Зьміцер Падбярэскі, Менск (эфір 7 траўня) Новая перадача сэрыі “Па-за тактам”.
(Зьміцер Падбярэскі: ) “Дзіўная, згадзіцеся, сытуацыя ўтварылася ў беларускай папулярнай музыцы! Існуе сьпіс забароненых калектываў і выканаўцаў, якога ніхто ў вочы ня бачыў, што, аднак, амаль закрыла ім выхад у эфір і магчымасьць праводзіць канцэрты. Існуе сьпіс рэкамэндаваных для эфіру выканаўцаў і калектываў, які быў разасланы па радыёстанцыях празь Міністэрства інфармацыі. Нарэшце, ёсьць некалькі калектываў, якія ня трапілі ні ў той, ні ў другой сьпісы і апынуліся нібыта паміж небам і зямлёй. Бо вядома: што ў Беларусі не рэкамэндавана чыноўнікамі, тое, лічыце, забаронена.
Гэта, напрыклад, група “Крама”. Калектыў, які выступае ў зборным канцэрце тэлеканалу “АНТ”, дыскі якога прадаюцца ў музычных крамах, але канцэрт якога быў нядаўна забаронены без аніякіх тлумачэньняў. Было б проста растлумачыць сытуацыю тым, што адна чыноўніцкая рука ня ведае, што робіць другая. Ня ўсё так проста, аднак. Тое, што рука руку мые, здаўна вядома. А вось тое, што выпадак з “Крамай” ёсьць сьведчаньнем адсутнасьці ўсялякай палітыкі ўладаў у дачыненьні да папулярнай музыкі, не падлягае сумненьням.
У студыі Беларускай “Свабоды” — Ігар Варашкевіч, лідэр “Крамы”, якога я запрасіў з нагоды выданьня зборніка лепшых кампазыцыяў групы пагутарыць пра дзень учорашні і сёньняшні. Дзень добры, Ігар! Давай азірнемся ў дзень учорашні. Шчыра кажучы, прыхільнікі “Крамы” чакалі альбому лепшых песень даўно. Што замінала вам зрабіць гэта раней?”
(Ігар Варашкевіч: ) “Шмат прычынаў… У першую чаргу, гэта грошы, безумоўна. Калі яны зьявіліся (нам дапамагла Ала Орса са Злучаных Штатаў Амэрыкі), мы адразу зрабілі альбом. Рабілі мы яго з жніўня 2004 году недзе да сьнежня, амаль што паўгоду”.
(Падбярэскі: ) “Нечаканасьцю было выданьне канцэртнага зборніка “Крамы”, запісанага досыць даўно ў Наваполацку. Таксама, дарэчы, нешта накшталт зборніка “Лепшае”. “Крама” ў студыі і падчас канцэрту — наколькі гэта розныя калектывы?”
(Варашкевіч: ) “Гэта зусім розныя калектывы. Што тычыцца альбому “The Best”, мы прыблізна хацелі зрабіць такі гук, як на канцэрце. Я не растлумачу гэта, безумоўна, бо трэба ведаць розныя прафэсійныя рэчы. Але пісалі мы яго ня ў студыі, а ў катэджы. У прынцыпе, гэта быў жывы запіс: бубны, бас, гітары таксама. І ён атрымаўся не падобны на астатнія крамаўскія альбомы. А што тычыцца канцэртнага дыску, дык зь ім атрымалася ўсё выпадкова. Мы проста два гады таму былі ў Наваполацку, да нас падышоў хлопец-студэнт і запытаў: “Ці памятаеце вы канцэрт 1996 году?” Я кажу: “Памятаю”. “А вось ён у нас запісаны”. Ну, я паслухаў. Безумоўна, там было шмат памылак, таму што гэта быў канцэрт, але там была тая атмасфэра, якой не бывае ў студыйных альбомаў. І калі няма іншага канцэрту добра запісанага, чаму было б ня выдаць гэты? І мы яго зрабілі”.
(Падбярэскі: ) “З аб’ектыўных і зразумелых прычынах склад “Крамы” апошнім часам часта мяняецца. А калі, на тваю думку, быў найбольш баявы склад калектыву?”
