Ганна Соусь, Менск Яшчэ чатыры чалавекі, жыхары Глуску, падалі ў суд пазовы супраць рэдакцыі газэты “Народная воля”.
Пазоўнікі заяўляюць, што не падпісваліся ў падтрымку руху “Воля народу” і патрабуюць матэрыяльнай кампэнсацыі на 5 мільёнаў рублёў кожны (усяго 20 мільёнаў рублёў). Паводле юрыстаў Цэнтру прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў, пазовы амаль не адрозьніваюцца адзін ад аднаго зьместам і падпісаныя ў адзін час. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.