараз яны будуць галасаваць па пытаньні, наконт якога яны хацелі б выказацца пяць гадоў таму".
Галяндыя, як і Францыя, зьяўляецца краінай-сузаснавальніцай Эўразьвязу, таму яе “не!” будзе асабліва гучным. Гэтае рашэньне ўскладніць, калі не замарозіць уступленьне ў Зьвяз такіх краінаў, як Турэччына ці Ўкраіна, паставіць пад сумнеў пэрспэктывы палітычнай і нават далейшай эканамічнай інтэграцыі аб’яднанай Эўропы.
Матывы адмоўнага стаўленьня галяндцаў да больш шчыльнай эўраінтэграцыі – самыя розныя і часам супярэчлівыя. Галяндцы ганарацца сваімі лібэральнымі законамі адносна наркотыкаў і прастытуцыі і ня хочуць падводзіць іх пад агульнаэўрапейскі капыл.
Зь іншага боку ў галяндзкім грамадзтве даволі шырока распаўсюджанае нежаданьне бачыць у шэрагах Эўразьвязу Турэччыну. Гэтыя настроі падмацоўваюцца антымусульманскімі пачуцьцямі, якія асабліва ўзмацніліся пасьля забойства паўгоду таму кінарэжысэра Тэо Ван Гога.
Гаворыць адзін з галяндзкіх актывістаў кампаніі супраць эўрапейскай Канстытуцыі Гірд Вілдэрс:
(Вілдэрс: ) "Калі Турэччына на працягу 10-15 гадоў далучыцца да Эўразьвязу, то зь яе 80 мільёнамі грамадзянаў яна стане найбуйнейшай краінай у Эўропе. З кожным днём мы ўсё больш падпарадкоўваемся рашэньням, прынятым у Брусэлі, а не ў Гаазе, і ў выпадку далучэньня туркі будуць больш уплываць на нашы галяндзкія законы, чым мы самі зараз".
Да таго ж экспэрты адзначаюць, што, як і ўва Францыі, цяперашні ўрад даволі непапулярны ў Галяндыі, людзі незадаволеныя нізкім эканамічным ростам і беспрацоўем. І як у Францыі шмат хто зьбіраецца галасаваньнем супраць выказаць сваё стаўленьне да ўраду, які падтрымлівае эўрапейскую Канстытуцыю, а не да дакумэнту як такога.
Тым часам у кіруючых органах Зьвязу ідзе абмеркаваньне, ці можна ўратаваць Канстытуцыю пасьля францускага рэфэрэндуму і чаканых адмоўных вынікаў галяндзкага. Чакаецца, што адпаведнае рашэньне будзе прынятае на саміце Эўразьвязу, які пройдзе ў чэрвені.
Сёньня старшыня Эўракакамісіі Жазэ Мануэль Бароза заявіў, што працэс ратыфікацыі павінен працягвацца. За гэта выказваюцца і лідэры большасьці краінаў, дзе рашэньне яшчэ не прынятае. Аднак як паведамляе "Financial Times" Вялікая Брытанія адмовіцца ад правядзеньня ў сябе рэфэрэндуму.
Прыхільнікі працягу канстытуцыйнага працэсу спасылаюцца на пункт самой Канстытуцыі, паводле якога калі дакумэнт ухваляць чатыры пятых краінаў Зьвязу, кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў павінны сабрацца, каб абмеркаваць сытуацыю.
Аднак значная частка палітыкаў лічыць, што эўрапейская Канстытуцыя памерла ўжо пасьля францускага рэфэрэндуму. Такой думкі прытрымліваецца, напрыклад, прадстаўнік Эўракамісіі Мікалай Даўгілевіч.
(Даўгілевіч: ) "Камісія хоча Канстытуцыі, ратыфікаванай усімі краінамі-сябрамі. Я не жадаю спэкуляваць наконт таго, што адбудзецца, калі ўзьнікне праблема зь пяцьцю, шасьцю ці сямю краінамі".
Акрамя Францыі і Галяндыі, супраць Канстытуцыі на рэфэрэндуме могуць выказацца датчане. Што тычыцца паўторнага галасаваньня ў Францыі, то яно можа адбыцца не раней наступных прэзыдэнцкіх выбараў у 2007 годзе.