Вячаслаў Ракіцкі, Менск Удзельнічае пісьменьнік, літаратуразнаўца Пятро Васючэнка
(Вячаслаў Ракіцкі: ) “Пра яго пісалі яшчэ Эўрыпід і Арыстотэль. Яго пабачыў у моры каля Кіпру ў восьмым стагодзьдзі асырыйскі цар Саргон ІІ. Яго палохаліся, абагаўлялі і дэманізавалі ў розныя часы і эпохі. Зь ім змагаліся Кадм і Пэрсэй, архангел Міхайла і сьвяты Юр’я, Бэавульф і Зыгфрыд, сярэднявечныя рыцары і Дон Кіхот. Бадай, няма ў сьвеце народу, які ня склаў бы міту, паданьня, казкі пра яго — зьмея, дракона, або, па-беларуску, цмока. Вось жа і беларусы ня ёсьць тут выключэньнем”.
(Пятро Васючэнка: ) “Безумоўна, так, бо ў беларускай міталёгіі, беларускім фальклёры ёсьць свае сюжэты пра цмока і зьмеяборцаў. Ёсьць свой варыянт Юр’і — Ярылы, а яшчэ ёсьць Удовін сын, які змагаўся з цмокам. Ёсьць Кацігарошак ды іншыя”.
(Ракіцкі: ) “Дык чым жа ўсё-ткі ёсьць цмок — спараджэньнем чалавечай фантазіі, міталягічнай істотай або чымсьці рэальным?”
(Васючэнка: ) “Вобраз цмока зь міталёгіі паўстае сапраўды надзвычай фантасмагарычны, а часам вельмі абстрактнай істотай — такім біблійным зьміем або вобразам адвечнасьці — цмок, які сам сябе кусае за хвост ці абдымае зямную кулю. Між тым, мне думаецца, што цмок — гэта жывёла, якая існавала рэальна і была міталягізаваная, гэтаксама, як у свой час, прыкладам, міталягізаваўся воўк. Мяркую, што міталягізаваны цмок вяртае нас у аддаленыя часы генэтычнай памяці, калі чалавека яшчэ і не было — у славуты Юрскі пэрыяд. Тады, 100—150 мільёнаў гадоў назад, у моры плавалі плезэазаўры, рыбы-яшчуры — рэальныя правобразы цмока. У папарацях і хвойных лясах блукалі брахеазаўры, а ў паветры лёталі правобразы паветранага цмока-летаўца — славутыя птэрадактылі і птэракадоны. Там, у глыбінях Юрскага пэрыяду, залягае вобраз цмока, які потым рэалізаваўся ў міталёгіі”.
(Ракіцкі: ) “А чым міталягізаваны беларускі цмок адрозьніваецца ад сваіх сваякоў у іншых народаў?”
(Васючэнка: ) “Перадусім нават сваім найменьнем, якое намякае на прыроду беларускага цмока. Паглядзіце: дракон і цмок. “Дракон” са старагрэцкай мовы азначае “ахоўнік”, “паляўнічы”. Дзеяслоў, які паходзіць ад слова “дракон”, азначае “дзерці”, “разьдзіраць на часткі”. А “цмок” супадае са значэньнем “смактаць” альбо “цмокаць”, інакш кажучы, “цалаваць”. Мне падаецца, беларускі цмок больш мякчэйшы, больш павольны. Такім яго падаюць і фальклярысты Нікіфароўскі і Федароўскі. Яны таксама дэманізавалі гэты вобраз. І ў іх цмок выглядае нячысьцікам, але ад іншых нячысьцікаў гэты цмок розьніцца нейкай лянотнасьцю, паважнасьцю. Ён не такі хіжы, як у іншых народаў. Ён пераборлівы: ён ня кожную ахвяру будзе атакаваць, але калі яе выбярэ, дык будзе дабіваць да канца. А калі ахвяра ня вартая яго, дык ён можа ад яе і адвярнуцца”.
(Ракіцкі: ) “Вы хочаце сказаць, што кожны народ сваіх драконаў, зьмеяў, цмокаў надзяляе характэрным для сябе мэнталітэтам? А ў дадзеным выпадку ідзе размова пра мэнталітэт беларускі?”
