Сьвятлана Курс, Менск 31 траўня — Усясьветны дзень барацьбы з тытунём. Між тым, працягвае паліць каля паловы чалавецтва. Беларусы ж сталі паліць меней. Нашая карэспандэнтка апытвала людзей пра іхнае стаўленьне да паленьня.
Гэтая заганная звычка асуджалася здаўна, тым ня менш, каля 50% людзей працягвае паліць. У Эўропе паляць 38% мужчынаў і 23% жанчын, але палільшчыц робіцца болей. Беларусы ж стараюцца паліць меней.
Паводле спэцыялістаў Рэспубліканскага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі, за апошнія чатыры гады зьнізілася з 41,6% да 34,3%. Паляць каля 15% беларусак і каля 57% беларусаў. Найменш паліць моладзь ад 21 да 25 гадоў. Найбольш паляць вайскоўцы і міліцыянты — 52%, рабочыя — 46%, беспрацоўныя — 44% і сяляне — 37%. Найменш паляць хатнія гаспадыні — толькі 12%.
Паводле Менскага гарадзкога цэнтру здароўя, 87% менскіх сяміклясьнікаў ведаюць, што паліць шкодна, і ў той жа час 26% зь іх рэгулярна паліць зь сямі-дзевяці гадоў. Для маладых паленьне зьяўляецца пэўным рытуалам, далучанасьцю да дарослага сьвету, кола сяброў, кажуць псыхолягі Менскага гарадзкога цэнтру дапамогі сям’і.
25-гадовая Міхаліна паліць з раньняга юнацтва — пахітоскі, цыгарэты з муштуком, а нядаўна ўвайшла ў менскі Клюб аматараў люлькі.
(Міхаліна: ) “Я баюся за сваё здароўе. Пачала я паліць яшчэ ў тэатральным ліцэі, палю дагэтуль з тае прычыны, што мне страшна падабаецца, як выглядае жанчына з цыгарэтай або люлькай — ты ўвогуле такая бамондная жанчына альбо хочаш ёй падавацца. Цыгарка, муштук, люлька падкрэсьліваюць тваю асабовасьць. У нас мала радасьцяў у жыцьці, выпаліць добрую люльку — адна зь іх”.
Гэта досыць дарагая радасьць. Пры выпальваньні цыгарэты, паведаміў дырэктар Цэнтру здароўя Іван Тарашкевіч, выдзяляецца 4 тысячы хімічных злучэньняў, якія паражаюць дыхальную, сардэчную, крывяносную і стрававальную сыстэмы. Калі кінуць паліць сёньня, то праз паўгоду арганізм вернецца да нормы. У адваротным выпадку празь пяць гадоў узьнікне букет хваробаў заядлага курца.
Калі паліць цяжарная жанчына, яна ў два-тры разы болей рызыкуе страціць дзіця, чым цяжарная без цыгарэты. Дзіця можа нарадзіцца са зьніжанай вагою, з рызыкай цукрыцы або схільнасьцю да атлусьценьня. У мужчынаў паленьне можа выклікаць дэфармацыю спэрматазоідаў і дэфэктнасьць ДНК. Спэцыялісты цьвердзяць, што жанчыны менш ахвотна кідаюць паліць. Гавораць менскія мінакі:
(Жанчына: ) “Мне падабаецца, я не хварэю ад гэтага і ня кіну. Для мяне гэта ў большай ступені рытуал”.
(Мужчына: ) “Палю і буду пакуль паліць, а там пабачым”.
(Хлапец: ) “Паліў, а потым кінуў, адчуў, што трачу здароўе ад кожнай цыгарэты. Антытытунёвая прапаганда на мяне ніяк не паўплывала, гэта было маё рашэньне”.
(Юнак: ) “Мне 21 год, паліў чатыры гады і кінуў, каб быць здаровым. Гэта было асабістае, вольнае рашэньне”.