Мікола Раманоўскі, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Часам прыбягае чалавек, вочы гараць, і сьпяшаецца падзяліцца навіной – а тую навіну ўсе ўжо даўно ведаюць. Пра такога можна сьмехам сказаць: адкрыў Амэрыку або вынайшаў веласіпед. Але яшчэ да таго, як зьявіўся першы веласіпед, і можа нават да таго, як Калюмб адкрыў Амэрыку, беларусы казалі – і цяпер кажуць у такіх выпадках: “Га, знайшоў сякеру пад лаваю!”
Але чаму самым натуральным месцам, дзе можна знайсьці сякеру, лічыцца месца пад лаваю? Аказваецца, даўней у беларускай вёсцы быў звычай – прыйшоўшы зь сякераю дадому, ня кідаць яе абы-дзе, а ўторкваць у шчыліну паміж лаваю і сьцяною. То калі сякеры няма на месцы, ясна, што шукаць яе трэба перш-наперш пад лаваю, куды яна, найверагодней, завалілася. Як варыянт можна пачуць: знайшоў сякеру за лаваю.
Яшчэ бывае так: прапала нейкая рэч, злодзея злавілі, а ён апраўдваецца: маўляў, ня краў, а знайшоў, на дарозе валялася. Калі яму ня вераць, то таксама з іроніяй кажуць:
знайшоў сякеру пад лаваю. Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал)