Сяргей Вітушка, Вільня
Як вядома, бульбу садзяць талакой. Пасьля талакі, вядома, пачостка. Я прыпамінаю, як бабуля заўсёды пры стале – пасьля таго як бульбу пасадзілі – усьміхнуўшыся, гаварыла такія словы: радзі, бульбачка, на ўсіхнюю долю – на панскую, на цыганскую, на папоўскую, на жыдоўскую – каб і нам хапіла.
Я думаю, гэта ня проста жартоўны беларускі тост – гэта сапраўдная замова. Услухайцеся, як яна гучыць: радзі, бульбачка, на ўсіхнюю долю – на панскую, на цыганскую, на папоўскую, на жыдоўскую – каб і нам хапіла. Тут ёсьць жартоўны элемэнт, але гэта невыпадкова. Лепей самому пасьмяяцца, каб дурань нічога не зразумеў і не спаганіў твае замовы.