Вячаслаў Ракіцкі, Менск (эфір 26 траўня) Новая перадача сэрыі “Беларуская Атлянтыда”. Удзельнічае археоляг, гісторык Алег Трусаў.
(Вячаслаў Ракіцкі: ) “Цяпер цяжка ўявіць сабе абутак, асабліва жаночы, без абцаса. Дастаткова прыгадаць славутыя “шпількі”, якія робяць жаночую нагу зграбнай і прывабнай. Зрэшты, нават калі зьнешне выглядае абутак, што ён як бы без абцаса, апошні ўсё роўна ёсьць, толькі ён маленькі ці нязвыклай формы. Але ці заўсёды наш абутак меў абцасы і наагул, што гэта такое? Зусім нездарма існуе выраз “быць у каго-небудзь (напрыклад, у кабеты) пад абцасам”.
(Алег Трусаў: ) “Абцасам называюць цьвёрдую набойку на падэшве абутку пад пятой. Дарэчы, доўгі час нашы продкі пра яго нічога ня ведалі і мелі абутак без абцасаў”.
(Ракіцкі: ) “А як выглядаў беларускі абутак у далёкім мінулым, напрыклад, у 12 стагодзьдзі, у часы Ўсяслава Чарадзея і Эўфрасіньні Полацкай?”
(Трусаў: ) “У гэты час жыхары беларускіх гарадоў насілі скураны абутак без абцасаў трох тыпаў: поршні або пасталы, чаравікі і боты. Спачатку абутак ня меў цьвёрдых дэталяў. Да 13 стагодзьдзя найбольш пашыранымі былі поршні, зробленыя з аднаго кавалку скуры. Дзеля гэтага бралі чатырохкутны кавалак скуры памерам прыкладна 20 на 10 сантымэтраў і таўшчынёй да трох мілімэтраў. Па баках і ў наску праразалі дзірачкі, у якія працягвалі скураны раменьчык альбо пяньковую вяроўку (яе называлі аборай) дзеля мацаваньня на назе”.
(Ракіцкі: ) “Вы ад самага пачатку загаварылі пра скуру. Няўжо ажно з тых часоў заўсёды беларусы шылі абутак са скуры? Нам жа ў школе ўбівалі ў галовы, што беларусы спрадвеку хадзілі ў лапцях з лазы”.
(Трусаў: ) “Лапці з лазы насілі толькі сяляне, і насілі іх тады, калі хадзілі па балотах, бо гэтыя лапці самі сохлі на назе. Усё гарадзкое насельніцтва з 10 стагодзьдзя хадзіла ў скураным абутку, і за ўсе часы археалягічных раскопак знайшлі толькі адзін лапаць у культурным слоі”.
(Ракіцкі: ) “Такім чынам, скура — асноўны абутковы матар’ял”.
(Трусаў: ) “І па сёньняшні дзень, дарэчы”.
(Ракіцкі: ) “Але давайце вернемся ў 11 стагодзьдзе”.
(Трусаў: ) “У гэты час акурат зьяўляюцца чаравікі. Іх шылі зь дзьвюх-трох кавалкаў скуры, якія сшывалі паміж сабою патайным швом і прышывалі да падэшвы вываратным спосабам. Даўжыня падэшвы вагалася ад 22 да 26 сантымэтраў. Чаравікі або паўбоцікі шылі зь мяккай часткі скуры жывёл — з чэрава. Адсюль, відаць, і паходзіць назва гэтага віду скуранога абутку, уласьцівая і для іншых славянскіх народаў. Доўгі час у модзе былі чаравікі без абцасаў і засьцёжак, зь невысокімі борцікамі, якія ледзь-ледзь закрывалі шчыкалатку нагі і часам сьцягваліся ззаду завязанымі раменьчыкамі. Даволі часта чаравікі, асабліва жаночыя і дзіцячыя, аздабляліся вышыўкай у выглядзе геамэтрычнага або расьліннага арнамэнту”.
(Ракіцкі: ) “На гэтым тле зьяўленьне абцаса падаецца ледзь не рэвалюцыяй у абутковай модзе. Дык калі ў Эўропе і ў Беларусі зьяўляецца абцас?”
