БЭРЛІН. Ніжняя палата нямецкага парлямэнту – Бундэстаг – пры пераважнай большасьці галасоў падтрымала сёньня праект канстытуцыі Эўрапейскага Зьвязу.
Канчаткова дакумэнт будзе ратыфікаваны 27 траўня, калі галасаваньне адбудзецца і ў верхняй палаце нямецкага парлямэнту.
Учора праект канстытуцыі падтрымалі дэпутаты ніжняй палаты аўстрыйскага парлямэнту і славацкія парлямэнтары. Дзеля таго, каб канстытуцыя ўвайшла ў сілу трэба, каб яе тэкст ратыфікавалі 25 кранаў-сябраў Эўразьвязу. Пакуль гэта зрабілі толькі сем краінаў.