(Васючэнка: ) “Безумоўна. Наш цмок розьніцца выразнымі нацыянальнымі прыкметамі, такімі, як шляхетнасьць, фанабэрыстасьць. І яшчэ, я сказаў, бы, асаблівай жывучасьцю, бо беларускі цмок вельмі схільны да рэгенэрацыі. У яго тры, шэсьць, дзевяць галоваў, здатных адраджацца пасьля таго, як іх сьсякуць. І цмокі беларускія жывуць даўжэй за іншых нячысьцікаў”.
(Ракіцкі: ) “Гэта плён вусна-паэтычнай творчасьці, народных уяўленьняў. Але мы ведаем, што цмок зьяўляецца яшчэ і пэрсанажам беларускай літаратуры. Што дадалі да выведзенага народам вобразу цмока літаратары?”
(Васючэнка: ) “Пра беларускага цмока зь вялікаю ступеняй верагоднасьці, упэўненасьці ў яго існаваньня пісалі ў 16 стагодзьдзі ў сваім славутым дыярыюшы Хведар Еўлашэўскі, у 17 стагодзьдзі ў вершы “Зьмей” Сімяон Полацкі, у 19 стагодзьдзі Ян Баршчэўскі. На пачатку 20 стагодзьдзя да гэтага вобразу зьвярталіся Вацлаў Ластоўскі ў апавяданьні “Цмок” і малавядомы нашаніўскі аўтар, якога звалі Гвозд. Фальклёрны абагулены вобраз яны дэталізавалі. Так, Уладзімер Караткевіч у рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” падкрэсьліў перадусім яго памеры. Там цмок апісваецца ростам пятнаццаць мэтраў. Літаратары вызначылі і аблічча цмока, дастаткова жахлівае — у яго галовы як цэбры, у яго пазуры як сярпы, у яго зубы як нарогі, у яго крылы як палашы. Пісьменьнікі вызначылі і месца жыхарства беларускага цмока. Так, часьцей пішуць, што ён жыў у Расонскіх і Браслаўскіх азёрах або на Палесьсі.
Вызначаныя ў літаратуры ня толькі памеры, нораў цмока, але і спосабы яго вывядзеньня ў хатніх умовах. Вось слынны рэцэпт Баршчэўскага і Ластоўскага. Цмок выводзіцца зь яйка, зьнесенага чорным пеўнем. Праўда, чорны певень рэдка зносіць чорнае яйка. Вось Ластоўскі і ўдакладняе, што павінна прайсьці перш, чым певень гэты засакоча па-курынаму і зьнясе маленькае незвычайнай формы яйка. Гэтае яйка трэба яшчэ тры гады выношваць пад пахаю, тоячы ад усіх, а потым яшчарку, якая выведзецца, трэба малаком адпойваць. А Гвозд прапануе іншы варыянт. Трэба набраць бочку бярозавіка і трымаць яе год, пасьля адтуль палезуць розныя пачварныя істоты”.
(Ракіцкі: ) “Вы распавядаеце, як вывесьці цмока ў хатніх умовах. А дзеля чаго іх выводзіць? Якая карысьць можа быць ад гэтых цмокаў?”
(Васючэнка: ) “Ці можа быць ад іх карысьць? Пра гэта нашыя літаратары таксама кажуць. Яны кажуць пра тое, што цмок цягае для людзей золата або срэбра. Але вадзіцца з цмокам — рэч небясьпечная. Вельмі часта тыя, хто водзіць зь ім сяброўства, моцна пакутуюць ад такога суседзтва”.
(Ракіцкі: ) “І ў 21, і ў 20, і ў 19 стагодзьдзях людзі не былі такімі дурнямі, каб разумець цмока як рэальнага пэрсанажа. І калі цмок паўставаў як літаратурны пэрсанаж ці, хай сабе і ў вусна-паэтычных показках, легендах, то, напэўна ж, гэта рабілася з мэтаю ачалавечыць яго?”
(Васючэнка: ) “Вось паглядзіце, і ў фальклёры, і ў літаратуры сьпярша ён паказваўся як частка прыроды, як носьбіт чатырох стыхіяў — вады, агню, зямлі і паветра. Пасьля гэты вобраз у хрысьціянскай традыцыі дэманізаваўся, і зь ім сталі змагацца. Пазьней ён ужо прыжыўся, атабарыўся каля чалавека. І, натуральна, пачаў ачалавечвацца, набываць нейкія чалавечыя рысы. Так, беларускія літаратары і фальклярысты сьведчаць, што беларускі цмок — чысьцюля. Ён, як і чалавек, ходзіць у лазьню і штодня мыецца, нездарма ж ён жыве ў балотах і ў рэках. Паводле сьведчаньняў Еўлашэўскага дый іншых, цмок таксама можа заводзіць любошчы з жанчынамі. Адно толькі ніколі не было нашчадкаў ад гэтых сувязяў”.
