Ганна Соусь, Менск Сёньня ўвечары ў Гамбургу беларускай журналістцы, намесьніцы галоўнага рэдактара “Белорусской деловой газеты” Ірыне Халіп уручаюць прэмію Хэнры Нанэна за абарону свабоды прэсы. Прэмію заснаваў нямецкі часопіс “Штэрн”. Ірына Халіп ганараваная прэміяй “на знак прызнаньня яе мужнага выступленьня ў абарону свабоды прэсы і станаўленьня дэмакратычнай сыстэмы на радзіме”. У цырымоніі ганараваньня бярэ ўдзел міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр. За некалькі гадзінаў да ўзнагароджаньня з Ірынай Халіп пагутарыла нашая карэспандэнтка.
(Карэспандэнтка: ) “Ірына, найперш віншую вас з ганаровай прэміяй Хэнры Нанэна за абарону свабоды слова. Што значыць для вас гэтая ўзнагарода?”
(Халіп: ) “Для мяне гэтая ўзнагарода сапраўды ганаровая. Асабліва прыемна, што гэтая прэмія будзе ўручацца толькі першы раз сёлета. І атрымаць яе першай для мяне асабліва прыемна. Але я ведаю, што гэта таксама вялікая адказнасьць, таму што, напэўна, гэтую прэмію маглі б атрымаць і Зьміцер Завадзкі, і Ігар Гермянчук, і Вераніка Чаркасава. Але іх ужо няма, і таму я адчуваю сваю ўласную адказнасьць за тое, каб надалей рабіць тое, чаго не змаглі яны. Цырымонія адбудзецца сёньня ўвечары ў Гамбургу, і ўручаць прэмію мне будзе спадар Ёшка Фішэр, кіраўнік МЗС Нямеччыны, што таксама зьяўляецца для мяне вялікім гонарам”.
(Карэспандэнтка: ) “Што вы будзеце казаць у сваёй прамове на цырымоніі ўзнагароджаньня?”
(Халіп:) “Я буду казаць там, што гэтая прэмія для мяне сьведчыць аб тым, што міжнародная грамадзкая супольнасьць не зьяўляецца абыякавай да Беларусі, да беларускіх праблемаў, і мы проста абавязаныя зрабіць усё, каб Беларусь стала дэмакратычнай і вольнай”.
(Карэспандэнтка: ) “Распавядзіце, калі ласка, пра саму прэмію Хэнры Нанэна”.
(Халіп: ) “Хэнры Нанэн быў заснавальнікам часопісу “Штэрн” і ягоным першым галоўным рэдактарам. Вельмі паважаны ў Нямеччыне чалавек, вельмі паважаны прадстаўнік мэдыя-імпэрыі. Я ведаю, што ў журы былі галоўныя рэдактары такіх сродкаў масавай інфармацыі, як “Штэрн”, “Шпігель”, “Цайт”, найбольш вядомых нямецкіх сродкаў масавай інфармацыі, вельмі паважаныя асобы”.
(Карэспандэнтка: ) “А хто намінаваў вас на прэмію?”
(Халіп: ) “Мяне намінавалі на прэмію супрацоўнікі расейскага бюро часопіса “Штэрн”. Яны ведалі мяне па публікацыях у расейскай “Новой газете” і вылучылі мяне на гэтую прэмію”.
(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, а хто разам з вамі будзе атрымліваць прэмію, бо я ведаю, што там ёсьць розныя намінацыі…”
(Халіп: ) “У астатніх намінацыях прэмію будуць атрымліваць нямецкія журналісты. У маёй намінацыі апроч мяне былі вылучаныя журналісты зь вельмі праблемных рэгіёнаў нашай плянэты — з Кубы, з Паўднёва-Ўсходняй Азіі, з Афрыкі. Усяго 19 намінантаў”.
(Карэспандэнтка: ) “Ірына, вашыя вострыя крытычныя публікацыі шмат разоў выклікалі даволі жорсткую рэакцыю беларускіх уладаў — супраць вас заводзілі крымінальныя справы, вас выклікалі ў пракуратуру, затрымлівалі, зьбівалі ў часе дэманстрацый. Апошнім часам палітыка беларускіх уладаў у дачыненьні да незалежных сродкаў масавай інфармацыі і да журналістаў становіцца ўсё больш рэпрэсіўнай. Скажыце, калі ласка, вам ніколі не было страшна? Вы не баіцеся?”
(Халіп: ) “Мне было страшна напачатку, гадоў сем-восем таму. Але пасьля таго, як убачыла, як на маіх вачах зьбіваюць майго бацьку, мне ўжо ня страшна нічога, бо страшней за гэта ня можа быць нічога”.
(Карэспандэнтка: ) “Як вы лічыце, што можа зьмяніць журналіст у цяперашняй Беларусі?”
(Халіп: ) “Думаю, што журналісты могуць зьмяніць многае. Справа ў тым, што мы апынуліся ў такой сытуацыі, калі мы павінны браць на сябе большую адказнасьць, чым проста адказнасьць за тое, пра што пішам. Напэўна, ужо надышоў час, калі журналісты павінны, проста абавязаныя станавіцца грамадзкімі дзеячамі, праваабаронцамі і, напэўна, браць удзел у акцыях пратэсту. Бяз нашага ўдзелу нічога ня зьменіцца”.