Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць Шасьцёх беларускіх мэліяратараў зь Лельчыцаў, а таксама пагрузчык, тры трактары, аўтамабіль “УАЗ” памежнікі Ўкраіны затрымалі ў красавіку як парушальнікаў. Беларускія рабочыя мацавалі дамбу і паводле распараджэньня свайго начальства бралі пясок у кар’еры, які на нейкіх пяцьдзесят мэтраў заходзіў на ўкраінскую тэрыторыю.
Мы ўжо паведамлялі, што ўкраінскі суд пакараў за гэта лельчыцкіх мэліяратараў двума суткамі арышту. Суд мусіў вырашыць і лёс тэхнікі, узятай пад ахову памежнікамі Ўкраіны. Аднак па хадайніцтве беларускага боку ўкраінскія ўлады вярнулі ўсю тэхніку Лельчыцкаму прадпрыемству мэліярацыйных сыстэмаў. Гаворыць дырэктар прадпрыемства Іван Патрэеў:
(Патрэеў: ) “Жэстам добрай волі аддалі. Так гэта назвалі ўкраінцы. Яны зразумелі, што мы не камэрцыяй займаліся, а мацавалі дамбу, каб засьцерагчыся ад веснавой паводкі. Ніякіх памежных знакаў там не было. Мы толькі на дваццаць мэтраў і заехалі на ўкраінскую тэрыторыю. Таму і аддалі нам нядаўна нашы трактары. Суду ніякага не было. Аддалі тэхніку, і ўсё”.
Гомельскія памежнікі лічаць, што да інцыдэнту на мяжы спрычыніўся найперш кіраўнік мэліярацыйнага прадпрыемства.
(Іваноўскі: ) “Дырэктар прадпрыемства выдатна разумеў, што гэта Ўкраіна. Вырашыў капейкі зэканоміць. Сказаў: вось тут грузіце пясок, каб бліжэй езьдзіць і меней паліць саляркі”, — мяркуе начальнік штабу Гомельскага памежнага атраду Ўладзімер Іваноўскі.
Інцыдэнт адбыўся яшчэ і таму, што дэмаркацыя мяжы з Украінай пакуль не праведзеная, належным чынам мяжа на мясцовасьці не пазначаная. Беларускі парлямэнт да гэтага часу не ратыфікаваў дамовы з Украінай пра сумесную мяжу.