(Варашкевіч: ) “Ён ужо ня так часта мяняецца. Касьцяк існуе даўно, а наконт баявога… Я скажу так: найбольш прафэсійны баявы калектыў быў першы: Анатоль Горбач, Сяргей Трухановіч, Ільля Шэўчык, Руслан Праўда, Андрэй Лявончык і я. А другі склад быў на піку нашай папулярнасьці: Руслан Праўда, Сяржук Кныш, я, Ільля Шэўчык, Андрэй Лявончык і Аркадзь Юшын. Апошні нядоўга іграў з намі, але гэта быў такі склад… цікавы, скажам так. У ім было больш анархіі, але працавалася весялей, чым у першым”.
(Падбярэскі: ) “Якую ролю ў запісе альбому “Лепшае” адыграла супрацоўніцтва з музыкамі групы “Apple Tea”? У чым гэта выявілася?”
(Варашкевіч: ) “Рытм-сэкцыя ў першую чаргу. “Дудкі”, якія расьпісаў Ігар Сацэвіч, апрацоўкі зрабіў. Удзельнічалі Ігар Люты і два музыканты з аркестру Фінберга. Ёсьць такое паняцьце, як “groove”, калі бас з барабанамі доўгі час іграюць разам і…”
(Падбярэскі: ) “…выдатна разумеюць адно аднаго”.
(Варашкевіч: ) “Так, так!”
(Падбярэскі: ) “Вось што гаворыць лідэр джаз-групы “Apple Tea” Ігар Сацэвіч”.
(Ігар Сацэвіч: ) “Пачалося ўсё, відаць, з рыбалкі. Мы езьдзілі на рыбалку і шмат гутарылі. Спачатку сышліся па-таварыску. Якасьць запісу ўсіх раньніх альбомаў “Крамы” была нейкая падазроная, былі пытаньні то наконт выкананьня, то наконт гуку. Хацелася зрабіць нармальны прадукт, таму што самі песьні вельмі добрыя, годныя. Хацелася надаць гэтаму нейкую форму. Нам паказалася, што мы зможам нечым дапамагчы, прапісаць барабаны з басам. І зрабілі прапанову Ігару, каб ён адабраў лепшыя песьні і зрабіць такі праект “The Best”, каб гэта было салідна выканана і запісана па гуку. Мы параілі студыю ў Баранавічах, дзе самі запісвалі кавэры і дзе цяпер пішам джазавы альбом. Там вельмі прыемна працаваць, таму што гукарэжысэр не азіраецца на гадзіньнік, а жадае дамагчыся добрага выніку. Думаю, у нас гэта атрымалася”.
(Падбярэскі: ) “Непаразуменьні “Крамы” з уладай пачаліся даўно, дастаткова згадаць кліп “Гомельскі вальс”, забаронены для эфіру колькі год таму. А якую песьню з рэпэртуару ты сам бы вызначыў як найбольш знакавую, фірмовую?”
(Варашкевіч: ) “Нядаўна мы зноў запісвалі песьню “Бяжы, бяжы, хлопец” для праекту Памідорава (ня ведаю, як ён будзе называцца), нейкага супольнага праекту беларускіх гуртоў. Ён запісвае яго ў Беластоку, на беластоцкім радыё. І я ўсё ж выбраў “Бяжы, бяжы, хлопец”. Хаця “Будзь разам з намі” таксама, напэўна, знакавая песьня. Ну, “Гэй там, налівай!”…
(Падбярэскі: ) “Таксама знакавая песьня!”
(Варашкевіч: ) “І яна таксама! Ды іх шмат! Хоць “Стэфка”, “Слуцкая брама” — гэта ўсё ж “бондаўскія” песьні”.
(Падбярэскі: ) “Напярэдадні той самай забароненай прэзэнтацыі альбому ты казаў, што гэта мусіць быць разьвітальны канцэрт “Крамы”. Цяжка было ў тое паверыць. Дык што ж ты меў на ўвазе? Разьвітаньне з чым?”
