Зьміцер Падбярэскі, Менск
“Звязда”, 1945 год. “Група беларускіх пісьменьнікаў піша:
“Берлін паў! Пала сталіца нямецкага імперыялізма, адкуль на працягу ўсёй гісторыі на ўсход і на захад цягнуліся разбойніцкія шчупальцы заняволення, захопніцтва і смерці… Дзень гэты — дзень радасці. Такім ён і астанецца ў вяках, у сэрцах пакаленняў, удзячных тым, хто сёння, не шкадуючы сіл, крыві і жыцця, узняў над Берлінам сцяг перамогі. Слава Совецкаму народу! Слава Чырвонай Арміі! Слава вялікаму Сталіну!”
“ЛіМ”, 1965 год. Да Дня друку:
“Мяняецца жыццё, мяняюцца і газеты. Усё менш на іх старонках сустракаецца агульнай павучальнасці, усё радзей трапляюцца доўгія кабінетныя разважанні аб складанасці жыцця, усё больш і больш у матэрыялах глыбіні, дасведчанасці, дзелавітасці. Радасныя перамены, прынесеныя ХХ і ХХІІ з’ездамі партыі, апошнімі Пленумамі ЦК КПСС, даюць журналістам усё большы прастор для ініцыятывы і пошукаў”.
“Беларус”, 1975 год. Рэзалюцыя зь Нью-Ёрку, дзе сьвяткавалі 57-я ўгодкі абвяшчэньня БНР:
“Мы заклікаем усе свабодалюбныя дзяржавы, асабліва Задзіночаныя Штаты Амэрыкі, стаць у вабарону Беларусі ў Арганізацыі Задзіночаных Нацыяў, да якое Беларусь належыць, але ў запраўднасьці там не прадстаўленая. Мы заклікаем Беларускі Народ ня траціць надзеі ды працягваць свой паважаны супраціў савецкім намаганьням зьнішчыць Беларусь, як нацыю. Мы прыракаем працягваць сваё падтрыманьне й адданасьць справе свабоды Беларусі й аднаўленьня незалежнае Беларускае Народнае Рэспублікі”.