Алег Грузьдзіловіч, Менск Адхілілі ад пасады старшыню праўленьня “Белаграпрамбанку” Алякандра Гаўрушава. За ягоную адстаўку прагаласавалі акцыянэры банку, якія абвінавацілі старшыню ў датычнасьці да карупцыі. Чаму карупцыя стала магчымай у адным з самых буйных дзяржаўных банкаў, кіраўніка якога прызначаў асабіста Аляксандар Лукашэнка?
Яшчэ над адным беларускім банкірам згусьціліся хмары. Старшыня праўленьня “Белаграпрамбанку” Аляксандар Гаўрушаў сышоў з пасады пасьля агульнага сходу акцыянэраў, якія вырашылі, што пры Гаўрушаву ў банку расквітнела карупцыя. Падставай для такіх высноваў сталі матэрыялы праверкі дзейнасьці банку сьледчымі Камітэту дзярджантролю. Пакуль няма афіцыйных зьвестак пра тое, што знайшлі кантралёры, але ў мэдыях ужо зьявіліся дадзеныя пра некалькі крымінальных справаў, заведзеных на адказных супрацоўнікаў банку. Нібыта ў адным зь філіялаў знайшлі махінацыі з валютай, у іншых злоўжывалі льготнымі крэдытамі на жыльлёвае будаўніцтва, а кіраўнікі банку наўпрост ужывалі банкаўскія грошы на асабістыя патрэбы, у прыватнасьці, на вучобу дзяцей за мяжой.
Паводле неафіцыйных зьвестак, Камітэт Дзяржкантролю выказаўся за адхіленьне ад пасадаў ня толькі старшыні праўленьня Аляксандра Гаўрушава, але і ўсіх ягоных намесьнікаў. У КГК, аднак, гэтыя зьвесткі пакінулі без камэнтароў. Прэсавая служба Камітэту толькі пацьвердзіла факт праверкі “Белаграпрамбанку”.
У самім банку сытуацыю таксама не камэнтуюць. У прыёмным пакоі старшыні паведамілі, што Аляксандра Гаўрушава замяняе ягоны намесьнік. “Белагрампрамбанк” ёсьць дзяржаўным банкам, у якім дамінуе дзяржаўны капітал. Паводле некаторых зьвестак, адной з прэтэнзіяў да кіраўнікоў банку ёсьць неэфэктыўнае выкарыстаньне 32 мільярдаў рублёў.
Але фінансавы экспэрт Валер Дашкевіч заўважае, што, як і ўсе дзяржаўныя банкі, “Белаграпрамбанк” дзейнічае толькі паводле загаду ўраду, таму сумнеўна, каб ім былі нанесеныя звышвялікія страты. Паводле экспэрта, хутчэй гаворка ідзе пра факты карупцыі пэўных супрацоўнікаў.
(Дашкевіч: ) “Могуць нешта скрасьці, прадаць, купіць, банк кватэру падараваў, нехта лішку прэміі атрымаў, вось памеры нашых парушэньняў. Казаць пра тое, што быў зроблены нейкі самастойны крок, які прывёў да вялікіх стратаў, немагчыма паводле вызначэньня”.
Між тым, эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць карупцыю ў дзяржаўных банках непазьбежнай, паколькі іх супрацоўнікі маюць магчымасьць маніпуляваць дзяржаўнымі сродкамі, якія яны атрымалі без канкурэнцыі. Яраслаў Раманчук выказваецца за тэрміновую прыватызацыю ўсяго банкаўскага сэктару.
(Раманчук: ) “Здарэньне ў гэтым банку яшчэ раз пацьвярджае неабходнасьць ягонай прыватызацыі. Калі дзяржава паўсюль дамінуе, нармалёвая банкаўская сыстэма ў краіне немагчымая. І ня вельмі істотна, хто будзе ўзначальваць банк: Гаўрушаў, Іваноў, Марозаў ці хто яшчэ. Як паказала крымінальная справа кіраўніцы справаў прэзыдэнта, ад перамены месцаў чыноўнікаў з адной абоймы нічога ня зьменіцца”.
Да прызначэньня старшынём праўленьня “Белаграпрамбанку” Аляксандар Гаўрушаў працаваў на Магілёўшчыне, на пасаду банкіра яго вылучыў і зацьвердзіў Аляксандар Лукашэнка. Паводле зьвестак, указ аб зьняцьці Гаўрушава кіраўнік дзяржавы яшчэ не падпісаў.
Карупцыйныя скандалы ў беларускіх дзяржаўных банках здараюцца не ўпершыню. Былі асуджаныя кіраўнік “Белпрамбудбанку” Мікалай Ракаў, кіраўнік “Ашчаднага банку” Ўладзімер Хілько. Летась да зьняволеньня быў асуджаны былы кіраўнік прыватнага “Менсккомплексбанку” Яўген Краўцоў.