(Трусаў: ) “Гэта адбывалася паступова. Зьяўленьне абцаса ў 13—14 стагодзьдзях было выклікана пераходам ад мяккіх да цьвёрдых тыпаў абутку. Спачатку сталі ўмацоўваць падэшву, рабіць яе шматслойнай. Пазьней у падэшву сталі забіваць па пэрымэтры маленькія цьвікі. Каб умацаваць падэшвенны напятак, пад яго ў 14 стагодзьдзі сталі падкладаць дадатковыя скураныя пласьцінкі. Зь цягам часу яны пераўтварыліся ў скураны наборны абцас, які замацоўвалі абутковай падкоўкай. Такім чынам, абцас у Беларусі зьяўляецца на мяжы 15—16 стагодзьдзяў”.
(Ракіцкі: ) “Вось гэтая абутковая падкоўка… Ці не яна стала прычынай зьяўленьня ўстойлівага выразу “каваны бот”? Калі ў Беларусі зьявіліся боты і калі іх “падкавалі”?”
(Трусаў: ) “У Беларусі боты зьявіліся ў сярэдзіне 11 стагодзьдзя. Сама назва “боты” ўпершыню згадваецца ў Радзівілаўскім летапісе 15 стагодзьдзя. Трапіла гэта слова ў нашу мову з францускай праз польскую. Мясцовая назва ботаў “чобаты” альбо “чаботы”, як кажуць на Палесьсі. Насілі боты багатыя людзі, князі, баяры, магнаты і шляхта. Існавала мода на саф’янавыя боты чырвонага, жоўтага ці зялёнага колеру. Яны аздабляліся цісьненьнем, спражкамі і вышыўкай, залатымі ці срэбранымі ніткамі. Каляровыя боты лічыліся прыкметай шляхецкай годнасьці нават у другой палове 19 стагодзьдзя”.
(Ракіцкі: ) “Відаць пана па халявах?”
(Трусаў: ) “Так. А што тычыцца абцасаў, дык яны зьявіліся ў ботах вельмі рана, яшчэ ў 15 стагодзьдзі. Часам яны замянялі вершнікам шпоры і дапамагалі кіраваць канём”.
(Ракіцкі: ) “А як выглядалі боты з абцасамі?”
(Трусаў: ) “У ботах цьвёрдага тыпу зьяўляецца наборны абцас, што мацаваўся пры дапамозе цьвікоў, драўляных штыркоў або мэталічных падковак. Драўляныя штыркі абавязкова прысутнічаюць у наборным абцасе бота. Абцас надаваў абутку трываласьць і падаўжаў тэрмін яго карыстаньня. Адначасна з абцасам зьявіліся абутковыя падкоўкі, цьвікі і цьвёрды заднік”.
(Ракіцкі: ) “Што ўяўлялі сабой першыя падкоўкі і як яны мацаваліся на абутак?”
(Трусаў: ) “Абутковыя падкоўкі масава сустракаюцца ў культурным пласьце беларускіх гарадоў і мястэчак у слаях, што належаць да канца 15—16 стагодзьдзяў. Першыя падкоўкі 16 стагодзьдзя ахоплівалі абцас па пэрымэтру, з бакоў, захоўвалі яго ад сьціраньня і прымацоўвалі яго скураныя пласьцінкі да падэшвы. Яны мелі тры шыпы вышынёй ад 1 да 3 сантымэтраў. У 17 стагодзьдзі зьявіліся трохшыпныя падкоўкі, што мацаваліся шыпамі да абцасу зьнізу. Яны мелі даўжыню да 8 сантымэтраў. Бясшыпныя падкоўкі з трыма дзірачкамі для цьвікоў зьяўляюцца ў 18 стагодзьдзі і дажываюць да другой паловы 20 стагодзьдзі. Зрэшты, і мы яшчэ ў дзяцінстве насілі абутак, падкаваны трыма цьвічкамі”.
(Ракіцкі: ) “Мне здавалася тады, што гэта ідзе ад беднасьці, што падкоўваюць абутак, каб ён даўжэй насіўся”.
(Трусаў: ) “Так, і 20 стагодзьдзе — гэта часы войнаў і жабрацтва. Вось жа і людзі, пакуль не разбагацелі, цокалі падкоўкамі, як вайскоўцы на парадзе”.
(Ракіцкі: ) “Абцас і мода. Калі мы гаворым пра моду ў абутку, дык найперш маем на ўвазе нос ці абцас. Абцас можа быць тонкім, тоўстым, нізкім, высокім, звужаным долу ці нават у форме трапэцыі. Калі пачалі надаваць увагу абцасу як прыкмеце моды?”
