Расея і Грузія дамовіліся ў справе вываду расейскіх сілаў

МАСКВА: Міністры замежных справаў Расеі і Грузіі падпісалі сумесную дэклярацыю аб вывадзе расейскіх сілаў з Грузіі. Пасьля перамоваў са сваім грузінскім калегам Зурабішвілі расейскі міністр Сяргей Лаўроў паведаміў, што канчатковы вывад расейскіх сілаў адбудзецца ў 2008 годзе. Расея ўтрымлівае ў Грузіі дзьве вайсковыя базы: у Батумі і ў раёне Самчэ-Джавахэці. Мяркуецца, што сёньняшняя дэклярацыя паўплывае на паляпшэньне напружаных адносінаў паміж Масквою і Тбілісі.