Валер Каліноўскі, Менск Масавыя хваляваньні ва ўзбэцкім Андыжане, якія скончыліся расстрэлам паўстанцаў і мірных жыхароў ды натоўпамі ўцекачоў у бок мяжы з Кіргізстанам, выклікалі неадназначную рэакцыю ў іншых краінах СНД, у тым ліку ў Беларусі. Меркаваньнем беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў цікавіўся карэспандэнт Радыё Свабода.
Прадстаўнікі беларускіх уладаў успрымаюць як асноўную вэрсію падзеяў, выказаную прэзыдэнтам Ісламам Карымавым, — пра тое, што паўстаньне арганізаванае ісламскімі экстрэмістамі. Гаворыць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі:
(Красуцкі: ) “Адбыліся экстрэмісцкія выступленьні ісламістаў, і ўсё. Я ня бачу ніякіх прыкметаў таго, аб чым кажуць, што гэта нібыта рэвалюцыя”.
Дэпутат Красуцкі вялікую колькасьць ахвяраў тлумачыць няўмелай арганізацыяй апэрацыі, якую праводзілі сілавыя структуры Ўзбэкістану.
Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі зазначае, што рэжым ва Ўзбэкістане зьяўляецца адным з самых жорсткіх на постсавецкай прасторы, што апанэнтаў Карымава саджаюць у турмы сотнямі паводле сфабрыкаваных справаў.
(Бяляцкі: ) “Там адбыўся расстрэл, як зразумела, мірнай дэманстрацыі, таму што забітыя жанчыны, дзеці. Такога ў нас яшчэ не было, у былых краінах Савецкага Саюзу. Гэта паказвае розны ўзровень аўтарытарнасьці краінаў, дзе адбываюцца нейкія народныя выступленьні. Ва Ўкраіне, у Грузіі прэзыдэнты сказалі, што не пральюць крыві, і не пралілі. А тут адбылося зусім іначай”.
Адзін зь лідэраў Аб’яднаньня беларускіх мусульманаў Ібрагім Канапацкі таксама не давярае афіцыйнай трактоўцы узбэцкіх падзеяў:
(Канапацкі: ) “У сильного всегда бессильный виноват”, як у дзядулі Крылова. І тут зваліць на кагосьці можна. Гэта расправа з апанэнтамі, а знайсьці стрэлачніка заўсёды можна. Тахрыр ці каго яшчэ”.
Апазыцыйны палітык Аляксандар Дабравольскі ў сувязі з узбэцкімі падзеямі згадаў свайго калегу па Вярхоўным Савеце СССР Пулата Ахунава, які быў рэпрэсаваны паводле палітычных матываў. Спадар Дабравольскі адзначае, што адказнасьць за крывавыя падзеі ў Андыжане нясуць улады.
(Дабравольскі: ) “Калі людзі пазбаўленыя права выбару, то раней ці пазьней яны пачынаюць пратэставаць. І палітыкі, якія хочуць мець уладу і кіраваць незалежна ад волі людзей, раней ці пазьней з гэтым сутыкаюцца. І ўсе гэтыя пратэсты, безумоўна, могуць скончыцца трагічна — так, як ва Ўзбэкістане”.
Актывістка БНФ Валянціна Сьвяцкая, якая доўгі час жыла ў Сярэдняй Азіі, турбуецца за лёс сваіх знаёмых беларусаў, якія засталіся жыць у Андыжане. Адсутнасьць поўнай інфармацыі зь месца падзеяў, іх засакрэчанасьць сьведчыць аб тым, што адбываецца нешта жудаснае, перакананая Валянціна Сьвяцкая.
(Сьвяцкая: ) “Мяне вельмі хвалююць тыя чэргі, якія цяпер стварыліся на мяжы з Кіргізстанам, таму што ня могуць проста так людзі сысьці са сваіх абжытых месцаў, і накіроўвацца ў нейкую іншую краіну”.
Тым часам беларуская амбасада ў Ташкенце паведаміла, што беларускіх грамадзянаў у зоне канфлікту ў Андыжане не было, і што ніхто па консульскую дапамогу не зьвяртаўся.