Ганна Соусь, Менск Перайменаваньне праспэкту імя Машэрава ў праспэкт Пераможцаў у сям’і былога кіраўніка Беларусі Пятра Машэрава ўспрынялі вельмі нэгатыўна.
Аднак гэтае рашэньне ўладаў, як сьцьвярджаюць у сям’і Машэравых, ня стала для іх нечаканасьцю. Зьмену назваў цэнтральных вуліцаў Менску для Радыё Свабода гэтаксама камэнтуюць былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч, былы міністар замежных справаў Пятро Краўчанка і дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава.
На просьбу Радыё Свабода сваё стаўленьне да перайменаваньня праспэкту Машэрава ў праспэкт Пераможцаў выказаў унук былога кіраўніка Беларусі Пятра Машэрава Ўладзімер.
(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да таго, што праспэкт Машэрава цяпер будзе ў іншым месцы?”
(Уладзімер: ) “Я стаўлюся нэгатыўна”.
(Карэспандэнтка: ) “Якая была першая рэакцыя ў вашай сям’і, калі вы даведаліся?”
(Уладзімер: ) “Мама сказала, што яна гэтага і чакала. А ўвогуле, у нас шок. Я спачатку падумаў, што гэта 1 красавіка”.
(Карэспандэнтка: ) “Вам, можа, тэлефанавалі знаёмыя, выказвалі сваё стаўленьне?”
(Уладзімер: ) “Так, тэлефанавалі вельмі шмат, таксама казалі, што гэта няслушна”.
Зьвязацца з дачкой Пятра Машэрава Натальляй не атрымалася: яна цяпер знаходзіцца па-за межамі Беларусі. А вось што распавёў Радыё Свабода яе муж Уладзімер Пятроў:
(Пятроў: ) “Публікацыі на гэты конт былі раней. Галоўны камуніст Чыкін у сваёй газэце зьмясьціў артыкул пра тое, што такую цудоўную Паркавую магістраль назвалі імем Машэрава, і быццам сапсавалі гэтым. Мы гэта дапускалі. Тут было ўсё зразумела”.
Экс-старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч цяпер жыве на праспэкце Машэрава, тады як яшчэ некалькі дзён таму ягоны адрас быў — вуліца Дразда.
(Шушкевіч: ) “Калі чалавек ня ў стане займацца дзяржаўнымі справамі, тады ён, як за савецкім часам — памятаеце, як вельмі дрэнна стала, калі называлі год “вызначальным”, “пераможным”. І ў нас пачынаецца тое самае. Таму што сьцерці пляц Незалежнасьці ў Менску і назваць яго пляцам Леніна, і потым назваць праспэкт Скарыны праспэктам Незалежнасьці — гэта глупства. І я ня ведаю, якая цяпер будзе блытаніна, калі будзе былы і новы праспэкт Машэрава, і гэта створыць шэраг тэхнічных непаразуменьняў”.
А дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава ўпэўненая, што менчукі прызвычаяцца да новых назваў вуліцаў.
(Абрамава: ) “Людзі прызвычайваюцца да ўсяго. Любыя зьмены такога кшталту — гэта вялікія сродкі. Гэта тычыцца ня толькі шыльдаў, але і зьмены мапаў. Гэта будзе вельмі дорага каштаваць”.
А вось меркаваньне былога міністра замежных справаў Беларусі Пятра Краўчанкі. Пры канцы 1980-х гадоў ён узначальваў аргкамітэт у справе сьвяткаваньня 500-х угодкаў Францішка Скарыны.
(Краўчанка: ) “У той час мы праводзілі шмат мерапрыемстваў, у тым ліку вялася вельмі актыўная падрыхтоўка да адкрыцьця помніка Францішка Скарыну. Прайшло ўжо больш за пятнаццаць гадоў, але помніка як не было, так і няма. За гэты час помнік Францішку Скарыну зьявіўся ў Лідзе, у чэскай Празе. І тое, што адбылося, я лічу вялікай ганьбай для нашага народу. Я лічу, што гэта велізарная правакацыя і спэкуляцыя, калі, гаворачы пра павагу да вэтэранаў, рабіць такія страшэнныя ўчынкі. Францішак Скарына — гэта першая нацыянальная асоба. Кіраўнікі дзяржавы прыходзяць і адыходзяць, а Францішак Скарына будзе заставацца заўсёды з намі”.
Адпаведна ўказу Аляксандра Лукашэнкі, праспэкт Францішка Скарыны перайменаваны ў праспэкт Незалежнасьці, а праспэкт Машэрава ў праспэкт Пераможцаў. Старабарысаўскі тракт назавуць вуліцай Скарыны, вуліцы Варвашэні, Ерусалімская і Дразда стануцца праспэктам Машэрава, а для гэтых вуліцаў падшукаюць новыя адрасы.