(Варашкевіч: ) “Я ніколі не займаўся піярам і не люблю гэтай справы. Але адзін вось раз вырашыў зрабіць і — не атрымалася, таму што канцэрт забаранілі. На самай справе, я хацеў разьвітацца са старой праграмай “Крамы”, якая ў прынцыпе выконвалася з 1995 году. Яна была пабудаваная на вышэй названых песьнях, але мы ўжо самі стаміліся ад гэтых песень. І прыйшоў час: мы запісалі “Best”, паставілі кропку такую тлустую і пачалі займацца новым рэпэртуарам. У нас шмат цяпер песень, якімі мы займаемся, прычым вельмі шмат тых, якія былі напісаны даўно. А цяпер вось зрабілі аж тры ўвогуле новыя песьні на рэпэтыцыі літаральна за дзьве гадзіны. Каб пачаць новае жыцьцё. Безумоўна, нашай кармай зьяўляюцца такія песьні, як “Бяжы, хлопец”, як у “Ролінг стоўнз” “Satisfaction”, выконваць іх давядзецца, але ўжо не ў такім аб’ёме, як раней”.
(Падбярэскі: ) “Ігар! У адной з найбольш вядомых вашых песень ёсьць пытаньне: “Што дапаможа нам?” Ты сам адказваеш: толькі рок-н-рол. Ці толькі гэта? Як на тое пытаньне ты можаш адказаць цяпер, у гэтыя дні пасьля чарговых забаронаў?”
(Варашкевіч: ) “Я магу на тое адказаць таксама. Не адзін год разважаў над уласным жыцьцём, як я жыву, што раблю. І я зразумеў, што мне сапраўды дапамагае жыць толькі рок-н-рол. У мяне ёсьць справа, у якую я веру, якой я ўжо ніколі ня кіну, і гэта мне дапамагае жыць. А так… жыцьцё ня мела б ніякага сэнсу. Ну, можа, яшчэ рыбалка…”
(Падбярэскі: ) “Выданьне вашага новага рэпэртуару — ад чаго яно будзе залежаць? Зноў-такі, толькі ад грошай?”
(Варашкевіч: ) “У нас крыху грошай ёсьць. І калі мы будзем пісаць альбом самі — а хутчэй за ўсё так яно і будзе, будзем пісацца ў Сержука Трухановіча, які мае ўласную хатнюю студыю, як і многія музыкі… І хутчэй за ўсё самі будзем пісаць. Гэта вымагае значна менш грошай, бо ніхто ня будзе лічыць тыя гадзіны, і ёсьць магчымасьць пасядзець у студыі больш часу”.
(Падбярэскі: ) “І пакуль сёньня немагчыма казаць, калі гэта зьявіцца…”
(Варашкевіч: ) “Я не адзін ужо раз памыляўся, даваў анонсы, але нічога не атрымлівалася. Хачу гэта зрабіць у гэтым годзе. Цяжка плянаваць нешта ў гэтай краіне, але я спадзяюся, што ў гэтым годзе мы ўсё ж пасьпеем зрабіць новы альбом”.
(Падбярэскі: ) “І, нарэшце, ці паўплывалі нейкім чынам падзеі, зьвязаныя з забаронай канцэрту, эфіраў на музыкантаў? Ня ўзьнікла такога адчуваньня, што ўсе вашыя намаганьні — марныя?”
(Варашкевіч: ) “Не! Абсалютна нічога не зьявілася! Я так вельмі спакойна паставіўся да ўсяго гэтага. Для мяне гэта не было нечаканасьцю. Адно шкада: хацелі зрабіць добры канцэрт, разам з “Apple Tea”, я думаў, што шмат людзей прыйдзе. Ну, не атрымалася… Нам прапанавалі такі больш падпольны канцэрт зрабіць, але… Ну навошта рабіць нейкую халтуру? Маленькі ж канцэрт можна і так зрабіць у кожным клюбе”.
(Падбярэскі: ) “Дзякуй, Ігар! Нагадаю, што ў студыі Радыё Свабода быў Ігар Варашкевіч, лідэр групы “Крама”. У перадачы прагучалі фрагмэнты песень “Камэндант”, “Хворы на рок-н-рол”, “Будзь разам з намі” з альбому “The Best” групы “Крама”.