Галіна Жарко, Менск Сёньня завяршаецца навучальны год, падчас якога на беларускай мове вучылася 23% дзяцей. Колькі вучняў сядзе за парту беларускамоўных клясаў у наступным годзе, невядома. Але, паводле статыстыкі, колькасьць дзяцей, якія атрымліваюць адукацыю на роднай мове, няўхільна зьмяншаецца.
Сёлета школаў зь беларускай мовай навучаньня паменела яшчэ на 3%, але і ў мінулым годзе меней за чвэрць школьнікаў вучылася па-беларуску. А дзесяцігодзьдзе таму, у 93-94-м навучальным годзе, ажно 76% дзяцей хадзіла ў беларускую школу.
Старшыня Таварыства беларускай школы Алесь Лозка камэнтуе сытуацыю наступным чынам.
(Лозка: ) “Расейская мова дамінуе. Таму бацькі глядзяць, дзе выгодна. Бачаць, што за мову б’юць на мітынгах, дык яны стараюцца аддаваць дзяцей туды, дзе лепш. Была тэндэнцыя, калі Менск набіраў патроху моц беларускасьці. Афіцыйна лічылася ў Менску 7 беларускіх школ зь 1 па 11 клясу. А сёлета іх стала толькі 3. Зачыняюцца малакамплектныя школы ў вёсках, дзе заўсёды было больш за ўсё беларускамоўных дзяцей. Такія малакамплектныя школы існавалі нават у цяжкія гады разрухі”.
Аляксандар Сядзяка доўгі час быў дырэктарам беларускамоўнай школы ў Менску, і вось ягоны адказ на пытаньне, чаму многія бацькі ня хочуць аддаваць дзяцей у беларускамоўныя школы.
(Сядзяка: ) “Адказ відавочны. Вышэйшая адукацыя, на якую нацэльваецца большая частка бацькоў, скрозь на расейскай мове. Няма беларускамоўных ВНУ. Чаму няма, гэта ўжо пытаньне дзяржаўнай палітыкі ў сфэры адукацыі. Таму ў нас адбыўся ў другой палове 90-х адкат у бок расейскамоўнай адукацыі”.
Пры гэтым Аляксандар Сядзяка лічыць, што сытуацыю неўзабаве можна выправіць, калі ўлічыць адпаведны досьвед Украіны. 70% школ расейскамоўнага Харкава перайшлі на ўкраінскую, калі па-ўкраінску сталі выкладаць ва ўсіх 13-ці вышэйшых навучальных установах гораду. Тым часам наконт беларускамўнага ўнівэрсытэту, з ідэяй стварэньня якога выступала Таварыства беларускай мовы, нават і чуткі ўжо няма.
Меркаваньне лінгвіста Зьмітра Саўкі.
(Саўка: ) “Я ня думаю, што ў наўпроставую залежнасьць трэба ставіць колькасьць дзяцей, якія вучацца па-беларуску, з пэрспэктывамі мовы. У 80-м такіх дзяцей было вельмі мала, а на пачатку 90-х у якім-небудзь Ашмянскім раёне расейскіх набораў не рабілі наагул. Усе школы былі пераведзеныя на беларускую мову. Мы атрымалі аграмадны рост, проста выбуховы, але гэта рэзка не зьмяніла сытуацыі моўнай”.
У сёлетнім, завершаным ужо навучальным годзе, па-беларуску вучылася 301 250 школьнікаў. Новай дырэктарцы школы №2, якую ачольваў Аляксандар Сядзяка, не дазволілі адчыніць расейскіх клясаў, бо ў Ленінскім раёне сталіцы гэта апошняя школа з беларускай мовай навучаньня. Наяўнасьць беларускіх школаў патрэбная яшчэ і дзеля статыстыкі. А каб не застацца без працы, настаўнікі нешматлікіх ужо беларускамоўных пачатковых клясаў вымушаныя улетку агітаваць бацькоў, бо набраць патрэбную колькасьць вучняў штогод робіцца ўсё цяжэй.