(Трусаў: ) “Асабліва ў 19-м — пачатку 20 стагодзьдзя. У той час існавалі два тыпы абцасаў: наборны (з кавалкаў скуры) і драўляны, які быў скурай абцягнуты. Акрамя ботаў з падэшвай, абабітай драўлянымі цьвікамі (“боты на цьвіках”), з канца 19 стагодзьдзя пачалі шыць рантавыя, у якіх падэшва не прыбівалася, а прышывалася дратвай (тоўстай ніткай) да ранта. Рант — гэта вузкі раменьчык з тоўстай скуры, які на спэцыяльнай калодцы сшывалі з вусьцілкай і галоўкай бота. Былі ў модзе і боты са скрыпам, калі разам з падэшвай клалі бяросту. І яна рыпела ў часе хадзьбы. Апошнім этапам вырабу ботаў была іх аздоба. Краі падэшвы і абцасы падразалі нажом, зачышчалі рашпілем, націралі шклом ці наждаком. У Давыд-Гарадку, напрыклад, рант і абцас выгладжвалі гладзілкай, швы падэшвы мазалі гарачым воскам. Гатовыя вырабы змазвалі воскам або лоем, каб захаваць іх ад вільгаці, і абутак станавіўся гнуткім”.
(Ракіцкі: ) “Гэта гаворка пра багатых. А, як кажуць, у багатых свае звычкі, свае норавы. А што вы можаце сказаць пра сялянскае асяродзьдзе? Ці можна адносна яго казаць пра абутак як сымбаль дабрабыту?”
(Трусаў: ) “Можна. І асабліва пасьля скасаваньня прыгоннага права, калі сяляне сталі вольнымі і захацелі быць падобнымі да паноў. У другой палове 19 стагодзьдзя боты сталі сымбалем дабрабыту для сялян і сялянак. Дзяўчаты і моладзь насілі паўбоцікі або чаравікі, якія называліся “шнуроўкі”. Халявы гэтага абутку мелі сьпераду разрэз і сьцягваліся чырвонымі, чорнымі шарсьцянымі шнуркамі або тонкімі раменьчыкамі на сямі-дзесяці пістонах. Згадайце знакаміты здымак Цёткі. У яе на нагах былі шнуроўкі. У Моталі абцас прабівалі не пад пятой, а амаль пасярэдзіне падэшвы, таму заднік выглядаў вельмі паднятым. Існавалі і чаравікі-паўбоцікі, у якіх халявы зашпільваліся сьпераду, пасярэдзіне ці збоку лыткі на дзесяць-адзінаццаць гузікаў (кнопак). На Віцебшчыне модніцы заказвалі ў шаўцоў чырвоныя, саф’янавыя чаравікі “са скрыпам”. Дзеля гэтага паміж падэшвай і вусьцілкай клалі бяросту”.
(Ракіцкі: ) “Зрэшты, працэс шыцьця ботаў з абцасамі паэтычна адлюстраваў і Янка Купала ў вершы “Шавец”:
Пры варстаце маім Дружна праца ідзе: Жонка дратву прадзе, Вучань суча яе.
Я сам “крой” намачыў, На капыл нацягнуў; Стукі-стук! малатком, Шылам, дратвай махнуў,
Падашву прылажыў, Нагнаў штыфтам кругом. Абцас гладка прыбіў Ды падкоўку на ём.
Спадар Трусаў, чым жа можна патлумачыць, што працэс шыцьця ботаў паэтызавалі пісьменьнікі, паэты? Што значылі яны для народнай творчасьці?”
(Трусаў: ) “Чалавек, які меў скураны абутак дый яшчэ на абцасе, пераходзіў у сярэднюю клясу. У сваім вершы Купала паказаў, як мужык ужо станавіўся не мужыком, а месьцічам. Наагул, беларускія сяляне хадзілі ў горад да касьцёлу ў скураным абутку. Яны маглі несьлі скураныя боты на палцы за плячыма, а пры падыходзе да храму пераабуваліся. Скураныя боты нават перадавалі ў спадчыну дзецям і ўнукам. А боты на абцасе колісь значылі для чалавека ня меней, чым сёньня “Мэрсэдэс”.