Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня Саюз палякаў Беларусі (СПБ) наведалі супрацоўнікі Гарадзенскай абласной управы юстыцыі. Яны ўзялі расьпіску ў кіраўніцтва СПБ аб тым, што яно афіцыйна азнаёмлена з ужо вядомым рашэньнем Міністэрства юстыцыі, паводле якога вынікі апошняга зьезду СПБ прызнаны несапраўднымі, а новаабранае кіраўніцтва—нелегітымным.
У саюзе палякаў гэты візыт успрынялі як спробу псыхалягічнага ціску з боку беларускіх уладаў. Гэты візыт можа таксама сьведчыць аб тым, што ўлады не памянялі сваёй пазыцыі адносна пасьлязьездаўскіх зьменаў у СПБ, не зважаючы на шматлікія пратэсты, выказаныя Галоўнай радай Саюзу палякаў Беларусі, а таксама паасобнымі сябрамі СПБ.
Гл. таксама У чым сутнасьць і прычыны канфлікту вакол Саюзу палякаў Беларусі? Крызыс у беларуска-польскіх адносінах робіцца справай аб’яднанай Эўропы У польскім Сэйме абмяркоўваюцца меры супраць афіцыйнага Менску