(Ракіцкі: ) “Натуральна, што гэтыя дзеўкі, маладзіцы не маглі закахацца ў цмока…”
(Васючэнка: ) “Рэч у тым, што цмок часта паказваецца як пярэварацень, як зачараваны каралевіч, якога лёгка адчараваць. Прыкладам, пацалункам. І я бачыў выяву на кераміцы, на якой адлюстраванае каханьне цмокаў — яны перапляліся шыямі і ледзьве не цалуюцца. І ў вачох іх бачна сапраўды чалавечае пачуцьцё пяшчоты. Праз вочы можна ўгледзець і душу”.
(Ракіцкі: ) “Гэта ў людзей. А ў цмока? Калі зазірнуць у яго вочы, давайце пафантазуем, што можна ў іх убачыць? Што вы, бэлетрыст, маглі б убачыць у іх?”
(Васючэнка: ) “Гэта паспрабаваў зрабіць Уладзімер Караткевіч, калі пісаў першы разьдзел раману “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Ён апісаў выпадак на Лепельскім возеры, калі нечакана ўся генэрацыя, якая жыла ў гэтым возеры, выдахла, вымерла, выкінулася на бераг, нібыта акіянскія кіты, а пасьля паздыхала, і вылез самы вялікі цмок даўжынёю ў дзясяткі сажняў. Караткевіч якраз і зьвяртае ўвагу на ягоныя вочы:
І, дальбог, сьмяялася тая галава. Мо проста зубы скаліла, а мо — з нашых бедаў. І зубы былі велічынёй з конскія, але вострыя, і многа іх было на такую галаву аж данельга. Вочы вялізныя, як сподкі, каламутна-сінія ў зелень, ашклянелыя. І страшна было глядзець у тыя вочы, і мурашкі па сьпіне, нібы Евінага зьмія ўбачыў, і непамысна неяк, і нібы ў чымсьці вінаваты… Вялізнае ляжала на беразе і сьмярдзела, што, д’ябал яго ведае, зь якіх дапатопных часоў прыйшло, і вось, па невядомай прычыне, здохла. Можа, таму, што зьявіўся чалавек… І было ў вачох ашклянелых, ва ўсім здыханьні пачвары гэтай і ў смуродзе нейкае прароцтва. Але якое — слабым мазгам чалавечым дагэтуль не ўдалося зразумець.
У гэтых вачох можна пабачыць і смутак па страчаным, бо цмокі, як ні круці, як бы вымерлі, або іх зьнішчылі паляўнічыя… Яны адышлі ў нябыт. У гэтых вачох можна пабачыць таксама пакору, бо цмокаў ня раз забівалі. І Караткевіч кажа, што цмокі могуць і нешта прадказваць таксама. Недарэмна ў старагрэцкай мове адно са значэньняў слова “дракон”, “цмок” азначае і “прадказальнік” таксама”.
(Ракіцкі: ) “А давайце і мы ўсьлед за Караткевічам запытаемся: дык што прадказвае цмок беларусам?”
(Васючэнка: ) “Цмок прадказвае тыя рэчы, якія маглі адбыцца ў 20-м ці ўжо ў 21 стагодзьдзі, калі вярталіся монстры былых часоў, калі вярталіся жахі і пачвары. Магчыма, цмок прадказвае і катастрофу, якая адбылася напрыканцы 20 стагодзьдзя, той жа Чарнобыль, пасьля якога нарадзіліся цмокі-мутанты, як кажуць у той зоне. І невыпадкова старажытны цмок хадзіў па Калінавым мосьце. Дык як жа не атаясаміць “Калінавы” з “Калінкавічамі”?.. Інакш кажучы, ён распавядае ня толькі пра сваю часовую сьмерць, але і пра сваё вяртаньне. Пра вяртаньне пачвараў і жахаў былога, якое можа адбыцца і ў 21 стагодзьдзі”.
Фота: Максім Капран На фотарэпрадукцыі ілюстрацыя Алены Лось да казкі “Ўдовін сын” з кнігі “Андрэй за ўсіх мудрэй”, Юнацтва, Менск, 1983.