КАРА-СУ. Ва ўзбэцкай частцы памежнага гораду Кара-су сёньня адбываецца чарговы мітынг пратэсту. Карэспандэнт узбэцкай службы нашага радыё Гафур Юлдошаў пераде з месца падзеяў:
(Юлдошаў) “У горадзе Кара-Су працягваецца мітынг пратэсту, які пачаўся ўчора. Галоўнае патрабаваньне ўдзельнікаў мітынгу – вызваліць Бахтыяра Рахімава ды іншых арганізатараў масавых выступаў, што адбыліся напярэдадні ў горадзе”.
Узбэцкія сілы бясьпекі абшукваюць кватэры і арыштоўваюць людзей у Кара-су, якія, паводле меркаваньня спэцслужбаў, маюць дачыненьне да пратэстаў.
На мінулым тыдні ў горадзе Андыжан пачаліся масавыя акцыі пратэсту, якія былі расстраляныя войскам. Паводле дадзеных праваабаронцаў, ў часе хваляваньняў маглі загінуць да тысячы чалавек.
Між тым Расея скрытыкавала сёньня АБСЭ за няправільную, паводле Масквы, ацэнку сытуацыі ва Узбэкістане.