Першыя за 10 месяцаў перамовы на Карэйскай паўвыспе

СЭУЛ. Паўночная і Паўднёвая Карэі скончылі сёньня першыя за 10 месяцаў двухбаковыя перамовы ў справе міру на карэйскай паўвыспе. Удзельнікі перамоваў не закраналі галоўную праблему – ядзерную праграму Паўночнай Карэі. У сумеснай заяве паведамляецца, што наступны раўнд перамоваў на ўзроўні кабінэтаў міністраў адбудзецца ў наступным месяцы ў Сэуле.