RFE/RL Што адбывалася ў сьвеце і ў Беларусі 20 траўня.
20 траўня 1654 г. пачалася самая разбуральная і самая крывавая за ўсю гісторыю Беларусі трынаццацігадовая вайна з Маскоўскай дзяржавай, якая забярэ жыцьці кожнага другога жыхара тагачаснае Беларусі.
20 траўня 1887 году ў Расеі былі пакараныя сьмерцю пяцёра студэнтаў, што рыхтавалі замах на цара Аляксандра ІІІ. Сярод іх быў і Аляксандар Ульянаў. Пасьля пакараньня ягоны малодшы брат Уладзімер Ленін скажа знакамітую фразу: “Мы пойдзем іншым шляхам”. Сёньня ўжо мала хто сумняваецца ў непрыдатнасьці як першага, так і другога шляху. Людзі асуджаюць тэрарызм і на пралетарскую рэвалюцыю глядзяць без энтузіязму.
20 траўня 1986 году ў Менску ў Траецкім прадмесьці адбылося фальклёрнае сьвята “Гуканьне вясны” – адно зь першых такіх публічных сьвятаў. Ладзілі яго навучэнцы Мастацкай вучэльні. На моладзь напалі вэтэраны афганскай вайны, нацкаваныя камсамолам. Некалькі навучэнцаў былі зьбітыя.
Сярод славутасьцяў, што нарадзіліся 20 траўня ў розныя гады, згадаем сёньня францускага пісьменьніка Анарэ дэ Бальзака і беларускага паэта Язэпа Пушчу.
І яшчэ адна старажытная дата. 20 траўня 1742 году нехта Сямён Чалюскін, расейскі марак-штурман дасягае самай паўночнай кропкі Эўразіі – мысу, які пазьней будзе названы мысам Чалюскіна. Штурман ішоў да гэтай кропкі на аленях і сабаках больш за 6 тысячаў кілямэтраў. Пасьля ягоны шлях паўтарылі савецкія палярнікі, якіх назвалі чалюскінцамі, а ўжо іхнае імя прысвоілі аднаму зь менскіх паркаў, які і сёньня называецца паркам Чалюскінцаў.
Цяпер – пра каляндар заўтрашняе суботы.
21 траўня ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Ян Багаслоў або Доўгі Іван або Міколаў Бацька, бо папярэднічае сьвятому Міколу.
Два славутыя вынаходнікі прыйшлі на сьвет 21 траўня. Гэта нямецкі мастак Альбрэхт Дзюрэр, вядомы як вынаходнік графікі, і расейскі фізык Андрэй Сахараў, якога называюць бацькам савецкай вадароднай бомбы, і які пазьней стаў ці не галоўным у СССР дысыдэнтам.
А яшчэ 21 траўня – у 1869 годзе -- нарадзіўся Канстанцiн Валасовiч, беларускі вучоны-прыродазнавец. Сярод ягоных навуковых подзьвігаў ёсьць і гэткі – ён зьбярог шкілет Ляхаўскага маманта, аднаго зь першых, што сталі вядомыя навуцы. Цяпер шкілет той захоўваецца ў Парыжы ў Францускім нацыянальным музэі прыроды. А яшчэ імем славутага беларускага навукоўца названыя выспы ў архіпэлягу Паўночная Зямля, а таксама шэраг выкапнёвых жывёлаў ды расьлінаў.
Толькі ў Менску вуліцы Валасовіча пакуль няма. Затое ёсьць вуліца Мікалая Галадзеда. Гэты чалавек таксама нарадзіўся 21 траўня, на Браншчыне. 10 гадоў Галадзед узначальваў Савет Народных Камісараў БССР – з 1927-га да 37-га году. Гэта пад ягоным кіраўніцтвам у Беларусі ствараўся карны апарат масавых рэпрэсіяў, па ўсёй краіне пачыналіся расстрэлы, допыты і высылка невінаватых людзей. Подпіс Галадзеда стаіць пад ганебнай пастановай аб спрашчэньні беларускага правапісу і набліжэньні беларускай мовы да расейскай. Служка партыі сам стаў ахвяраю таго малоху, які дапамагаў раскручваць. Мікалай Галадзед быў арыштаваны і падчас допыту ў будынку НКВД (цяперашні КГБ у Менску) выкінуўся з вакна на вуліцу. Прынамсі, так выглядае афіцыйная вэрсія ягонай сьмерці.