Марыя Ўсьціновіч, Магілёў Сёньня а 19-й гадзіне ў Магілёве пачынаецца першы канцэрт 13-га Міжнароднага фэстывалю духоўнай музыкі “Магутны Божа”. Фэстывальную праграму пачынаюць салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру Рэспублікі Беларусь. Фэстываль у Магілёве прадоўжыцца пяць дзён.
Рэлігійны гімн “Магутны Божа” на словы Натальлі Арсеньневай і музыку Міколы Равенскага — візытоўка вядомага магілёўскага фэстывалю духоўнай музыкі. Фэстываль “Магутны Божа” пачынаўся на хвалі свабоды і нацыянальнага адраджэньня. Яго стваралі энтузіясты, там была асаблівая дэмакратычная атмасфэра, гасьцямі ў першыя гады былі Зянон Пазьняк і Юрась Хадыка.
Але з часам сытуацыя зьмянілася: цяпер фэстываль “Магутны Божа” кантралюе ўлада. Гаворыць адзін з заснавальнікаў фэстывалю пробашч і дэкан Магілёўскі Раман Факсіньскі:
(Факсіньскі: ) “Праўда, на фэстываль уплывае ўсё: і сытуацыя ў краіне, і ў сьвеце. А так на самай справе самая галоўная ідэя — яднаць людзей розных нацыяў, таксама рэлігіяў, асабліва хрысьцянскіх канфэсіяў”.
Сёлетні фэстываль будзе больш сьціплы за папярэднія. Цяпер галоўнае, упэўнены Раман Факсіньскі, захаваць фэстываль, ягоныя традыцыі і здабыткі, каб потым ісьці далей.
(Факсіньскі: ) “Я радуюся, што дзяўчына, якая ўдзельнічала ў першым фэстывалі “Магутны Божа” Натальля Падольская, цяпер выступала на “Эўрабачаньні”.
На фэстываль сёньня пачалі прыяжджаць госьці, таксама і замежныя — з Расеі, Украіны, Італіі. Аднак сёлета насуперак традыцыі не прыедзе ніводны хор з Польшчы, прычынаў гэтага арганізатары не камэнтуюць. Чакаецца, што на фэстывалі будзе шмат беларускай музыкі, таму што усе ўдзельнікі конкурснай праграмы — вакалісты і харавыя калектывы — абавязаныя выканаць твор беларускага кампазытара.
Сёньня ў межах фэстывалю адчынілася выстава “Хрысьціянская спадчына Магілёва”. Там выстаўленыя ня толькі абразы і царкоўныя прылады, а яшчэ і архіўныя фатаздымкі разбураных за саветамі цэркваў і касьцёлаў. Супрацоўніца музэю гісторыі Магілёва Натальля Прачакова гаворыць, што яны імкнуліся паказаць велізарныя страты, якія панесла наша культура ў выніку барацьбы з хрысьціянствам.
(Прачакова: ) “Адкрывае нашу выставу інсталяцыя, якая досыць сымбалічная. Тут мы бачым стары вежавы крыж, які быў абрынуты з касьцёльнай вежы ў свой час, і тут жа мы бачым абраз “Уваскрасеньне Хрыстова”. Гэта як сымбаль адраджэньня рэлігійнасьці ў нашых краях”.
Заўтра ў Магілёў прыяжджае нунцый апостальскі Марцін Відовіч, які раніцай адслужыць сьвяточную імшу ў гонар фэстывалю. Ён і прадстаўнікі шэрагу амбасадаў замежных краін у Беларусі будуць браць удзел у афіцыйным адкрыцьці фэстывалю “Магутны Божа”, які прадоўжыцца да 28 траўня.