Валер Каліноўскі, Менск У газэту “Народная воля” сёньня прыйшлі некалькі непрыемных дакумэнтаў: папярэджаньне Міністэрства інфармацыі і пазовы ў суд ад пяці грамадзянаў з патрабаваньнямі аб кампэнсацыях ў памеры 50 мільёнаў рублёў кожны. Гэтыя грамадзяне заяўляюць, што не падпісваліся пад зваротам руху “Воля народу”, апублікаваным у газэце.
І папярэджаньне, і судовыя пазовы выкліканыя публікацыяй ў газэце звароту да беларускага народу ад імя грамадзкага руху “Воля народу”.
Пяць супрацоўнікаў “Беларуськалію” заявілі, што не падпісваліся пад зваротам і падалі на газэту ў суд. Адначасова Мінінфармацыі папярэдзіла “Народную волю” з фармулёўкай – за публікацыю непраўдзівых зьвестак.
Гэта ўжо другое папярэджаньне “Народнай волі” за гэты год. Раней газэту папярэдзілі за тое, што яна апублікавала назву незарэгістраванага руху, які ўзначальвае Алег Волчак. Галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч зазначае, што ён будзе вывучаць усе прэтэнзіі, але лічыць, што Мінінфармацыі дзейнічала пасьпешліва:
(Сярэдзіч: ) “Міністэрства інфармацыі ўзяло на сябе функцыі суду. Яно не дае магчымасьці рэдакцыі выправіць сваю памылку ў адпаведнасьці з законам аб друку.”
Іосіф Сярэдзіч паведаміў, што ўсе пазовы на ягоную рэдакцыю ў суд аформленыя абсалютна аднолькава – ад першага да апошняга слова, толькі прозьвішчы розныя. Спадар Сярэдзіч цытуе тэкст пазоваў ў суд, падпісаных пяцьцю салігорцамі:
(Сярэдзіч: ) “Адзін і той жа абзац: “Я активно поддерживаю политику, проводимую президентом Республики Беларусь Лукашенко А. Г. Поэтому считаю, что мои политические взгляды скомпрометированы, и этим нарушены моя честь и достоинство”.
Іосіф Сярэдзіч кажа, што сьпісы больш чым 3000 грамядзянаў у рэдакцыю перадаваліся каардынатарамі руху “Воля народу”, і нейкія інсынуацыі ці нават правакацыі не былі выключаныя.
Каардынатар руху Аляксандар Казулін абяцае высьветліць сытуацыю з гэтымі пяцьцю подпісамі, але кажа пра ціск уладаў на гэтых людзей.
(Казулін: ) “У любым варыянце на ўсіх, хто ставіць подпісы, ідзе ціск, людзей прымушаюць адмаўляцца ад подпісаў, прычым мэтадам канкрэтнага прэсу, пагрозаў, шантажу і ўсяго астатняга.”
Мне ўдалося датэлефанавацца да аднаго з тых, хто падаў у суд на “Народную волю”, будаўніка з “Беларуськалія” Сяргея Катовіча. Спачатку ён зьдзівіўся і абверг, што ў суд паступіла заява ад ягонага імя.
(Катовіч: ) “Ад мяне? Ды вы што?”
Потым спадар Катовіч усё ж прыгадаў...
(Катовіч: ) “Я ішоў дадому, мне патэлефанаваў мой начальнік участка з працы, спытаўся, ці я падпісваўся. Я сказаў – “не”. Мяне выклікалі да дырэктара, паказалі гэты сьпіс, спыталіся, што і як. Я нават пра гэта і не ведаў”.
Спадар Катовіч паведаміў, што ўсе пяць заяўнікоў складвалі свае пазовы на “Народную волю” ў адміністрацыі “Беларуськалія”, але хто канкрэтна імі кіраваў, не паведаміў.
(Катовіч: ) “Пакуль ня буду называць прозьвішчы”.
На пытаньне чаму у судовым пазове так дорага быў ацэнены ягоны подпіс (50 мільёнаў рублёў), спадар Катовіч адказаў.
(Катовіч: ) “Ведаеце, я ледзьве не страціў сваю працу на гэтым. Гэта раз. Па-другое, зараз ідзе такая пазыцыя – супраць Беларусі, мне таксама не ахвота, каб я на гэтым папаўся. У мяне сям’я, і неяк не ахвота супраць прэзыдэнта ісьці”.
Працяг тэмы: Актывісты руху “Воля народу” заяўляюць пра ціск на сваіх прыхільнікаў