Ул. інф. Што адбывалася ў Беларусі і ў сьвеце 4 траўня
4 траўня 1863 году загінуў у баі з рэгулярнымі часткамі расейскага войска Людвіг Нарбут – адзін з кіраўнікоў паўстаньня Каліноўскага ў Беларусі. У часе таго паўстаньня Нарбут першы сфармаваў свой атрад і да самае гібелі пасьпяхова змагаўся з карнікамі. Апошні бой адбыўся пад вёскай Дубічы.
Наступная дата тычыцца так званага галоднага бунту ў Барысаве, які адбыўся ў 1933 годзе. Калі прадуктовыя нормы ў СССР былі зьменшаныя ўдвая, натоўп барысаўскіх жанчын разам зь дзецьмі рушыў да прадуктовых складоў. У выніку частка складоў была разрабаваная. Пасьля гэтага супрацоўнікі НКВД паспрабавалі спыніць жанчын, але ім гэтага не ўдалося. І тады жанчыны рушылі да запалкавай фабрыкі, каб выклікаць на вуліцу сваіх мужчын. У ноч з 3 на 4 красавіка 1933 году каля 1400 барысаўцаў былі арыштаваныя, дзьвесьце зь іх былі расстраляныя адразу, астатніх выслалі ў сталінскія канцлягеры. Ніводзін з высланых дадому не вярнуўся.
4 траўня 1979 году прыступіла да абавязкаў прэм’ер-міністра першая ў гісторыі Англіі жанчына на гэтай пасадзе, Маргарэт Тэчар. Журналісты празвалі яе “жалезнай лэдзі”. У Беларусі з часоў каралевы Боны жанчыны ніколі не займалі першыя дзяржаўныя пасады. А ў суседняй Літве ўжо ў нашы часы на такой пасадзе працавала Казіміра Прунскене, якая спрычынілася да выхаду сваёй краіны са складу СССР. 4 траўня 1819 году ў Менску нарадзіўся Фларыян Міладоўскі – беларускі кампазытар, піяніст і пэдагог. Вучыўся Міладоўскі ў Вільні, Менску, Бэрліне і Вене. Пасьля жыў, пісаў музыку і даваў урокі фартэпіяна ў Вільні, Менску, Слуцку і сваім уласным маёнтку Мацкі на Меншчыне. Перад самым паўстаньнем 1863 году Фларыян Міладоўскі эміграваў у Францыю. У творчым даробку кампазытара – апэрэта "Канкурэнты", дзьве імшы, санаты, песьні, мазуркі, палянэзы ды іншыя творы.
Сярод знакамітых людзей, што нарадзіліся 4 траўня ў розныя гады, згадаем сёньня нямецкага выдаўца энцыкляпэдыяў Фрыдрыха Бракгаўза; расейскага палітыка, кіраўніка Часовага ўраду Аляксандра Керанскага; немца Фрыца Опэля, які пачаў вытворчасьць аднайменных аўтамабіляў, і папулярнага ізраільскага пісьменьніка Амоса Оза.