ТАЙБЭЙ. Прэзыдэнт Тайваню Чэнь Шуйбянь запрасіў кітайскага лідэра Ху Дзіньтао наведаць востраў. Паводле Чэнь Шуйбяня, такі візыт паспрыяў бы нармалізацыі дачыненьняў між Кітаем і Тайванем.
Запрашэньне кітайскага прэзыдэнта ў Тайвань было зроблена ў часе знаходжаньня зь візытам у Кітаі Лянь Чаня – лідэра апазыцыйнай тайваньскай партыі Гаміньдан. Гэтая партыя выступае за ўзьяднаньне Тайваню з Кітаем, тым часам як тайваньскі прэзыдэнт Чэнь рэалізуе курс на незалежнасьць востраву.
Пэкін разглядае Тайвань як частку Кітаю, пагражаючы ўжыць сілу ў разе абвяшчэньня Тайванем незалежнасьці.