Асамблея НАТО зьвернецца да Ўзбэкістану

ЛЮБЛЯНА, ТАШКЕНТ. Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі НАТО П’ер Лелюш паведаміў, што ў аўторак асамблея разгледзіць рэзалюцыю з заклікам да ўзбэцкіх уладаў дазволіць міжнароднае расьсьледаваньне падзеяў 13 траўня ў Андыжане. Раней Ташкент ня раз ігнараваў такія заклікі.

Тым часам улады Ўзбэкістану паінфармавалі, што ў выніку сутыкненьняў у Андыжане загінулі 173 чалавекі. Паводле зьвестак генэральнага пракурора краіны Сьвятланы Артыкавай, у бальніцах знаходзяцца звыш 270 пацярпелых. Праваабарончыя арганізацыі і ўзбэцкая апазыцыя лічаць, што ў часе здушэньня андыжанскіх пратэстаў магло быць забіта да тысячы чалавек.