Падлеткі ахвярамі паводкі ў Баўгарыі 29 травень 2005, 19:31 САФІЯ. Чацьвёра падлеткаў загінулі ў Баўгарыі ў выніку паводкі, якая была выкліканая моцнымі ліўнямі. Моцныя дажджы не спыняюцца ў Баўгарыі ўжо пяты дзень – пад вадой вёскі, затопленыя дарогі, няма тэлефоннай сувязі.