ЖЭНЭВА. Ведамства ААН у пытаньнях правоў чалавека патрабуе падваеньня фінансаваньня, – пра гэта заявіла кіраўніца ведамства Люіз Арбур. Паводле яе словаў, ведамству катастрафічна не стае сродкаў, у першую чаргу на маніторынг сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце і адпраўленьне місіяў у зоны гуманітарных крызісаў.