Уладзімер Содаль, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Магія слова, магія мовы. Яна існуе ў розных праявах. Адна зь іх – здольнасьць захоўваць эмацыйную моц душы творцы праз сотні й тысячы гадоў. Для прыкладу згадаем Багушэвічаву Прадмову да “Дудкі беларускай”. Яна пісалася больш за сто гадоў таму, але словы яе й цяпер вярэдзяць душу кожнага. Услухайцеся: “Братцы мілыя, дзеці Зямлі-Маткі маёй. Вам ахвяруючы працу сваю, мушу пагаварыць з вамі трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды не адны мы, а ўсе людзі цёмныя мужыцкай завуць, а завецца яна беларускаю...”
Магія мовы! Магія слова яшчэ і ў яго таямнічасьці, яго гістарычнасьці, загадкавасьці...
У нашым мястэчку, калі нехта вярзе розную лухту, кажуць:
“Гэта такая праўда, як смаленая сава ў Кіеў лятала...” Некалі, думаецца, даўным-даўно існавала якоесь паданьне пра саву, што ў Кіеў лятала, але паданьне тое забылася, а помаўка пра яе жыве. Яна з тых часаў, калі Кіеў быў сталіцаю славянства, калі язык усіх да Кіева даводзіў. Нават совы на якуюсь раду ляталі ў той Кіеў.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал)
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал)