Ігар Карней, Менск Мільённыя выдаткі на падрыхтоўку да “Эўрабачаньня-2005” ня мелі для беларускай удзельніцы Анжэлікі Агурбаш плёну. Прызначаная на паездку ў Кіеў камісіяй у складзе чыноўнікаў Міністэрства культуры і кіраўнікоў некаторых дзяржаўных ансамбляў, Агурбаш паводле вынікаў глядацкага галасаваньня не ўвайшла ў дзясятку лепшых і такім чынам завяршыла ўдзел у конкурсе сямнаццатай. Летась беларускі дуэт “Аляксандра і Канстанцін” у паўфінале быў перадапошні.
Яшчэ напярэдадні ад’езду ў Кіеў Анжаліка Агурбаш гаварыла, з кім зьбіраецца падзяліць “радасьць перамогі”:
(Агурбаш: ) “Ня я еду на “Эўрабачаньне”, уся краіна едзе. За мной 10-мільённы народ, які мяне любіць, за мной урад, які дапамагае і ўсё робіць, каб мы максымальна наблізіліся да перамогі. Мы за цаной не пастаім: зробім усё магчымае і, самае галоўнае, немагчымае, каб найлепшым чынам паказаць сябе і зрабіць усё, каб наступнае “Эўрабачаньне” прайшло ў Менску”.
Другая запар спроба беларусаў выйсьці ў фінальную частку “Эўрабачаньня” аказалася безвыніковай. Адносна ўчорашняга выступу Анжалікі Агурбаш былая тэлевядучая Элеанора Язерская наўпрост кажа: Агурбаш пераблытала сцэну з подыюмам.
(Язерская: ) “Калі я пачула яшчэ месяц назад яе песьню, я сказала: нічога ў Агурбаш не атрымаецца. Мне было вельмі сумна так думаць, таму што я ўвогуле добра стаўлюся да Анжалікі. Яна прыгожая жанчына, артыстычная. Але на “Эўрабачаньні”, перш за ўсё, трэба сьпяваць, а не дэманстраваць дарагі касьцюм. Гэтая сукенка, якую шыў хвалёны Юдашкін, на мяне не зрабіла ніякага ўражаньня. За што такія грошы? — пэўна, пра гэта думала ня я адна. Песьня для мяне таксама не цікавая. Такіх песень цяпер процьма. Дарэчы, удзельніца з Грэцыі ад гэтай песьні адмовілася.Чаму ўзяла яе Анжаліка? Мабыць, такія былі ў яе настаўнікі”.
Цягам усяго папярэдняга тыдня Анжаліку Агурбаш суправаджала выключна расейская “сьвіта”: генэральны прад’юсар Філіп Кіркораў, мадэльер Валянцін Юдашкін, стыліст Сяргей Зьвераў, музычны аглядальнік Артур Гаспаран, нарэшце, муж і прад’юсар Мікалай Агурбаш. Усе гэтыя людзі ня першы раз прывозяць расейскіх выканаўцаў на “Эўрабачаньне” (досыць згадаць тых жа Кіркорава і Пугачову) і кожны раз аказваюцца па-за бортам спаборніцтваў. Элеанора Язерская перакананая: у выпадку, калі лепшых вызначаюць звычайныя гледачы, стаўка на вялізныя і “ўсемагутныя” грошы не апраўданая.
(Язерская: ) “Паездкі па дваццаці шасьці краінах Эўропы, што арганізаваў яе прад’юсар Філіп Кіркораў — гэта яшчэ ня ўсё. Патрэбен добры песенны матэрыял, створаны ў сваёй краіне, і больш прадуманая падрыхтоўка. З Анжалікай Агурбаш адбыўся цікавы, на ўсю Эўропу, экспэрымэнт. Ці можна за вельмі вялікія грошы (раскрутка пацягнула дзесьці на 4 мільёны даляраў) стаць зоркай “Эўрабачаньня”? Аказваецца, немагчыма. А наагул, вельмі сумна”.
Як адзначаюць музычныя крытыкі, паводле размаху рэклямнай кампаніі беларускі штаб Агурбаш апярэдзіў усіх астатніх. Дзеля таго, каб аблашчыць публіку, выдалі мільёны асобнікаў кампакт-дыскаў, касэтаў, бэйсболак і маек з выявай беларускай канкурсанткі.
Юры Падольскі, бацька і прад’юсар яшчэ адной беларускі, Натальлі Падольскай, якая выступіць у фінале за Расею, перакананы: адказнасьць за паразу Агурбаш мусіць падзяліць ня толькі яе атачэньне, але і высокапастаўленыя чыноўнікі ад культуры:
(Падольскі: ) “Летась праляцелі з трэскам. Што зьмянілася ў Беларусі за год? Я не кажу, што трэба адмыслова рыхтаваць выканаўцу, але чаму ніхто не стварыў асяродку для артыстаў? Аказалася, што зноў у Беларусі ніхто ні да чаго не гатовы, ніхто ня ў стане прадстаўляць краіну. Чыноўнікі паселі, вырашылі — няхай сабе будзе Ліка. У яе аўра ёсьць, яна “Жанчына Расеі” нейкага там году. Але ці разьвіўся хоць крыху шоў-бізнэс? Ні на кропю. Тое, што на БТ кожны дзень сьпяваюць хлопчыкі і дзяўчаткі — дык іх таму днём і паказваюць, што іх нельга ўвечары паказаць, яны ня ўмеюць сьпяваць. Зь імі ніхто не займаецца. Гэта цалкам клюбная самадзейнасьць. Вось што ў нас з вамі за год атрымалася”.