Іна Студзінская, Менск У Менскім Доме літаратара лідэр этна-трыо "Тройца" Іван Кірчук прэзэнтаваў аўтарскі этнаграфічны праект "Століншчына". На сцэне выступалі непасрэдныя героі музычнага альбому, фальклёрны калектыў “Журавушка” са Столінскага раёну.
Іван Кірчук разам з тэлежурналістамі наведалі палескую вёску Відзібор, што на Століншчыне. У выніку гэтай экспэдыцыі была зьнятая стужка "Сонцам асьвячуся" і сабраны багаты музычны матэрыял.
Паводле сцэнару фільма, галоўны герой – уласна Іван Кірчук – займаецца пошукам песень продкаў. Адзьнята было больш за 5 гадзін відэаматэрыялу, зь якіх аўтар і рэжысэр Сяргей Рыбакоў зрабіў 15-хвілінны філязофскі фільм пра жыцьцё беларусаў у палескай глыбінцы.
На імпрэзе адбылася прэм’ера відэафільму “Сонцам асьвячуся”. А потым Іван Кірчук разам з відзіборскімі музыкамі зладзілі цудоўны канцэрт.
Іван Кірчук кажа, што праект гэты ўнікальны для беларускай музыкі, бо час, на жаль, пакідае ўсё менш носьбітаў аўтэнтычнага фальклёру. І падобнае выданьне – а на кампакт-дыску запісаныя 27 твораў – мае вялікае значэньне для захаваньня нашай музычнай традыцыі. Гутару з лідэрам этна-трыо "Тройца" Іванам Кірчуком.
(Карэспандэнтка: ) "Чаму менавіта Століншчына, чаму не ваша родная Лідшчына, Гарадзеншчына?"
(Кірчук: ) "Таму што мой былы студэнт прывозіў у інстытут свайго бацьку. І так атрымалася, што мы запісалі на беларускім радыё некалькі песень. І я абяцаў людзям прыехаць, і праз 5 год урэшце даехаў. Мне здаецца, будуць яшчэ іншыя экспэдыцыі".
(Карэспандэнтка: ) "А вось гэтая экспэдыцыя… Такі прыгожы фільм, такія прыгожыя людзі – вось што для вас гэта?"
(Кірчук: ) "Гэта і ёсьць наша Беларусь. Так ёсьць у кожнай вёсцы. Толькі трэба гэта пачуць і ўбачыць".
(Карэспандэнтка: ) "А што далей у вашых плянах? Якія рэгіёны?"
(Кірчук: ) "Ня ведаю па рэгіёнах. Бо цяпер шмат працы з “Тройцай” і са студэнтамі. Таму што гэтыя матэрыялы трэба праслухоўваць і вызначаць, што мы можам выкарыстоўваць. Ёсьць вельмі прыгожыя рэчы, але вельмі складаныя для сучасных хлопцаў і дзяўчат".
На сцэне Дома літаратара больш за дзьве гадзіны выступаў фальклёрны калектыў “Журавушка”. Доўга не адпускалі са сцэны ўдзячныя слухачы Івана Вярэніча. Гутару зь ім:
(Карэспандэнтка: ) "Дзе ўсе гэтыя песьні вы атрымліваеце, дзе вы іх бярэце?"
(Вярэніч: ) "Шчыра вам скажу, я некалі быў сіратой. Жыцьцё цяжкое было, я пасьвіў па людзях каровы. Я сам адзін за каровамі, і было сумна. Дзесьці нешта пачую і напяваю, і дзень хутчэй праходзіць".
(Карэспандэнтка: ) "А колькі вы песень ведаеце?"
(Вярэніч: ) "Шмат. Цалкам са словамі – дзесьці 50. А потым прыгадваецца і прыгадваецца. Едзем касіць – зь дзецьмі я сьпяваю. Усё з песьняй…"
На канцэрце прысутнічала ў асноўным моладзь, і ўражаньні – самыя сьветлыя.
(Дзяўчына: ) "Я ў захапленьні ад канцэрту. Спадабалася тое, што я пачула музыку, якую гралі ў маёй бабулі ў вёсцы. Убачыла тут свайго дзядзьку нечакана. Вельмі прыемна тое, што такія канцэрты адбываюцца".
(Хлопец: ) "Вельмі прыемна, што ёсьць людзі, такія энтузіясты, і прафэсіяналы ў той жа час, якія дапамагаюць нам далучыцца да такой старадаўняй беларускай культуры. Спадзяюся, што гэта толькі пачатак. Зараз Століншчына, яшчэ ёсьць столькі краёў, ў якіх таксама багаты беларускі фальклёр. Так што самы лепшыя ўражаньні. Дзякуй спадару Кірчуку".