Алена Струвэ, Менск Пасьля палітычнай заявы Бундэсканцлера Шрэдэра многія пракрамлёўскія палітыкі атрымала штосьці накшалт боляў у жываце, мяркуе аналітык Гізбэрт Мрозэк – аўтар нямецкага інтэрнэт-выданьня www.russland.ru. Падобна іншым нямецкім экспэртам, Гізбэрт Мрозэк не выключае, што ў выпадку перамогі на датэрміновых выбарах у Бундэстагу блёк ХДС/ХСС пачне прытрымлівацца больш амэрыканскай лініі ў дачыненьні да афіцыйнага Менску і гэта будзе зусім ня тая “Realpolitik”, якую цяпер праводзяць прагматычныя сацыял-дэмакраты.
Паводле экспэрта Гізбэрта Мрозэка, адрозна ад прэзыдэнта ЗША Буша, чыя краіна не перажыла наступстваў вялікай вайны і бачыць галоўныя прыярытэты ў міжнародных дачыненьнях ў абароне свабоды і правоў чалавека, нямецкі канцлер Шрэдэр робіць галоўны акцэнт на мірным суіснаваньні ў дачыненьнях.
Як лічаць нямецкія аналітыкі, ня выключана, што ў выпадку перамогі на датэрміновых выбарах апазыцыянэраў Ангелы Мэркель альбо Эдмунда Штойбэра, Бэрлін пачне дэманстраваць іншую лінію. Мяркуецца, што новае нямецкае кіраўніцтва зробіць стаўку на іншую генэрацыю расейскіх і беларускіх палітыкаў – тых, для каго лекцыі на тэму дзьвюх усясьветных войнаў не зьяўляюцца першачарговымі, тых, хто робіць стаўку не на палітыку сацыяльнай адказнасьці, а на лібэральна-кансэрватыўны курс, з дапамогай якога можна зарабіць болей грошай.
Як піша Гізбэрт Мрозэк, наўрад ці Лукашэнку трэба чакаць, што жыхары Эўропы створаць ланцуг неабыякавых людзей у падтрымку беларускага рэжыму. Беларускі дыктатар гэтага не заслужыў.
Падобна парлямэнтарам зь Літвы, Латвіі, Польшчы нямецкая апазыцыя на працягу апошніх год актыўна выступае за супрацоўніцтва Эўразьвязу зь беларускай апазыцыяй, за правядзеньне ў Беларусі адкрытых і празрыстых выбараў, за фінансаваньне Брусэлем замежнага тэле- і радыёвяшчаньня, накіраванага на Беларусь, за падтрымку шэрагу адукацыйных моладзевых праектаў, уключна з ЭГУ ў выгнаньні.
Падобныя прапановы нямецкіх хрысьціянскіх дэмакратаў дыскутаваліся летась у нямецкім Бундэстагу, аднак былі адхіленыя кіроўнай сацыял-дэмакратычнай кааліцыяй.